Другие материалы рубрики «Компьютер»

  1. Мошенники путаются под ногами у киберсквоттеров
    Если киберсквоттеры зарабатывают на перепродаже доменов, то мошенники торгуют обычным воздухом…
  2. За перепост в интернете можно попасть на деньги
    Публикация видеоролика с YouTube обошлась борисовскому сайту vborisove.by в 5 миллионов рублей…

Компьютер

У сеціве з'явіўся новы праект «Казкі беларускія»


У сеціве з'явіўся новы беларускі праект «Казкі беларускія». Cайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі.

Таксама на старонках прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, хуткамоўкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі, розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў і шмат іншых цікавых матэрыялаў.

«Мы зрабілі праект з казкамі, трохі такі альтэрнатыўны, калі глядзець на беларускія дзіцячыя кніжкі, бо ён адрозніваецца ад іх у першую чаргу кароткім «інтэрнэт-фарматам» казак, добрай падабранай ілюстрацыяй да кожнага артыкула. Мы хацелі, каб у маладых бацькоў была магчымасць, напрыклад, узяць наўтбук замест кніжкі і прачытаць вячэрнюю казку дзіцяці прама з экрана, паглядзець малюначкі разам і г.д.» — кажуць стваральнікі рэсурсу.

Дарэчы, галоўны прынцып праекту — 1 казка ў 1 дзень. Таксама на «Казках» магчыма зарэгістраваца і публікаваць свае творы і навіны.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...