Мнения других авторов
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
Мнение
Ігар Лялькоў. РЭФЕРЭНДУМ. Беларусь — не тэатр Карабаса-Барабаса!
Ігар Лялькоў. Нарадзіўся у 1971 г. у Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, Універсітэт Парыж 1 — Пантэон-Сарбона (Францыя) і магістратуру Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча). Працаваў у Нацыянальным архіве, Дзяржаўным камітэце па архівах і справаводстве, Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі. Выкладаў у Беларускім Калегіюме, Варшаўскім універсітэце, Карлавым унівэрсітэце (Прага, Чэхія), Вышэйшай школе дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку (Польшча). Сябра Сойму Партыі БНФ (2005-2007 і з 2009), старшыня міжнароднай камісіі Партыі БНФ (2003-2007 і ў 2011). Намеснік старшыні партыі з 2009. Вылучаўся кандыдатам на выбарах у мясцовыя Саветы 2010 г. Быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС падчас прэзідэнтскіх выбараў 2006 г. і кандыдата ад Партыі БНФ падчас прэзідэнтскіх выбараў 2010 г. Аўтар і рэдактар 5 кніг і каля 70 артыкулаў, прысвечаных гісторыі Беларусі, знешнім сувязям нашай краіны, гісторыі і сучаснасці еўрапейскай інтэграцыі, месцу Беларусі ў Еўропе. Працы друкаваліся на 8 мовах у 10 краінах. |
“Мой народец странный,
Глупый, деревянный.
Кукольный владыка,
Вот кто я, поди-ка...”
(А. Талстой “Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна”)
“Мы, беларусы,
Мы — народ такі.”
(Р. Барадулін “Мы — беларусы…”)
Абразлівае выказванне кіраўніка дзяржавы на адрас падуладных яму грамадзян ускалыхнула не толькі беларускую інтэрнет-прастору, у якой, ужо традыцыйна, точыцца ў нашай краіне найбольш актыўнае грамадскае жыццё. Размовы на тэму павагі-непавагі ўладаў да людзей апошнімі днямі сталі важнай тэмай абмеркаванняў і ў грамадскім транспартце, і ў працоўных курылках, і на сяброўскіх імпрэзах. Прынамсі, мне за апошні тыдзень давялося іх праслухаць у розных варыяцыях больш, чым за ўвесь апошні год.
Большасць, натуральна, не задаволеная трактаваннем сябе на ўзроўні лялечнага народца з тэатра Карабаса-Барабаса. Але чуюцца і такія галасы — людзі самі вінаватыя ў такім стаўленні да сябе з боку ўладаў. Таўро “народзец” — гэта расплата за дзесяцігоддзі маўклівага прыніжэння перад усіх узроўняў начальствам, за страх публічна выказваць свае думкі, за пакорнае хаджэнне ледзьве не строем на датэрміновае галасаванне, за згоду адмовіцца ад карыстання сваімі грамадзянскімі правамі ў абмен на “чарку і шкварку”…
Магчыма, гэткія горкія разважанні шмат у чым і справядлівыя. Тым больш, што і гэтым разам далей за кухонна-курылачна-транспартныя размовы хваля незадавальнення не выйдзе. Сапраўды, сённяшняе беларускае грамадства не гатовае да масавых публічных акцый у абарону сваёй нацыянальнай годнасці. Яно, у прынцыпе, да масавых публічных акцый не гатовае. І гэта ёсць аб’ектыўная рэальнасць, якую павінен улічваць кожны сапраўдны палітык.
Наш народ — такі, які ён ёсць, і іншага народу ў нашай краіне няма. Таму па-сапраўднаму выніковай тут можа быць толькі такая палітычная праца, якая праводзіцца “з расплюшчанымі вачыма”, з асэнсаваннем і ўлікам рэальных настрояў і чаканняў людзей.
Менавіта такую працу імкнуцца весці ініцыятары кампаніі “Народны рэферэндум”. Быць са сваім народам, уважліва яго слухаць, дапамагаць ператвараць часам няяснае пачуццё агульнай незадаволенасці існым станам рэчаў у дакладныя і агульназразумелыя фармулёўкі праблемаў, якія патрабуюць вырашэння… Гэта — сённяшнія будні кампаніі, штодзённая руцінная праца дзеля стварэння агульнанацыянальнага парадку дня, вызначэнню тых накірункаў зменаў у краіне, з якімі згодная і на якія гатовая працаваць пераважная большасць нашага народу.
Калі гэтыя накірункі будуць вызначаныя і згода працаваць усім разам над рэалізацыяй прапанаваных самім народам зменаў будзе падцверджаная сотнямі тысячаў подпісаў пад пытаннямі “Народнага рэферэндуму”, наўрад ці хоць адзін паганы язык павернецца назваць беларусаў “народцам”.
Дзеля гэтага мы і працуем.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Последние Комментарии