Другие материалы рубрики «Общество»
-
Протестный потенциал белорусов не исключает новой Плошчы
В 2014 году исследователи зафиксировали 127 акций протеста. По сравнению с 2013 годом количество публичных акций возросло на 26%... -
День Воли-2015. Онлайн-репортаж
25 марта демократическая общественность Беларуси отмечает 97-ю годовщину провозглашения Белорусской Народной Республики...
- По Бресту курсирует «исторический» троллейбус
- Брестские социал-демократы предложили властям идеи застройки юго-западного района города
- Беларусь будет поставлять гуманитарную помощь Сирии и Иракскому Курдистану
- В начале мая могилевский причал примет первых пассажиров (фото)
- Суд не поддержал защитников Куропат в возбуждении дела против Минкультуры
- «История белорусского государства в почтовых марках»
- День Воли-2015 в фотографиях
- Минчане о Дне Воли: «А в честь чего они пошли?»
- День Воли в Минске. Без митинга и без концерта
- Василий Жарко рассказал о растущем интересе к белорусским лекарствам
Общество
Выстава салідарнасці рыхтуе «вялікі сюрпрыз»
Амаль месяц мінуў пасля падзей 19 снежня. Хвалі салідарнасці с затрыманымі ў тую «крывавую нядзелю» і тымі, каго махавік рэпрэсій закрануў пазней, па-ранейшаму ўздымаюцца ў свядомым грамадстве. Гэтым разам неабыякавыя людзі, якіх меней не становіцца, ладзяць выставу, прысвечаную падзеям, што адбыліся пасля выбараў.
Арганізатары акцыі салідарнасці с затрыманымі ў дзень і пасля прэзідэнцкіх выбараў прэзентуюць «Выставу салідарнасці», прысвечаную «героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010 года, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ не бачыла».
«Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было», — адзначаецца ў анонсе мерапрыемства.
Як кажа арганізатар акцыі падтрымкі Дар'я Каткоўская, урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў штаб-кватэры БНФ (вул. Машэрава, 8) вельмі сімвалічна — 19 снежня а восьмай гадзіне вечара, то бок «роўна праз месяц пасля пачатку тых падзей, якія ўсіх нас згуртавалі».
Плануецца, што на імпрэзе выступяць паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, пісьменнік Уладзімр Арлоў, музыка Лявон Вольскі, журналіст Глеб Лабадзенка.
Зараз амаль ўсё памяшканне сядзібы БНФ занята пад выставу.
На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі на тэму Плошчы і хвалі салідарнасці, фотасведчанні таго, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўка перадачаў вязням, «шчырыя, эмацыйныя і, нярэдка, мастацкія» паштоўкі, якія не дайшлі да сваіх адрасатаў праз пошту — бо іх больш, чым арыштаваных, турэмныя творы, запісы і дзённікі затрыманых, а таксама мастацкія вырабы і іншыя рэчы, якія маюць сімвалічны сэнс.
«Выстава прысвечана як салідарнасці, так і побыту у турмах, — кажа Дар’я Каткоўская. — Ёсць шмат рэчаў і турэмных гісторый, якія адбыліся на стыке гадоў з патрапіўшымі за краты людзьмі. Таксама шмат турэмных малюнкаў, дзённікаў, рэчаў, якія вязні змаглі ўнесці з сабой з тых месцаў, дзе яны сядзелі».
Паштоўка з калекцыі “Выставы салідарнасці” |
Сярод цікавых экзэмпляраў — аплатка, якую на Раство збіраўся перадаць на Акрэсціна ксёндз. Але міліцыя яе не ўзяла — «сказалі, што яна прапітана экстазі, і так ксёндз хоча перадаць наркотыкі ў пенітэнцыярную ўстанову», распавядае Каткоўская.
Паштоўка з калекцыі “Выставы салідарнасці” |
Астатняе будзе сюрпрызам для наведвальнікаў. Арганізатары абяцаюць, што гэта будзе вельмі цікавы і вялікі сюрпрыз. «Акрамя часткі, прысвечанай салідарнасці і побыту вязняў, будзе яшчэ адна — якую мы хаваем ад усіх. Гэта вельмі цікавы і вялікі экзэмпляр, які ўразіць усіх наведвальнікаў», — паабяцала Каткоўская.
Як шмат хто заўважае, акцыя салідарнасці і колькасць людзей, якія адгукнуліся і дапамагаюць вязням, сапраўды ўражваюць. Дар’я Каткоўская лічыць, што людзі проста рабілі тое, што хацелі б атрымаць, калі б самі патрапілі ў такую ж складаную сітуацыю.
Валанцёры, якія займаліся падтрымкай вязняў |
«Шмат з тых, хто адгукнуўся на наш заклік да салідарнасці, проста самі маглі так жа патрапіць за краты. Таму яны аказвалі затрыманым тую падтрымку, якую самі хацелі б атрымаць, — кажа яна. — Да таго ж у людзей зараз ёсць жаданне штосьці рабіць і штосьці мяняць, але з-за моцнага ціску і рэпрэсій відавочна, што палітычных публічных акцый зладзіць немагчыма, бо існуе 100% верагоднасці, што да дабра яны не давядуць. А такім чынам людзі дзеляцца сваёй энергіяй, адчуваюць сябе патрэбнымі. І гэта сапраўды — яны робяць адну з самых патрэбных спраў. Бо, безумоўна, палітычная справа важна, але гуманітарная — падтрымка людзей ў бядзе — стала найпершай і найважнейшай адразу пасля 19 снежня. Ды й нават сёння таксама — калі казаць пра вязняў «амерыканкі».
На думку пісьменніка Ўладзіміра Арлова, такая салідарнасць — своеасаблівы адказ беларускага грамадства на жорсткасць уладаў.
«Масавыя праявы салідарнасці, на мой погляд, сведчаць пра нараджэнне грамадзянскай супольнасці, якая не жадае жыць у дзікіх абставінах, калі парушаюцца законы і элементарныя гуманітарныя нормы», — кажа ён. «Я быў вельмі ўражаны тым, колькі людзей прыходзіла на сядзібу БНФ, каб прынесці грошы і рэчы, каб падпісаць паштоўкі і перадачы «брату, сястры», нягледзячы, што не ведалі асабіста атрымальнікаў», — дадае пісьменнік.
Арлоў заўважыў, што форма дапамогі можа быць самай рознай.
«Напрыклад, мы, пісьменнікі, неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру, каб даведацца ці жывы наш калега Ўладзімір Някляеў, патрабавалі забяспечыць яму медыцынскую дапамогу і пусціць адваката. Магчыма, гэта і прывяло да таго, што да яго ўпершыню быў дапушчаны адвакат, і мы ўздыхнулі з палёгкай, калі даведаліся, што наш выдатны паэт жывы, — нагадвае Арлоў. — Традыцыйныя калядныя літаратурныя чытанні паэтаў і перакладчыкаў таксама сёлета былі праявай салідарнасці з тымі, хто сустракаў Каляды і Новы год за кратамі і рабіў ялінкі з пластыкавых бутэлек. Здаецца, формай салідарнасці можа быць і паштоўка, і ліст, і пасылка палітвязню. Не ўсе з іх даходзяць, але калі зусім нічога не дасылаць, не будзе ні воднай. І калі мы гаворым пра салідарнасць з тымі, хто за кратамі, мы не павінны забываць пра салідарнасць з іх блізкімі, сем’ям — ім таксама вельмі патрэбная падтрымка, і не толькі маральная».
Галоўнае, на думку Ўладзіміра Арлова, не быць актыўным толькі на словах: «Інтэрнэт зараз поўніцца тысячамі праяваў салідарнасці — словамі падтрымкі, абурэння, развагамі. Хачу памыліцца, але здаецца, што сярод інтэрнэт-карыстальнікаў шмат тых, хто напіша некалькі рашучых словаў і лічыць, што на гэтым яго грамадзянская місія выкананая. Але слоў мала, за словам павінны быць справы. Няма ўніверсальных парадаў і рэцэптаў на такі дзень, але я веру ў беларускую салідарнасць».
Последние Комментарии