12 снежня Tuzin.fm назаве «Герояў году-2015»
Сёлета партал Tuzin.fm адзначае 12-годзьдзе. Па традыцыі, у дзень супадзення магічных лічбаў 12.12 называюцца героі году ў беларускай музыцы — «Адкрыццё году» і «Гурт году». У кожнай з намінацый — па 7 прэтэндэнтаў.
Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў клубе «Пляцоўка-Хол», а найлепшых назавуць уладальнікі леташняй прэміі — гурт Leibonik, прызнаны «Адкрыццём-2014» і «Героі году-2014» — Dzieciuki.
Вядучымі «тузіноўскіх» канцэртаў абіраюцца знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы. Сярод іх былі ўжо Лявон і Ганна Вольскія, Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў. Сёлета прэмію правядзе Сяргей Філімонаў, вядучы культавай тэлепраграмы «Відзьмо-Невідзьмо». Ён агучыць пераможцаў у намінацыях «Песня года», «Кліп года» і «Альбом года».
Напярэдадні прэміі адбыўся рэліз складанкі найлепшых беларускіх песень года — «Восьмы Прэм’ер Тузін».
Музычную праграму складуць гурты Zolki band, Angst, Pauline, Teleport, Navi, Re1ikt.
Обсудим?