Другие материалы рубрики «Культура»
-
“Адноўленая” Біблія Скарыны — феномен сучаснай культуры
Naviny.by вырашылі праверыць, наколькі гістарычнай з’яўляецца “адноўленая” Уладзімірам Ліхадзедавым Біблія Скарыны… -
«Песнярам» — 45 лет: концерты и трибьюты
В Беларуси с размахом отпразднуют 45-летие группы, хотя настоящий юбилей бренда «Песняры» будет только через год…
- «Белые росы. Возвращение» выйдет в прокат 16 октября
- Лидер «Троіцы» выпустил новую книгу
- Арохитектор: Минск теряет свой исторический облик из-за асинхронности в работе госорганов
- Институт культуры представил буклет о том, как использовать пространство города для культурного действия
- Беларусь в одиннадцатый раз отмечает Дни европейского наследия
- В Минске открылась выставка памяти Ариэля Шарона
- В центре Минска появились арт-лавочки
- В Минске сразились рыцари и лучники
- Минск празднует День города
- Виктор Мартинович презентовал новый роман
Культура
Раман Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка з Вітулы» пераклали на беларускую мову
20 кастрычніка ў актавай зале філалагічнага факультэта БДУ (вул. Карла Маркса, 31) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана шведскага пісьменніка Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка з Вітулы». Мерапрыемства пачнецца ў 17:30 і праводзіцца пасольствам Швецыі ў Мінску сумесна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў пры падтрымцы Шведскага інстытута (Стакгольм). У прэзентацыі прымае ўдзел аўтар рамана.
Прэзентацыя рамана — унікальная магчымасць трапіць у рок-н-рольнае юнацтва Мікаэля Ніемі і ягоных беларускіх «братоў па акордах» — Віктара Шалкевіча, Уладзіміра Арлова, Валянціна Акудовіча, Ігара Варашкевіча і Стэфана Эрыксана. Кожны з іх прадставіць сваю версію дараслення разам з сусветнымі хітамі 60-70-х гадоў ХХ стагоддзя.
Раман выйшаў у Швецыі ў 2000 годзе і быў спачатку надрукаваны накладам у 4000 асобнікаў. Сам пісьменнік лічыў, што нават гэтая колькасць была залішне вялікай, але кніжка адразу зрабілася бэстселерам і на дадзены момант у самой Швецыі ўжо прададзена больш за 800 000 асобнікаў. Акрамя гэтага, кніжка была перакладзена на 25 моваў.
Чытач трапляе ў 1960 — 70-ыя гады, у маленькі паўночны гарадок Паяла на мяжы Швецыі і Фінляндыі. Дарогі асфальтуюцца, сямейнае земляробства адмірае, у жыццё ўрываецца рок-н-рол. Аднак старэйшае пакаленне супраціўляецца ўсім гэтым новаўвядзенням, адцягваючы ўваход сваёй мясцовасці ў сучаснасць. Галоўныя героі рамана — Маці і яго сябар Нііла — мараць зусім пра іншае жыццё, пра тое, якое магчыма толькі па-за межамі іх роднай Паялы…
Мікаэль Ніемі, нарадзіўся 13 жніўня 1959 года ў Паяле (Норботэн). Бацька быў паліцэйскім, маці — лагапедам. У пятнаццацігадовым узросце Ніемі пачаў пісаць вершы і навэлы, з юнацтва марачы пра працу пісьменніка. Мікаэль Ніемі атрымаў сярэднюю спэцыяльную адукацыю па прафесіі электрыка, у сувязі з чым перабраўся ў Люлео, дзе пражыў 20 гадоў, пакуль не вярнуўся назад у Паялу. Ніемі, які сярод іншага працаваў выкладчыкам, у 1988 годзе дэбютаваў са зборнікам вершаў «Кроў з носу ў часе імшы». Ён піша паэтычныя, празаічныя і драматычныя творы, працуе для радыё і тэатра. Сапраўдны прарыў ён зрабіў з кнігаю «Папулярная музыка з Вітулы», за якую быў узнагароджаны прэміяй Аўгуста Стрындбэрга ў 2000 годзе. На гэты раман аўтара натхніла ягонае ўласнае дзяцінства і юнацтва ў дзвюхмоўным асяроддзі Паялы ў Турнэдален.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева