Мнения других авторов
- 02.04 // 12:42 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Энергетика — конкретные примеры провальной политики // Статья
- 01.04 // 18:57 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Облом с притопом и прихлопом // Статья
- 31.03 // 12:52 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Приватизация протеста // Статья
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Унікальныя сярод здаровых
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Варта ўявіць сабе гэткае самае выданьне, але ў любой іншай краіне на любой іншай мове, яе назва была б “Беларуская кніга”. І нават калі б яна выходзіла па-расейску, але ў Расеі, яна таксама мусіла б называцца “Белорусской”. Толькі ў маім варыянце, выходзячы ў Беларусі для беларусаў па-расейску, яна можа й павінна называцца “Русской”.
Думаю, й пішу пра гэта таму, што, здаецца, аналягічнай сытуацыі ня можа быць нідзе ў сьвеце. Але наша ўнікальнасьць тут — унікальнасьць хворага сярод здаровых.
Хвароба ня ў тым, што многія беларусы ня ўмеюць чытаць па-беларуску, і таму аўтар для гутаркі зь імі пра іх выбірае расейскую мову. І ня ў тым, што многія беларусы проста ня возьмуць у рукі выданьне па-беларуску. А ў тым, што яны ня стануць чытаць — пра сябе. А “зачэм”? І колькі б ні знаходзілася гэтай “абыякавасьці” тлумачэньняў, размова ўрэшце ўсё адно зьвядзецца да таго, што — вярэдзіш рану. Ня ведаем і ведаць не жадаем, нам і так добра, пакуль не баліць, хваробы нібыта й няма.
Беларуская хвароба расьцякаецца па ўсім целе: ад самаадмаўленьня — да паразітызму на расейскай мове, культуры й нацыянальнай ідэі.
Вось зьявіліся ў нас у Кобрынскім раёне “казакі”. Цэлы гарадок. Інструктары па джыгітоўцы прыехалі з Краснаярскага краю. Але галоўнае — вы не падумайце! — духоўнасьць. Якая духоўнасьць? Якія мэты? “Упершыню, — камэнтуе карэспандэнт БТ, — казакі зьявіліся тут паўтараста гадоў таму для абароны межаў імпэрыі. І вось цяпер яны тут адраджаюцца”.
У Беларусі адраджаецца казацкая духоўнасьць у справе абароны межаў імпэрыі... Скажаце — што за абсурд? У прынцыпе, зусім не абсурд, а экзотыка. Як крышнаіты на вуліцах Вільні. Карысна для разьвіцьця турызму. Але гэта ў Вільні, дзе крышнаіты не разглядаюцца як новае слова ў літоўскай духоўнасьці, а толькі — як акраса жыцьця, дэкаратыўны элемэнт, як у Беларусі — усё беларускае.
Напрацаваная за вякі ўласная гістарычная й культурная традыцыя ў нас — не самакаштоўная, яна не зьберагаецца й не разьвіваецца, а ўспамінаецца ўрыўкамі для нейкіх зусім іншых патрэбаў. Сказалі, напрыклад, разьвіваць турызм, вось нешта і прыгадалі, нейкую там самабытнасьць. Нароўні з казакамі — абаронцамі межаў імпэрыі. А так — ні ў сыстэме адукацыі, ні ў дзяржаўнай ідэалёгіі гэтая самабытнасьць не сьцьвярджаецца. Усё дзяржаўнае ў нас — расейскае, паразітуе на ўсім расейскім, на чужым здароўі, быццам ім, чужым, можна замясьціць уласную хваробу.
Сутнасьць гэтай хваробы — у мэнтальна-моўным парадоксе. Мова, як выразьніца мэнтальнасьці, — гэтай мэнтальнасьці чужая.
Неяк Анатоль Сідарэвіч насварыўся на мяне за такі мой прыклад: маўляў, слова “Бог” па-расейску й па-беларуску пішацца аднолькава, а чытаецца па-рознаму — бок і бох. Чытаецца таксама аднолькава, — заўважыў Сідарэвіч. У падручніку — так. Але я браў прыклад з жывога гучаньня расейскай мовы ў Беларусі, а не з нарматыўных актаў. Імкнучыся быць больш расейцамі за саміх расейцаў, а насамрэч — каб пазбавіцца сваёй беларускай адметнасьці, беларусы часта кажуць літаральна “ріба”, “что”, “дождь” — тое самае й са словам “Бог”. Бо мэнтальнасьць схаваць або выкараніць зь сябе ня так проста. Гены, як той казаў, пальцам не размажаш.
І заўсёды ў пустым вагоне электрычкі беларусы будуць сядаць у розных канцах, а ня так, як расейцы — да кучы. І благая справа па-беларуску заўсёды будзе злачынствам, а не дабрачыннасьцю, як па-расейску. І заўсёды панятку “праўда” па-беларуску будзе супрацьстаяць панятак “крыўда”, а ня так, як па-расейску, — “ложь”. Шэраг такіх прыкладаў вялікі.
Заўсёды, колькі б мы ні змагаліся за тое, каб страціць сваю адметнасьць і колькі б ні маскаваліся пад “русскоязычное население”. Бо гэткімі, а ня іншымі стварылі нас Бог, прырода й гісторыя.
Але каб сказаць пра гэта так, каб мяне пачулі, я мушу карыстацца расейскай мовай і кнігу сваю называць “Русской”. Што, відаць, немагчыма ні ў якой іншай краіне, ні на якой іншай мове.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии