10 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля «Хам»
10, 11, 15 чэрвеня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля «Хам» па аднайменнай аповесці Элізы Ажэшкі ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Аляксандра Гарцуева.
У спектаклі разам з народнымі артыстамі Беларусі Галінай Талкачовай і Генадзем Аўсяннікавым занятыя і маладыя артысты тэатра: Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Сяргей Рудзеня, Павел Яскевіч, Аляксей Чарнігін. Галоўныя ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч.
Упершыню да аповесці «Хам» Купалаўскі тэатр звярнуўся яшчэ ў 1921 годзе.
9 чэрвеня а 19-й гадзіне адбудзецца грамадскі прагляд прэм’ернага спектакля. Уваход вольны.
Обсудим?