Мнения других авторов
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
Другие Мнения этого автора
- 07.10 // 14:28 Антон Тарас. ПУЛЬС. Еўрасаюз — Беларусі: Do you have some change*? // Статья
- 03.09 // 14:04 Антон Тарас. ПУЛЬС. Канец маленькага ўтульнага свету // Статья
- 07.08 // 13:44 Антон Тарас. ПУЛЬС. ЕС і таямніцы патрыцыяў // Статья
- 22.07 // 11:22 Антон Тарас. ПУЛЬС. Беларускі розгалас // Статья
- 04.06 // 12:58 Антон Тарас. ПУЛЬС. Хай пільнасць не стане паранояй // Статья
Мнение
Антон Тарас. МОВА. Кефір па-беларуску
Антон Тарас. Перакладчык у галіне сродкаў масавай інфармацыі. Скончыў 10 класаў англійскай спецшколы ў Мінску, а таксама International School of Prague. За апошнія 8 гадоў пераклаў на англійскую мову і з англійскай сотні старонак тэхнічнай дакументацыі, навін, тэкстаў публіцыстычнага характару, перапіскі, спрабаваў сябе ў перакладах амерыканскай паэзіі. Наведаў 12 краін замежжа (больш за ўсё спадабаўся Туніс), а таксама ўсе беларускія рэгіёны. Унук пісьменніка Валянціна Тараса, карэнны мінчук. 26 гадоў. |
Давялося добрых 15 хвілін тлумачыць, што не належыў і не належу ні да воднай палітычнай партыі, ніводнай не сімпатызую, нацыяналістам не з’яўляюся.
— Але твая беларуская мова — хіба гэта не пратэст?
— Можаце лічыць гэта пратэстам, — кажу.
— А чаго ты дамагаешся?
— Хачу, каб калі я купляю кефір у цэнтры беларускай сталіцы, і звяртаюся да прадавачкі па-беларуску, гэта не выклікала ў яе здзіўлення.
Суразмоўцы згадзіліся, што мець умовы для стасункаў на роднай мове ў родным горадзе — нармальнае чалавечае жаданне.
— Ну а як ты ставішся да яўрэяў?
— Гэтак жа, як і да рускіх, — кажу. — Выдатна.
Сапраўды, мне здаецца, сучасная дзяржава — гэта дом многіх народаў, і беларуская — не выключэнне. Забяспечыць мірнае ўзаемадачыненне народаў — задача ўрада.
— Калі ідэалы маладога чалавека перамогуць, мы падтрымаем, — пастанавілі яўрэі. Выпілі яшчэ па адной, і гаворка зайшла на іншую тэму.
Недавер да людзей, што гавораць па-беларуску, мне даводзілася назіраць неаднойчы, асабліва з боку прадстаўнікоў некарэннага насельніцтва. Мяркую, у многім гэта звязана з тым, што беларускасць у Беларусі становіцца выключна палітычным пытаннем.
Даходзіць да смешнага.
Аднойчы мне прыйшла рассылка вядомага сайта з прапановай напісаць эсэ на тэму «Як я стаў беларусам». Як быццам, стаць беларусам — гэта тое самае, што ўступіць у партыю. Клаўдзія Шыфер стала немкай, бо нарадзілася ў Германіі ў сям’і немцаў. Падобным чынам сталі часткамі свайго народа і мы.
Здаецца, што чым больш беларускую мову завязваюць на палітыку, тым больш далёкай становіцца мая светлая мара «набываць кефір па-беларуску».
Сітуацыя проста катастрафічная: мне сапраўды цяжка ўзгадаць хоць некалькі апалітычных аднагодкаў, для якіх беларуская была б мовай штодзённых стасункаў.
Асабліва балюча гэта перажываецца ў Вільні, дзе нярэдка бываю ў апошнія гады. Беларускамоўныя студэнты ў Літве — у асноўным, людзі нацыяналістычных поглядаў, кола зацікаўленняў якіх ахоплівае пытанні беларушчыны (беларуская палітычная гісторыя, фальклор і падобнае). Гэтыя маладзёны — шчырыя патрыёты нашай краіны, гатовыя ахвяраваць для яе шчасця дабрабытам, здароўем, а тое і жыццём. Але стасавацца ў падобным асяродку цяжка, калі амаль не цікавішся гэтак званым нацыянальным пытаннем. Што зробіш, пасляваенная брытанская музыка даражэй мне за ваенную беларускую, а міжнародная бяспека падаецца не менш важнай за нацыянальную.
Пры гэтым, я — беларус, размаўляю і думаю па-беларуску, і беларускіх кніжак у хаце багата...
Ведаю, існуе ў нацыяналістычным асяродку меркаванне: не мы першымі пачалі ператвараць мову ў палітыку. Упэўнены, структуры, што ўва многім вызначаюць урадавы курс, падобным чынам «пераводзяць стрэлкі» на апазіцыю.
Шчыра кажучы, мне як дастаткова апалітычнаму беларусу глыбока абыякава, з чаго, каго і чаму пачалася гэтая разбіранка. Да ўсіх бакоў маю адну ласкавую просьбу:
не маглі б вы перанесці свае палітычныя баталіі на іншае поле? Маёй мове лепш без палітыкі.
А калі вас хвалюе не толькі ўлада, карыстаючыся нагодай, хацеў бы папрасіць таксама: выдайце, калі ласка, па-беларуску пабольш дзіцячых кніжак, а таксама ўсяго Шылера, Гётэ, Шэкспіра, Хэмінгуэя, Марка Твена і Чапека. Няхай будуць у продажы.
Калі спатрэбіцца дапамога з перакладамі, мы ў баку не застанемся.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии