Зьміцер Дашкевіч. ВЫБАР. Змагайся за веру
«Любіць трэба ўсіх!» — не супакойваюцца мастакі вырваных цытатаў. А мая душа хвалюецца: няўжо ж і сапраўды Ён аднолькава любіць і праведніка, і сатаніста, і тырана, і ахвяруючага сабою...
Ліст да Анастасіі Палажанкі
Зьміцер Дашкевіч. Нарадзіўся ў 1981 г. на беларускім Палесьсі, да 1986 г. пражываў з бацькамі ў Магаданскім краі, з 1986-га — ў невялікім гарадку Старыя Дарогі Менскай вобласьці, з 2000-га — ў Менску. У 2001 годзе далучыўся да дзейнасьці моладзевага руху «Малады фронт», кіраўніком якога зьяўляецца з 2004 года. Арганізатар і ўдзельнік шматлікіх вулічных акцыяў, за ўдзел у якіх мае больш за паўгода адміністратыўных арыштаў. За дзейнасьць «МФ» у верасьні 2006-га быў арыштаваны і пазьней асуджаны на паўтара гады зьняволеньня. У студзені 2008 году Вярхоўным судом вызвалены на паўтара месяцы раней тэрміну. У 2006 годзе штотыднёвікам «Наша ніва» прызнаны «Героем года», у 2008-м «За мужнасьць і пасьлядоўнасьць у змаганьні за свабоду» ўзнагароджаны ордэнам Кастуся Каліноўскага. У 2010-м годзе арганізаваў перадвыбарчую кампанію «Сыходзь!», за дзень да падзеяў Плошчы разам з паплечнікам Эдуардам Лобавым арыштаваны. Асуджаны на два гады зьняволеньня па абвінавачваньні ў хуліганстве. Адбывае пакараньне ў калоніі г. Глыбокае. |
Бачу, Насьценька, супакой нам толькі сьніцца. І сьніцца ён нам толькі ў памяшканьнях камернага тыпу. На волі не да сну. Дык дзякуй самому гуманнаму суду ў сьвеце, што даюць шанец перавесьці дыханьне , набрацца сілаў, умацаваць веру!
Калі ліхадзеі не даюць адпачынку — гэта нармальна, гэта лагічны стан рэчаў. А вось калі ім спрыяюць быццам бы свае, дык гэта, як мінімум, зьдзіўляе. Тады ўжо і зразумець цяжка, дзе вораг, а дзе аднапалчане. Вось і тут большае абурэнне ў мяне выклікаюць ня тыя, хто імкнецца ўвесь час зрабіць здабыткам грамадзкасьці сваё прыватнае сэксуальнае жыцьцё (ніяк, праўда, не магу зразумець: для чаго гэтая манія?), а тыя, каторыя называюць сябе хрысьціянамі і дзеі такія апраўдваюць ці нават падтрымоўваюць. Першыя-та можа і Біблію не трымалі ў руках ніколі, а гэтыя, быццам хрысьіцяне, яны чым думаюць? Напісана ж чорным па беламу:
«Таму аддаў іх Бог ганебным жарсьцям. Жанчыны іхнія зьмянілі натуральныя зносіны на праціўныя прыродзе. Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынаю, загарэліся пажадлівасьцю адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі сорам робячы і атрымоўваючы для саміх сябе належную адплату за сваю распусту. А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца… Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць вартыя сьмерці, ды ня толькі самі робяць, але спрыяюць тым, што так робяць.» (Рым. 1:26-28, 32)
У англійскім перакладзе замест мужаложнікаў стаіць больш зразумелае слова для сучаснага вуха: «homosexuals». Эмацыйнае ўзмацненьне: «…ня толькі…, але і…» сьведчыць, што спрыяць такім — яшчэ горш, чым рабіць. Што ж тут можна быць не зразумелым? — робячыя і спрыяючыя робячым — вартыя сьмерці.
Зусім невытлумачальна, як можна трымаць у руках Біблію і казаць, што нельга асуджаць homosexual-істаў?! Вось і Пётар, катораму дадзены ключы Валадарства нябёснага, прадказвае незайздросную будучыню садамістам, такімі ўзнагароджваючы пры гэтым іх эпітэтамі, што каб сёньня казаў ён усё гэта, а не пару тысяч год таму, дык дабыў бы ганаровае званьне гамафоба № 1 ва ўсіх чорных сьпісах усіх гамасэксуалістаў сьвету:
«… Садом і Гамору пераўтварыўшы ў попел, асудзіў на загубу, даючы прыклад для тых, што будуць бязбожнымі… Яны, як неразумныя жывёлы, што прызначаны з натуры сваёй на ўбой, блюзьнераць на тое, чаго не разумеюць ды ў нікчэмнасьці сваёй будуць зьнішчаны… За асалоду ўважаюць яны штодзённую распусту, … вочы іхнія поўныя чужаложства… яны сыны праклёну.» (2Пёт. 2:6, 12-14)
Ці многія сёньня з тых, што называюць сябе веруючымі ў Ісуса Хрыста, здольныя паўтарыць гэтыя словы апостала? Пэўна, зусім нямногія. Сёньняшнія цуда-хрысьціяне ня толькі не спыняюць сыноў праклёну, але ж яшчэ і асуджаюць тых, хто спыняе. Нехта абражае сэктантамі ды адмарозкамі, нехта гнеўныя заявы складае, нехта за адабраныя транспаранты садомскія ўмудрыўся на’т у крадзяжы абвінаваціць. Цікава мне, у чым бы людзі гэтыя абвінавацілі Хрыста, каторы зрабіў зь вяровак біч і выганяў гандляроў са сьвятыні (Яна 2:15). Сходу ахрысьцілі б яго «веруючыя» праварадыкальным элементам і ўрэзалі б 339’’ КК РБ. Зьвяртаючы ўвагу на біч — 3-ю частку гэтага артыкулу — ад 3 да 10. А ўлічваючы яшчэ і тое, што «сталы перакуліў» і «грошы мянялаў парассыпаў», павесілі б у дадатак іск. Мажліва, пры вялікіх стратах заможных вернікаў, з канфіскацыяй. У сваю чаргу праваабарончыя арганізацыі прынялі б рэзалюцыі, асуджаючыя гвалтоўныя дзеяньні ўльтраса.
Я, ведаеш, і сам палымнеў увесь гневам і на робячых сорам і на тых, найперш, што спрыяюць. А цяпер падумаў: для чаго нэрвовасьць гэтая? З-за чаго яна, з-за таго, што вычварэнцы і ім сымпатызуючыя ненавідзяць нас, клеймяць штампамі сваімі, высьмейваюць? Дык я магу толькі радавацца, калі такія людзі мяне аплёўваюць! Была б бяда, каб гэтыя сыны праклёну хвалілі нас! Сам Хрыстос кажа нам:
«Гора вам, калі аб вас добра гаварыць будуць, бо так фальшывым прарокам рабілі бацькі іхнія» (Лк. 6:26)
І Павал, каторы напісаў траціну Новага Запавету і сьведчыў аб вартых сьмерці гамасэксуалістах, відаць што таксама добра нацярпеўся ад тагачасных лібералаў і таму да ненавісьнікаў сваіх апэлюе:
«Калі б я людзям падабаўся, ня быў бы я слугою Хрыстовым» (Гал. 2:10)
Насьценька, каб імкнуліся мы ім падабацца, ня мелі б ніводнага шанцу быць слугамі Хрыстовымі! Дык не жадаю я турбавацца тым, што думаюць пра мяне гэтыя людзі — што там заявяць прапагандуючыя вычварэньні гамасэксуалісты, фінансуючыя іх фонды, падтрымоўваючыя іх лібералы і праваабарончыя арганізацыі. Я жадаю турбавацца тым толькі, што думае пра мяне Ісус Хрыстос! Я — чалавек няварты, каторы шмат нарабіў перад абліччам Божым, але тут, ведаю дакладна і аб гэтым сьведчыць Слова Ягонае, я стаю ў праведнасьці, асуджаючы садамію, садамістаў і падтрымоўваючых іх. І разуменьне гэтае дае супакой.
І ты, даражэнькая, гэтак жа разваж. Забудзься пра іх, іхнія абразы, пра тое, як ты выглядаеш перад імі, але падумай аб тым адно, як ты выглядаеш перад Правадыром жыцьця. Заплюшчы свае вочы і запытайся ў Яго: «Госпадзе, ты бачыш, як самотна мне і крыўдна! Ты бачыш, як яны блюзьнераць на тое, чаго не разумеюць! Госпадзе Божа мой, як я выглядаю перад абліччам Тваім, сярод абразаў гэтых і абвінавачваньняў?» І любячы Госпад адкажа табе:
«Дзіця Маё, не турбуйся імі — калі гаспадара дому назвалі Бельзебулам, дык тым больш хатніх яго. Ты ж не называй змоваю ўсяго таго, што народ гэты называе змоваю. Ня бойся іх, бо я — Гасподзь Бог твой, трымаю цябе за правую руку тваю, кажучы табе: ня бойся, я пасабляю табе». (Мц. 10:25, Іс. 8:12, Іс. 41:13).
Мы ня будзем называць змоваю тое, што яны называюць змоваю. Мы будзем рабіць тое, што абавязаны, а вынікам кіруе Валадар народаў. У нас не пра вынік будзе запытана, бо сказана ж, што згаршэньні будуць у сьвеце (Лк 17:1). Разумееш? — будуць. Ад нас гэта не залежыць. Ад нас залежыць тое, да чаго нас заклікае апостал Юда:
«… палічыў неабходным напісаць вам, каб заахвоціць змагацца за веру, раз і назаўсёды дадзеную сьвятым» (Юды 3)
Вось і будзе ў нас запытана аб тым, што мы рабілі, калі згаршэньні гэтыя распаўсюджваліся? Дзе мы былі, калі культура сьмерці маршыравала па праспектах? Як мы паводзілі сябе, калі «мужчынам» дазвалілася жаніцца з «мужчынамі» і дзетак браць на выхаваньне ў «сям’ю» гэткую? Нехта думае, што пытаньні гэтыя не павінны быць датычныя вернікаў — схадзіў раз на тыдзень/месяц і г.д. у царкву/касьцёл і ўсё, харош — пры перапісе/сацапытаньні ты можаш называць сябе веруючым. Гэта іхні выбар. Але мая Біблія кажа пра іншае! Мая Біблія кажа: змагайся за веру! І я буду змагацца разам з тымі, каму ягоная Біблія кажа тое самае! І мы будзем спыняць гэтыя парады незалежна ад таго, хто іх арганізоўвае: камуністы/фашысты ці підарасты.
І другое зло тут больш небясьпечнае, бо першыя забіваюць цела, а другія — душу. Першыя проста ў турмы садзяць нас, а другія забараняюць матулю клікаць матуляю, а тату — татам. Першыя бесы называюць гэта барацьбою за стабільнасьць, а другія бесы — барацьбою за правы чалавека.
Быццам жа хрысьціяне галосяць у гэты час: «Усё — ад Бога!», «Іх такімі Бог стварыў і такімі любіць!». Але ў самога Бога, відавочна, яны-та і не запытваліся нічога, інакш, Бог сказаў бы ім, што не ствараў Ён іх такімі, не ствараў! — «… не імкнуліся пазнаць Бога і аддаў іх Бог бязглуздаму розуму…» (Рым. 1:28) — вось чаму яны такія, а не паводле Божага жаданьня.
«Любіць трэба ўсіх!» — не супакойваюцца мастакі вырваных цытатаў. А мая душа хвалюецца: няўжо ж і сапраўды Ён аднолькава любіць і праведніка, і сатаніста, і тырана, і ахвяруючага сабою за свабоду, і педафіла з підарастам, і шматдзетную матулю? І няўжо ж Ён сапраўды гэткі, якім яны Яго выстаўляюць? Калі так, чаму Бог неба і зямлі ўхваляе царкву ў Эфесе, гаворачы:
«Але маеш тое, што ненавідзіш Мікалаітаў, якіх і Я ненавіджу» (Адк.2:6)
Дык што, выходзіць, не такі Ён ужо аморфны пацыфіст, якім прагнуць намаляваць Яго гуманісты? Кагосьці Ён любіць, а кагосьці ненавідзіць душа Ягоная: камусьці Ён вяртае вочы, якіх не было ад нараджэньня, а на кагосьці пляце біч; камусьці Ён кажа: «Ідзіце за Мною! Зраблю вас лаўцамі людзей» (Мц. 4:19), а камусьці: «Зьмеі, гадзючыя “вырадкі”. Як жа вы пазьбегіце пякельнага прысуду?» (Мц. 23:33). Вось і я думаю, як жа будуць апраўдвацца ў Дзень суду гэтыя лібералахрысьціяне?
— Што рабілі Вы, калі сыны праклёну несьлі ў сьвет згаршэньні, зводзячы распустаю ды вычварэньнямі хісткія душы? — запытае Судзьдзя Праведны.
— Дык мы жылі ў міры з усімі! — паспрабуюць бравіраваць пацыфісты.
— Як гэта з усімі? Ці не сказаў Я вам, што не мір прыйшоў прынесьці на зямлю, але разьдзяленьне (Лк. 12:51). Многія з вас хацелі жыць у міры — у міры са злом, з беззаконьнем, рознага колеру дыктатарамі, колькі мільёнаў жыцьцяў каштавалі спробы гэтыя?
— Але ж мы кожнага любілі, — губляючы пэўнасьць, прабармочуць усіхлюбячыя.
— А што ёсьць любоў? Па тым можа пазнаць чалавек, што любіць дзяцей Божых, калі любіць Мяне і выконвае Мае пастановы (1 Яна 5:2-3). Шмат што выдумана людзьмі пра любоў, але любоў ёсьць толькі тое, каб чалавек жыў паводле пастановаў Маіх (2 Яна 6). А хто загадваў Вам любіць сеючых сьмерць?
Ну, я ўжо ня ведаю, якія аргуманты будуць выдумляць перад Пасадам Божым сьляпыя правадыры сьляпых, каторыя зло называюць дабром, а дабро — злом: сьвятло лічаць цемраю, а цемру — сьвятлом. Заявы пра правы чалавека на бясчынствы моцы там, мець ужо ня будуць.
Нас жа апостал Ян, каторы і даў у Бібліі сапраўднае разуменьне любові, папярэджвае:
«Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прымайце яго ў дом і не вітайце яго. Бо, хто яго вітае, стоновіцца саўдзельнікам яго злачынства» (2 Яна 10).
Бачыш, як яно сур’ёзна?! Ня трэба нават дапамагаць сынам праклёну транспаранты падносіць ці падпісвацца пад апраўдальнымі словамі іхніх абаронцаў, каб апаганіцца — стацца гэткімі ж злачынцамі як і яны — дастаткова выказаць ім вітаньні.
Дзеля таго Сам Пачынальнік і Завяршыцель Веры ў апошняй Кнізе Бібліі, — Адкрыцьці, — Кнізе пра апошні час, сьведчыць:
«Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто апаганены — няхай больш апаганьваецца, а справядлівы няхай яшчэ павялічвае справядлівасьць сваю, і сьвяты няхай яшчэ больш усьвячаецца» (Адк. 22:11)
Дык будзем жыць паводле гэтага слова: не зьвяртаць увагу на вэрхал ліхадзеяў; імкнуцца да справядлівасьці; наколькі дазваляе моц нашая — змагацца за веру, раз і назаўсёды дадзеную сьвятым. Астатняе Валадар валадароў зямных уладкуе.
13.V.2012, Глыбокае
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Обсудим?