У Рэчыцы распачаліся бясплатныя курсы беларускай мовы

18 лютага у Рэчыцы распачаліся бясплатныя курсы па неакадэмічным і крэатыўным вывучэнні беларускай мовы «Мова нанова».

Гэта самыя папулярныя курсы беларускай мовы ў Беларусі. Сёння яны дзейнічаюць у 11 гарадах краіны, Рэчыца стала 12-м горадам. Далучыцца можа кожны жадаючы.

Уваход на заняткі - вольны. Мэта арганізатараў - адраджэнне беларускай мовы і вяртанне яе беларусам. «Мы збіраемся дабраахвотна і вывучаем мову нязмушана, цікава і так, каб умець ёю карыстацца, а не раскладаць яе на косткі. На кожным занятку - адметны беларускамоўны госць», - адзначаецца ў суполцы ініцыятывы.

 

 

 


  • Пойташ Задунайский
    Озвучьте , если не секрет цифру пришедших " вывучаць мову " , она будет ДВУЗНАЧНОЙ на все 12 городов .