Мнения других авторов
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
Другие Мнения этого автора
- 19.02 // 11:38 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Who is худрук? // Статья
- 16.01 // 15:59 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Ураджайны год // Статья
- 20.12 // 12:53 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Кінетычная энергія // Статья
- 19.09 // 12:32 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Сталічная штучка // Статья
- 22.08 // 13:15 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Дрэнны спектакль // Статья
Мнение
Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР.Свята непаслухменства
Аляксей Стрэльнікаў. 25 год. Тэатральны аглядальнік. Хаджу ў тэатр. Пішу пра яго. Размаўляю пра яго. Але люблю, напэўна, ТАЕТР. Тэрмін вынайшаў Б.Брэхт: маўляў, займайцеся самі сваім ТЭАТРАМ, а мы паспрабуем стварыць нешта іншае. |
Дзяўчынкі выйшлі на сцэну і па чарзе сказалі: «Я — Тася Нагіна. Я шчаслівая!», «Я — Маша Тарасевіч. Я шчаслівая!», «Я — Каця Дарожкіна. Я шчаслівая!», «Я — Маша Сцяжко. Я шчаслівая!», «Я — Саша Саладухіна. Я шчаслівая!». Прагучала гэта не вельмі пераканаўча. Адчуванне, што трэба было з чагосці пачаць. Дзяўчынкі пакрычалі, паскокалі. Пагрызлі яблыкі. І раптам.
«Адзінота...» — сказала адна з іх. Паўза. Яна застаецца на сцэне сапраўды адна. «Адзінота...». Паўза. У цішыні іх словы гучаць асабліва пранізліва.
Дзяўчынка ў белых шкарпэтка расказвае мары. «Хачу быць пісьменніцай! Хачу быць актрысай! Хачу быць рэжысёрам!». Вакол яе раяцца дзяўчынкі, апранутыя дзіўнавата. Неякім незразумелым чынам мы разумеем — яны і ёсць мары. Дзяўчынка ў белых шкарпэтках пачынае ганяцца за імі. Але мары не даюцца. Гэта сапраўды вельмі страшна справіцца са сваімі марамі.
Праз некаторы час мары выходзяць на сцэну без дзяўчынкі. «Ка-ця!» — клічуць яны. Каця адгукаецца знекуль. Яна баіцца. Яна лепш паступіць у Ін’яз на перакладчыка.
Дзяўчынка тэлефануе сваім сябрам. Яе нярвуюць тыя, хто лузгае семкі ля пад’езда. Сябры супакоіваюць яе: «Маша Сцяжко! Ты самая лепшая і разумная!» Маша і сапраўды па-троху супакойваецца. Сяброўкі выскокваюць і пад завадную песню выкрыкваюць: «Ма-ша! Ма-ша! Ма-ша!» Раптам дзяўчынка зрываецца: «Няма ў мяне такіх сябровак! Я вас выдумала!». І ў роспачы збягае.
Момант нашай шчырасці становіцца прадметам гэтых незвязаных паміж сабой урыўкаў. Іх значна больш. Дзяўчынак непакоіць пітомнік непрытульных сабак на Гурскага, 43 і злобныя настаўніцы біялогіі («Я стаўлю табе ДВА! І абводжу два разы! ») і многа чаго яшчэ. У дзяўчынак каша ў галаве. На сцэне не адбываецца ладнай гісторыі.
Маладая рэжысёр Люба Журомская зладжвае з гэтых няроўных, неказістых кубікаў ладны, хуткі, тэхнічны спектакль, дзе кожны выбух гістэрыкі разраджаецца добрым словам і ўсмешкай.
Гэта не тэатр. Гэта не паўнавартасны спектакль. Не ўпэўнены, што гэты вынік псіхадрамы ўвогуле варта паказваць на гледача.
Мы абмяркоўваем гэты спектакль на фестывалі дзіцячых тэатраў «Карусель» ужо другую гадзіну. Люба Журомская глядзіць на мяне вялізнымі, спужанымі вачыма. Тэатральныя крытыкі прымаюць гэты спектакль без ніякіх умоў. Выкладчыкі сумняюцца, што гэта карысна для дзяцей. Я не выкладчык. У мяне няма адказу на гэтае пытанне.
Наш тэатр спарадзіў унікальны ва ўсім свеце феномен — тэатр для дзяцей. Дарослыя людзі граюць спектаклі адмыслова для дзіцячай аўдыторыі. Дзяцей збіраюць у групы і адпраўляюць глядзець гэтыя відовішчы. Тэатр для дзяцей, вучаць нас, мусіць быць такім самым, як для дарослых. Толькі лепш.
Люба Журомская сваім тэатрыкам «РОНД» адмяняе такі тэатр. Яе спектакль робяць самі дзеці, робяць для сябе, робяць, не каб кагосьці забаўляць, а каб выказацца, выплеснуць усё тое, што не прынята казаць бацькам і настаўнікам, што мы не звыклі яшчэ казаць нашым псіхолагам. Яе спектакль — гэта свята непаслухменства, гэта дзіцячая нечаканасць. Гэта ўнікальная падзея для тэатра ўсё постсавецкай прасторы. Гэты тэатр трэба вывучаць, яго трэба падтрымліваць...
У Мінску на сцэне Акадэміі мастацтваў «Спектакль такой-то» (так ён называецца) прайшоў два разы. Як так атрымалася, што прайшоў ён незаўважаным?
Унікальны рэжысёр-самародак Люба Журомская правучылася ва Універсітэце культуры ў Мадэста Абрамава чатыры гады. Як так атрымалася, што выкладчыкі ГІТІСа-РАЦІ ведаюць яе лепш за нас?
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева