Мнения других авторов
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Бамжы паводле пратаколу
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Афіцыйна ў нас нішто беларускае не дыскрымінуецца. Але на справе тут адбываюцца дзіўныя рэчы. Беларускім патрыятызмам прапаганда называе «картинки в твоем букваре», г.зн. тое, што да Беларусі ніякага дачыненьня ня мае. За нацыянальную сымболіку выдаюць намаляваныя ППРБ у 1995 годзе герб і сьцяг, якія ў народзе ахрысьцілі «капустай» і «закат над балотам». З такім самым посьпехам нацыянальнай жывёлай Беларусі можна прызначыць жырафа з Гарадзенскага заапарку ці, яшчэ лепш, Чабурашку. Усе песьні «За Беларусь!» насамрэч пяюцца «За СССР!» Маштабная кампанія выгнятаньня ўсяго беларускага з публічных сфэраў жыцьця з кожным днём набірае ўсё большыя абароты. Быццам нехта нябачны імкнецца «перафарматаваць» нашу краіну пад якую-небудзь Тамбоўшчыну ці Разаншчыну. Зразумела, пры гэтым вам будуць паўтараць, што гэта — натуральны працэс.
Перасталі камэнтаваць па-беларуску спартовыя трансьляцыі. На прадуктах і таварах пішуць ня проста па-расейску, але і з вывертам — па-волжску окаюць.
Нават немцы ў вайну не займаліся ліквідацыяй беларускай школы. Цяперашняя ўлада робіць гэта «засучив рукава».
Ня буду зараз адмаўляць «натуральнасьць» працэсу ў тых сфэрах, дзе пра гэта можна спрачацца. Вазьму прыклад дзяржаўнае моўнае палітыкі ў самай што ні ёсьць дысцыплінарнай галіне — у дыпляматыі. Усе пасольствы Беларусі за мяжой — а іх дзясяткі — завялі свае сайты ў сеціве. Зразумела, што ніякай самадзейнасьці тут быць ня можа, усё распрацоўвалася цэнтралізавана ў МЗС. Сайты — рэч асабліва паказальная, бо зьяўляюцца ня толькі візытоўкай нашай краіны, але й дэкляруюць прынцыпы палітыкі дзяржавы ў дачыненьні да ўсіх праяваў жыцьця. Дык вось, за рэдкім выключэньнем сайты «беларускіх» прадстаўніцтваў за мяжой ня маюць версіі па-беларуску. Ня маюць нават слова па-беларуску, апрача самога гэтага слова — Беларусь. Уся інфармацыя падаецца па-расейску + мова краіны, дзе разьмяшчаецца прадстаўніцтва. Калі браць суседзкія краіны, дык толькі пасольства ў Польшчы можна назваць беларускім, астатнія — у Латвіі, Літве, Расеі, Украіне — прадстаўляюць не краіну нашу, не народ, не культуру, а толькі тэрыторыю, квадратныя мэтры, прычым, мяркуючы па мове, мэтры расейскія.
Мяне дзівіць ня столькі гэтае ўпартае ігнараваньне мовы тытульнай нацыі, колькі гатовасьць выглядаць «ущербно» ў вачах усяго сьвету, бо такой моўнай палітыкі й такіх дыпляматычных сайтаў больш нідзе ў сьвеце няма. Краіна сама дэкляруе... У чалавечай супольнасьці такія паводзіны дзяржавы можна прыраўнаць хіба што з дэманстратыўнымі паводзінамі бамжа, якому напляваць на прыстойнасьць, на тое, як ён выглядае сярод іншых і чым «пахне».
Ігнараваньне мовы свае Радзімы выклікае ў памяці менавіта гэтую формулу са сталінскіх рэпрэсіўных пратаколаў — бомж, бяз пэўнага месца жыхарства.
Зь іншага боку, такое грэбаваньне ўласным выглядам з боку дзяржавы можна растлумачыць тым, што гэтая дзяржава не разьлічвае на сваю даўгавечнасьць і «затачваецца» пад іншую дзяржаву дзеля таго, каб стаць як часткай. Праўда, у гэтым выпадку незразумела, навошта тады столькі пасольстваў і сайтаў гэтых пасольстваў, а тым больш, калі яны ўжо ёсьць, навошта ім выглядаць сярод іншых — бамжамі?
Адказу няма. Як няма адказу на пытаньне, чаму той ці іншы чалавек становіцца дэманстратыўным бамжом і што яго ў ягоным выкліку ўсім астатнім сагравае.
Зразумела, што неўжываньне роднае мовы — праява зьнешняя. Аднак у дыпляматыі ўсё зьнешняе адлюстроўвае сутнасьць. Бо дыпляматыя — гэта дачыненьні, зносіны, паразуменьне. Калі вы на афіцыйны прыём прыходзіце «бяз гальштука», гэта ўжо значыць, што вы прыйшлі бравіраваць, а не шукаць агульную мову.
Інакш кажучы, «пратакол» дыпляматыі РБ наўмысна не стыкуецца з пратаколам дыпляматыі іншых краін. Прычым тое, што ўсе іншыя гавораць на мове сваіх народаў, дзіўна было б разглядаць як падкоп ці нейкую каверзу. Значыць, праблема тут у нашых правіцелях і дыпляматах. Паколькі беларуская вэрсія (побач з усімі астатнімі), як знак прыстойнасьці і самапавагі краіны, у матэрыяльным сэнсе адносна дзяржбюджэту не каштуе нічога, застаецца зрабіць выснову: дзяржава прынцыпова ігнаруе мову тытульнай нацыі, прынцыпова «ходзіць бяз гальштуку», прынцыпова выстаўляецца на міжнароднай арэне бамжом. Вы са мной дамаўляйцеся, але ведайце наперад, што я — «зь іншай опэры», і ўсе нашы дамоўленасьці нічога ня вартыя.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии