Беларускія спартсмены далучыліся да папулярызацыі роднай мовы

Сёння ў Мінску праходзіць фестываль \"Мова Cup\", дзе ўдзельнікі займаюцца спортам і размаўляюць па-беларуску...

Сёння сотні мінчукоў наведалі незвычайны фестывальМова Cup— месца, дзе ўсе размаўляюць па-беларуску і займаюцца спортам. Такім чынам вядомыя спартсмены далучыліся да папулярызацыі роднай мовы.


Фота Сямёна Печанко, “Салідарнасць”

Запіс на мерапрыемства адбываўся загадзя, але далучыцца да спаборніцтваў можна было і на месцы. Турніры прайшлі па лёгкай атлетыцы, плаванні, міні-футболе, гіравым спорце, бадмінтоне. Дарэчы, найлепшы вынік у бадмінтоне паказала каманда Міністэрства спорту, другое месца — у “Прэсбола”, бронза — у “Беларусбанка”.

Апроч традыцыйных відаў спорта, было арганізавана спаборніцтва па кіданні мабільных тэлефонаў. Перамогу атрымаў дзесяціборац Андрэй Краўчанка, які сёлета стаў чэмпіёнам Еўропы па лёгкай атлетыцы. А вось у забегу мужчынаў з дзяўчынай на плячах першай стала каманда “Ліцьвіны”.


Фота Сямёна Печанко, “Салідарнасць”

Ідэя праекта належыць журналісту “Прэсбола” Сяргею Шчурко і вядомай спартсменцы Аляксандры Герасімені.

“Гэты турнір даўно наспяваў. Мы з Саша Герасіменяй сустракаліся з гэтай нагоды з памочнікам прэзідэнта Максімам Рыжанковым, і знайшлі з ягонага боку разуменне і гатоўнасць дапамагчы, — адзначаў напярэдадні Сяргей Шчурко. — Я бачу, што сёння ў многіх спарстменаў з’явілася жаданне размаўляць па-беларуску: у Сашы Герасімені, Аліны Талай, Віталіка Радзівонава, Арцёма Радзькова — называю першыя прозвішчы, якія прыходзяць у галаву”.


Фота Сяргея Зініна, “Наша ніва”

Беларуская шахматыстка Ланіта Сцяцко, якая наведала спаборніцтвы “Мова Cup” лічыць, што беларусы не саромеюцца размаўляць на роднай мове, яны проста не звыклыя да гэтага. Сама спартсменка карыстаецца больш рускай мовай, але ў сям’і раз-пораз гаворыць па-беларуску.

“Каб беларуская мова пачыналася для кожнага грамадзяніна нашай краіны з дзяцінства, трэба, каб на ёй ішло навучанне ў дзіцячых садках і школе. Тады ўсё будзе. Наогул, беларусы не саромеюцца размаўляць на роднай мове, яны проста не звыклыя да гэтага. І якраз правядзенне такіх захадаў, як “Мова Cup”, здольнае прыцягнуць увагу да гэтага важнага пытання”, — адзначыла яна ў каментарыі “Прэсболу”.


  • Я по-своему рад. Рай в отдельном селе. Их ребяток отряд... Отдохну на земле. И рассечены в кровь мне и дёсны и губы. Не хватает зубов ... Не заканчиваю, бо более 3-х минут не пишу. Так, фривольный набросок.