Зміцер Дашкевіч: мой план на Плошчу быў просты — браць уладу
На сайце Naviny.by адбылася онлайн-канферэнцыя з лідэрам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт», які толькі на мінулым тыдні выйшаў з няволі...
На сайте Naviny.by 2 сентября прошла онлайн-конференция с Дмитрием Дашкевичем — лидером международной организации «Молодой фронт».
|
Дмитрий Дашкевич. Родился в 1981 г. на белорусском Полесье, до 1986 г. жил с родителями в Магаданской области, с 1986-го — в Старых Дорогах Минской области, с 2000-го — в Минске. В 2001 присоединился к «Молодому фронту», лидером которого является с 2004 года. Организатор и участник многих уличных акций, за что в сумме имеет более полугода адмнистративных арестов. За деятельность не имеющего юридической регистрации в Беларуси «Молодого фронта» в сентябре 2006 г. был задержан и позже осужден на полтора года. В январе 2008-го освобожден на полтора месяца раньше срока. В 2006 году газетой «Наша ніва» признан «Героем года». В 2010 г. организовал предвыборную кампанию «Сыходзь!», 18 декабря вместе с Эдуардом Лобовым был задержан, обвинен в злостном хулиганстве и осужден к двум годам колонии. |
|
28 августа Дмитрий вышел на свободу, отсидев 986 дней по обвинению в «особо злостном хулиганстве». Дашкевича и его соратника Эдуарда Лобова задержали за день до президентских выборов 2010 года. Дмитрия и Эдуарда, как и задержанных на Площади, белорусские и международные правозащитные организации признали политзаключенными, на их освобождении настаивали и Брюссель, и Вашингтон.
Написать прошение о помиловании на имя Лукашенко Дмитрию Дашкевичу официально предлагали всего раз. Дашкевич отказался и отбыл весь срок, определенный судом.
Выйдя за стены гродненской тюрьмы и отвечая на первые вопросы журналистов, Дашкевич заявил, что будет и дальше заниматься политикой, хотя ближайшие полгода проведет под превентивным надзором и с пониманием того, что «сегодня тебя могут выпустить, а завтра — снова посадить».
В конце декабря прошлого года, находясь за решеткой, Дмитрий оформил официальные отношения со своей возлюбленной Анастасией Положанко, а 31 августа молодые люди обвенчались и сыграли настоящую свадьбу.
***
— Зьміцер, як вы думаеце, хто і дзеля чаго зладзіў тую правакацыю, у выніку якой вы напярэдадні выбараў апынуліся за кратамі? Няўжо вы былі для ўладаў самы страшны апазіцыянер?
Саша Л., Полацак
— Для мяне відавочна, што гэта была правакацыя спецслужбаў, каб не дапусціць майго ўдзелу і ўдзелу маіх паплечнікаў у акцыі 19 снежня 2010 года, да якой мы сур’ёзна рыхтаваліся і ўжо, канешне ж, ішлі туды не дзеля таго, каб некалькі гадзінаў пра нешта выступаць. Наколькі я страшны для ўладаў, хай пра гэта мяркуюць іншыя. Самі ж улады сваёй правакацыяй вызначылі ўзровень маёй страшнасьці.
— Віншую, Зміцер! Пытанне: вас затрымалі 18 снежня, 19-га была Плошча. Калі б вас не затрымалі, ці былі б вы на Плошчы і які ў вас быў бы план?
Вадзім, Менск
— Дзякуй за віншаванні. Безумоўна, я быў бы на Плошчы. План просты: браць уладу. Народ павінен быў вяртаць сабе дзяржаўныя будынкі, найперш парламент і рэзідэнцыю. А не так, як было ў той вечар: пакрычалі, павыступалі і разыйшліся б, калі б рэжым не пачаў ажыццяўляць правакацыі.
Хачу яшчэ раз падкрэсліць раней ужо выказаную мною думку: 19 снежня 2010 года ніхто, найперш гаворка пра палітычных лідэраў, не збіраўся браць уладу ў гэтай краіне. Таму яны яе і не ўзялі. І намі кіруе той, хто кіруе.
— Скажите, Дмитрий, за какие такие заслуги вы стали узником совести?
Веси
— Шаноўны Весі! Мяне ўвогуле не цікавяць гэтыя статусы — вязняў сумлення ці палітвязняў. Не дзеля іх я вёў і вяду сваю дзейнасць.
— Дмитрий, что есть совесть, совестливость — в приложении к отдельно взятому гражданину РБ. Который не госчиновник, не кормится ни с чьей руки, имеет престарелых родителей и т.п. И власть при этом не любит... И который юношески не считает, что всё самое лучшее, светлое, разумное, доброе и Вечное ожидает его впереди?
Danis
— Дарагі Дэніс! Калі разважаць па-чалавечы, кіруючыся зямною мудрасцю, я таксама не бачу ніякіх перспектыў. Але Вера, як кажа Біблія, — пэўнасць у рэчах нябачных. І я маю гэтую пэўнасць, што вельмі хутка мы будзем сведкамі нацыянальнага і духовага адраджэння нашай краіны. А што такое хутка — адзін гэта дзень ці давацца гэта год, — ведае Бог. І тэрміны здзяйснення Ягонай волі нічога для мяне не мяняюць. Што ж датычна сумлення, дык я мяркую, што калі вы імкнецеся жыць паводле біблійнай маралі, — вы сумленны чалавек і ваша ўзнагарода вас не праміне.
— К хулигану только один вопрос: «Будет ли больше хулиганить или нет?». Одного хулигана лечили в тюремном дурдоме, который на Новый год по елке скакал, вылечили, больше не скачет.
Наблюдатель
— Хуліганіў, хуліганю і буду прыкладаць усе высілкі, каб хуліганіць яшчэ больш.
— Пытанняў некалькі ў мяне да вас —
Па што да ўлады вы імкнеціся ў нас?
Што с ёю вы збіраецесь рабіць,
Калі, урэшце, здарыцца вам «паруліць»?
Якія даць гарантыі вы можаце таго,
Што не заедзім з вамі ў яшчэ большае гаў(рыфмуйце самі)?
Напрыканцы — маё вам віншаванне,
Што на свабодзе зноў... ды з жонкаю спатканне.
Pooh
— Паважаны Pooh! Дзякуй вялікі за віншаванні — ад мяне, маёй жонкі і таварыша Пятачка.
Я імкнуся не да ўлады, а да змены цяперашняй улады. А калі мы яе зменім, то працы ва ўсіх нас будзе шмат. І ў вінні пыхаў, і ў пятачкоў, і ў ослікаў, і ў тыграў.
Такая каманда і ёсьць гарантыяй.
— Што было самым цяжкім у турме?
Настасься, Рагачоў
— Для мяне самым цяжкім там былі галадоўкі у ізалятарах, калі ў камеры 10-12 градусаў, а на табе — тоненькая хэбэшная роба. Прыйходзілася ваяваць на два фронты, удзельнічаючы і ў духовай барацьбе, і ў фізічнай.
— Дмитрий, близятся выборы (сначала местные, а потом и президентские), в оппозиции уже началось шевеление на предмет концентрации сил, анонсируются новые коалиции. Как в этой ситуации будет себя вести «Молодой фронт». Мне кажется, что самостоятельной силой выступить вы не сможете по ряду причин. Поэтому, если не хотите остаться вне процесса, вашей организации придется к кому-то примкнуть. Кто вам идейно ближе?
Александр, Минск
— Шаноўны Аляксандр! Нас не цікавіць працэс, нас цікавіць вынік.
Для таго, каб удзельнічаць у мясцовых выбарах, далучацца да нейкіх кааліцыяў не ёсць жыццёва неабходна. Тым больш што нават мне, чалавеку, каторы у месцах пазбаўлення волі перачытваў усе незалежныя сродкі масавай інфармацыі, цяжка разабрацца і ў кааліцыях, і ў тых арганізацыях, якія іх складаюць.
Што тычыцца прэзідэнцкіх выбараў, то я мяркую: на дадзены момант у Беларусі ёсць толькі адзін палітык, пад лідэрствам якога мы можам дамагчыся пераменаў. Гэта Павал Севярынец.
— Здравствуйте, Дмитрий. Не собираетесь ли вы покидать Беларусь? Каковы ваши планы на обозримое будущее?
Aleks_s
— Дзень добры, Aleks_ s! Пакідаць Беларусь я не збіраюся. І няма той сілы, якая магла б прымусіць мяне гэта зрабіць.
У бліжэйшай будучыні я збіраюся сістэматызаваць напісанае мною пра турму і, калі Бог дасць мудрасці і сіл, напісаць нешта больш сур’ёзнае, паступова гэта выдаючы.
Буду працягваць грамадска-палітычную дзейнасць, формы якой вызначу бліжэйшым часам. А “Маладым фронтам” будуць кіраваць ужо новыя лідэры, больш перспектыўныя, больш крэатыўныя, якія, я перакананы, і прывядуць яго да нашай агульнай перамогі.
— Дашкевич, если в 2010-м никто из вас не хотел стать президентом, зачем же устроили тогда всю кутерьму? Неужели не понимали, что льёте воду на мельницу Лукашенки? Если вы такие недалёкие, зачем лезете в политику?
Вязьмин Николай Васильевич, Минск
— Мікалай Васільевіч, мне падаецца лагічным, што хацець стаць прэзідэнтам павінен быў хаця б нехта з кандыдатаў у прэзідэнты. А не ўсе дзесяткі тысяч, якія выйшлі на Плошчу 19 снежня 2010 года.
Не бачу ніякай логікі ў цверджанні аб тым, што тым вечарам прыхільнікі дэмакратычных пераменаў лілі ваду на лукашэнкаў млын.
Чаму недалёкія лезуць у палітыку, я і сам не разумею.
— Зьміцер, віншую зь вянчаньнем! Волі й каханьня! Скажыце, а дзе і як вы пазнаёміліся з Насьцяй?
Ян, Нясьвіж
— Даражэнькі Ян! Сардэчная вам падзяка за віншаванні і шчырыя зычанні! З Настачкай мы пазнаёміліся ў далёкім 2004 годзе, калі я выходзіў са спецпрыёмніка, дзе адбываў пакаранне за антырэферэндумную акцыю 17 кастрычніка. Яна з іншымі новымі актывістамі “Маладога фронту” сустракала мяне пад сценамі акрэсцінскай турмы. Канешне, у той дзень мы і думаць не маглі пра нашы будучыя пачуцці і наш шлюб. Але Госпад любіць прыгожыя гісторыі і хэппі энды.
медиарепортаж с венчания Дмитрия и Анастасии Дашкевич
— Цi плануеце папаўненне ў сям'i? :)
Анатолiй, Менск
— Спадар Анатоль, папаўненне сям'i плануе толькі Стваральнік свету. Нам бы з Настачкай вельмі хацелася, каб Ён спланаваў гэта для нас многа-многа разоў.
— Віншую з вянчаннем і стварэннем сям'і! 1) Пасля выхада на волю у Вас вельмі насычаны графік. Як з гэтым спраўляецеся? 2) Ці ёсць у Вас жаданне на нейкі час «схавацца» ад паўсядзённасці? 3) Якім чынам плануеце зарабляць на жыццё? Нейкая праца альбо бізнэс? 4) Ці былі ў Вас думкі альбо намер адвучыцца і стаць святаром? Дзякуй за адказы! Жыве Беларусь!
Пятро, Орша
— Дзякуй, Пятро, за віншаванні.
1) Графік у мяне й да няволі быў насычаны, так што я звыкся.
2) Ну вы што, Пятро! Я тры гады хаваўся! :)
3) Пакуль што я шукаю працу. А што тычыцца бізнэсу... Мы ведаем, чым ён завяршаецца для для тых, хто спрабуе паралельна займацца і сваёй справай, і палітычнай дзейнасцю.
4) Я цвёрда перакананы, Пятро, і гэта гаворыць Біблія, што кожны веруючы ў Ісуса Хрыста — святар, Ягоны прапаведнік. І кожны абавязаны прапаведаваць і асвячаць тое месца, дзе ён Богам пастаўлены. Адзін — у палітыцы, другі — у мастацтве, трэці — на заводзе, і гэтак далей, і гэтак далей. Каб грамадства і народ адраджаліся ва ўсіх сферах.
— Объединять нацию должен Христос, а не язык. Чего вы носитесь с языком, как со списанной торбой, тем более, что изучение того же белорусского фольклора — это дикое язычество со страшными грехами, как ворожба на Рождество Христово, алкоголь на свадьбах, поклонение предметам, там надо сплюнуть, а там еще какой глупый забабон выполнить. Страшная вещь вообще белорусский фольклор. Не лучше ли сконцентрироваться на проповеди Евангелия, как говорил Христос, чем заниматься национализмом, что Бог послал в наказание за гордость при строительстве Вавилонской башни? Северинец какие-то пространные «глубини» пишет, ну не Сперджен он, ни Проханов. Лучше бы в церквах вел работу, поднял всех на молитву и пост, Навуходоносор прославил Бога по молитвам святого. Церкви слабые, откуда Беларуси иметь благословение, мало молитв за правителей, а уж постов и того меньше. Тем недовольны, сем, и правильно недовольны, но нет силы Духа Святого, чтобы так сказать, чтобы люди покаялись и повернулись к Богу. Можно иметь добрые намерения и дойти до власти после борьбы и сил уже на доброе не хватит, здоровья. Европа развратилась, Россия делает вид благочестия, а там православных с гулькин нос настоящих. Хотелось бы, чтобы Беларусь держалась Господа и не имела превратный ум. Вопросов много в письме, что думаешь?
Иван, Беларусь
— У Адкрыцці Яна Багаслова апостал піша пра тое, што ў Дзень суда справаздачу перад Ісусам Хрыстом будзе даваць як кожны чалавек, так і кожны народ. Гэта азначае, што Ісус Хрыстос мае цудоўны план як персанальна для кожнага чалавека, гэтак і для кожнага народа. Таксама магу прапанаваць вам задумацца над словамі апостала для язычнікаў – апостала Паўла, які ў пасланні да рымлянаў гаворыць: “Я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх родных мне па плоці, гэта азначае Ізраільцян...” (Рым.9:3-4). Калі народы не павінны аб’ядноўваць вернікаў, чаму для Паўла, каторы напісаў траціну новага Запавету, так важны ягоны народ?
Што датычна паганства, яно, на вялікі жаль, мела месца нават у габрэйскім народзе, які быў уведзены Богам у абяцаную зямлю. Што ўжо казаць пра ўсіх астатніх?!
Вось якраз такі будаўнікамі Бабілонскай вежы з’яўляюцца тыя, хто даказвае нам антыбіблейную тэорыю пра тое, што павінен быць ва ўсіх нейкі адзіны універсальны язык.
Севярынец столькі людзей за 20 год сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці падняў на малітвы і пасты падняў столькі людзей, колькі я не ведаю, ці падняў яшчэ хто-небудзь.
Малітва за бязбожных і самаабвешчаных кіраўнікоў, такіх як Гітлер, Сталін, Лукашэнка, — злачынства перад Богам.
Да вялікага шкадавання, вымушаны з вамі згадзіцца: і Беларусь, і Расія, і дэградуючыя краіны Старой Еўропы — вельмі далёкія ад Госпада. Для таго ж, каб адбылося адраджэнне любой дзяржавы, каб народы духова і эканамічна развіваліся, кожная нацыя постхрысціянскай цывілізацыі стаіць перад вострай неабходнасцю пакаяння.
— Прывітанне, Зміцер, піша табе Мікіта з Менску. Учора ў другой палове дня я сустрэў цябе ў гіпермаркеце «Прастор». На жаль, у мяне не было шмат часу пагутарыць з табой больш прадметна. Калі ёсць такая магчымасць, то мне хацелася б падзяліцца сваёй думкай і яшчэ раз пабачыцца ў месцы толькі з меншай колькасцю грамадства. Той шлях, які ты здолеў прайсці, прымушае мяне захапляцца тваёй мужнасцю. Я задаволены тым, што маці-Беларусь нарадзіла такога сына-вызваліцеля. Мяне можна знайсці ў кантакце.
Мікіта, Менск
— Вітаю, Мікіта! Учора, сустрэўшы ў гіпермаркеце невядомага чалавека, які са мной павітаўся, я падумаў: вось яна, слава! Вы, калі ласка, Мікіта, больш так не жартуйце! :) На жаль, я толькі што вылез з пячораў і не ўмею карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Набярыце, калі ласка, мяне па нумары 8044 755 69 90.
— Добрый день, Дмитрий. У меня есть один единственный вопрос, который мучает меня. Предупреждаю сразу — я не из БРСМ и прочих организаций, которые подчиняются правительству. После тюрьмы планируете ли вы в ближайшем будущем устроиться куда-нибудь на работу? Если нет, то назовите, пожалуйста, ваш будущий источник доходов. Спасибо.
Дмитрий, Гомель
— Бліжэйшым часам я пайду на біржу працы Заводскага раёна, у якім я зарэгістраваны, і папрашу ўладкаваць мяне на працу паводле маёй адукацыі — настаўнікам мовы і літаратуры. Сумняюся, што я атрымаю такую працу, і таму ўжо зараз шукаю магчымасць незалежнага заробку праз сціплую літаратурную працу, якой прысвячу бліжэйшыя паўгода-год. Спадзяюся, што на наступным онлайне я з большай канкрэтыкай адкажу на такое пытанне.
— Ну, придет к власти какой-нибудь либерал Романчук или даже Санников, ну и растащат при них Беларусь, как Украину, гомикам дадут права, нормальным людям не факт, что экономически станет легче, вся Прибалтика пустая, молодежь уехала в другие страны. Если придут к власти либералы, тоже бороться будете? Может, пора понять, что борьба не против плоти и крови, а духов злобы поднебесной, что физически это не победить, жатва побелела, тружеников нет, а ты все по демонстрациям бегаешь. Тем ли занимаешься?
Николай, Беларусь
— Лібералы ў сучасным разуменні гэтага тэрміна да ўлады ў нашай краіне не прыйдуць. Мы ім гэтага зрабіць не дамо. Як можна не выступаць супраць рэжыму, які, па-першае, сам сябе абвесціў, а па-другое, пераследуе праведных людзей, каторыя нясуць нашаму народу і слова праўды, і слова біблейнай ісціны? Шматлікія прыклады рэалізацыі неасталінісцкай палітыкі і пераследу хрысціян у Беларусі я зараз пералічваць не буду, вы іх мусіце цудоўна ведаць.
Я займаюся толькі тым, што імкнуся несці Божае слова ў тым месцы, у якім Бог паставіў мяне гэта рабіць, бо сам я наблізіўся да Госпада і пакаяўся Ісусу Хрысту ў “Маладым фронце”. І побач са мной — дзесяткі маладафронтаўцаў, каторыя ў гэтай арганізацыі, займаючыся палітычнай дзейнасцю, здабылі Вечнае жыццё. Дык чаму я павінен адмовіцца ад сваёй працы, калі я бачу, што яна прыносіць канкрэтны плод Божаму валадарству?
— Дмитрий, поздравляю Вас с освобождением и венчанием. У меня несколько вопросов. 1) Как Вы оцениваете последние действия ЕС в отношении властей Беларуси и, в частности, решение о снятии визовых санкций с Макея? Насколько сильно способен повлиять Брюссель на внутриполитическую ситуацию в Беларуси и на процесс освобождения политзаключенных? 2) Известны Ваши резкие высказывания в отношении сексменьшинств. Вам не кажется, что такая нетерпимая позиция к тем, кто не такой, как Вы, — это тоже нарушение прав человека, проявление нецивилизованности? И разумно ли себе позволять подобные высказывания популярному политику, ведь это автоматически сужает круг его сторонников? Спасибо.
Ирина, Минск
— Ірына, вялізны дзякуй вам за віншаванні.
1) Я мяркую, што зняцце візавых санкцый з Макея было заўчасным. Брусэль бяссільны уплываць на становішча ў нашай краіне.
2) Лічу, што кожны чалавек мае права на сваё асабістае жыццё. І мне, як і любому здароваму чалавеку ў гэтым свеце, глыбока начхаць на тое, што робяць якія-небудзь Вася і Пеця, закрыўшыся ў сваёй кватэры (прашу прабачэння ва ўсіх носьбітаў гэтых цудоўных імёнаў, якія не маюць ніякага дачынення да абмяркоўваемай намі тэмы). Але калі гэтыя Вася і Пеця жадаюць зняць трусы і ісці па прашпекту, імі махаючы ды абвяшчаючы сваю сэксуальную арыентацыю, я выступаю супраць, бо лічу гэта ўварваннем у маё асабістае жыццё. Гэтакім самым жа уварваннем у маё асабістае жыццё я лічыў бы, калі б тое самае рабіў Вася не з Пецям, а, напрыклад, з якой-небудзь Альжбетай (даражэнькія Альжбеты, таксама прабачце).
Я не турбуюся колькасцю сваіх прыхільнікаў, і малю Бога, каб ніколі гэтым не турбаваўся. А клапаціўся б толькі тым, каб адстойваць Ягоную ісціну.
— Ці існуе, на ваш погляд, у Беларусі правасуддзе? Ці лічыце вы дапушчальным для грамадзяніна выходзіць за межы закону, калі яго не трымаецца дзяржава?
Юры, Магілёў
— Ужо даўным-даўно відавочна, што ў нашай краіне не існуе ніякага правасуддзя. Па сваім уласным досведзе скажу, што былі яшчэ нейкія выспачкі законнасці ў беларускіх судах года прыблізна да 2004-га. Тады яшчэ ў некаторых судах, калі супрацоўнікі райаддзелаў міліцыі падавалі пратаколы пра тое, што апазіцыянер ішоў са сцягам і лаяўся матам, яны не прымаліся суддзёй. Памятаю выпадкі, калі нават апраўдвалі. Цяпер такое ўявіць практычна немажліва. І суд па маёй крымінальнай справе — таксама ёсць сведчанне таго, колькі засталося законнасці ў беларускіх судах. Суд адхіліў абодва хадайніцтвы, якія б даказалі маю поўную невіноўнасць.
Трэба яшчэ адказаць на пытанне, што такое закон. Закон — гэта тое, што адпавядае маральнаму стандарту, у першую чаргу — Біблійнаму. Таму лічу абсалютна нармальным, каб грамадзянін не падпарадкоўваўся таму закону, які ёсць немаральным.
— Ці няма ў вас жадання паглядзець у вочы грамадзянам Савіцкаму і Малышаву, за “збіццё” каторых вас з Эдуардам Лобавым пазбавілі волі? Што б вы ім сказалі?
Р., Менск
— Не, няма. Мне проста шкада іх — няшчасныя людзі, якіх кінулі ў гэтую мясарубку, якім рана ці позна прыйдзецца адказваць за гэтае злачынства. Таму што сведчылі супраць невіноўных людзей. Для мяне і зараз незразумела, для чаго спецслужбы на гэта пайшлі, калі можна было значна меншымі высілкамі нейтралізаваць мяне і маіх паплечнікаў, як яны ўжо гэта рабілі.
— Ці трэба, на ваш погляд, апазіцыі удзельнічаць у выбарах па сённяшніх правілах?
Кнехт
— Я лічу, што галоўная праблема — не правілы, па якіх мы ўдзельнічаем у выбарах. Таму што правілы не зменяцца, пры цяперашнім рэжыме яны будуць гэткімі ж самымі: яўка 90%, “за” — 80-90%. Галоўнае пытанне — ў тым, за кім ісці на гэтых выбарах? Ці ёсць той чалавек, які збіраецца браць на прэзідэнцкіх выбарах уладу? На сённяшні дзень магу пераканаўча сказаць, што адзіны чалавек, за якім бы я пайшоў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі — гэта Павел Севярынец.
— Ваша меркаванне аб беларуска-расійскім калійным канфлікце.
Сулейман Керымаў
— Гэты канфлікт яскрава сведчыць пра тое, наколькі ў маразматычным грамадстве мы жывем. Калі па рашэнні аднаго пахана ўся дзяржаўная структура, якая жыве па пэўных паняццях, а не законах, здзяйсняе ўсё, што ёй заўгодна. У прынцыпе, для беларускага народу гэты канфлікт выгадны — ён сведчыць пра тое, што далей так жыць нельга. І нават тым рускім, каторыя мелі ілюзіі і падтрымоўвалі Лукашэнку, таксама сведчыць: жадаюць па 10 мільярдаў штогод беларускі бюджэт падтрымоўваць — калі ласка, падтрымоўвайце. Ён ужо перасадзіў каго можна ў Беларусі, дабраўся да расіян. Няхай далей спажынаюць плады сваёй жа палітыкі.
— Якой з асобаў беларускай гісторыі не хапае, на вашу думку, сённяшняй Беларусі?
К., Лепель
— Думаю, у прынцыпе, усіх хапае. Кожны гістарычны час мае сваіх герояў, сваіх лідараў — яны павінны выявіцца. Ці патрэбны зараз Каліноўскі? Гэта ўсё ж гіпатэтычныя развагі. Для мяне Севярынец — адно з найлепшых увасабленняў Каліноўскага. Лічу, калі ён будзе ўдзельнічаць у палітычнай кампаніі па барацьбе за ўладу, у краіне будуць перамены.
— Дмитрий, поздравляю с освобождением! 2 вопроса к Вам: 1) Расскажите, пожалуйста, что произошло во время Вашего задержания? Действительно была какая-то драка? 2) Какой Вы видите роль религии в будущей демократической Беларуси? Вы сторонник отделения церкви от государства или демократическая власть должна в своих решениях опираться на религиозные традиции большинства населения?
— 1) Адкажу коратка, бо ўжо шмат разоў распавядаў пра гэта. Я са сваімі сябрамі Эдуардам Лобавым і Дзянісам Лазарам пакідаў кватэру, якая была абкладзена чэкістамі. У адным з двароў да нас наблізілася кампанія прыблізна з шасці чалавек, ад якой аддзялілся двое і падыйшлі да мяне. Чмыхаючы перагарам, адзін папрасіў закурыць, а другі спытаў, дзе такі-та і такі-та дом. Пакуль я думаў, каму перш з іх адказаць, гэтыя двое накінуліся на мяне з крыкамі “Милиция, нас избивают!”. Мяне з вялікім заплечнікам на плячох павалілі ў сумёт і, працягваючы клікаць міліцыю, пачалі таўчы. Тут жа цягам 120 секунд пад’ехаў звычайны мікрааўтобус, адкуль вываліўся спецназ, і ўсіх нас загрузілі. Вось і ўся “драка”...
2) Роля царквы — быць сумленнем грамадства і крытыкаваць любую ўладу, якая прымае антыхрысціянскія законы і іх рэалізуе. Сёння ж мы назіраем, што царква, у першую чаргу Беларускі экзархат РПЦ, зліўся з сучаснай дзяржавай, абвешаў кіраўніка нашай краіны праваслаўнымі ардэнамі, і такім чынам не толькі не выступае супраць бязбожнай палітыкі, але й яе падтрымоўвае. Калісьці так рабілі кіраўнікі Рускай праваслаўнай цакрвы ў дачыненні да царскай улады Расейскай імперыі. Што тыя іерархі спажнулі, мы добра ведаем па гісторыі 1917 года.
— Добрый день! Дмитрий, можете ли вы себя назвать демократом? Если нет, то кем?
Слава, Минск
— Самая вялікая праблема, Слава, што чаго толькі не ўкладзена ў гэтае слова “дэмакрат”. Таму адзінае, чаго я прагну ў жыцці, — быць хрысціянінам. А ўсё астатняе — гэта пустыя словы.
— З вызваленнем, Зміцер! 1) Вы з 19 снежня за кратамі, якія змены пасля вяртання Вас найбольш уразілі? 2) Хто з палітыкаў старэйшага пакалення вам найбольш блізкі па поглядах, па дзейнасці?
Гайна
— Дзякуй!
1) Найбольш мяне ўразіла, што за тры гады не адбылося ніякіх зменаў.
2) Павал Севярынец. Ён старэйшы мяне на чатыры з паловаю гады.
— Дмитрий, добрый день! С освобождением Вас! Хочу услышать Ваше мнение по двум вопросам: 1. Собираетесь ли Вы изменить тактику оппозиции режиму? Ведь протестный потенциал граждан очевидно исчерпан и на народные волнения рассчитывать не стоит. 2. Насколько важно наличие определенного образования для лидера?
irod
— Дзень добры, дзякуй!
1) Мы выпрацавалі і прыступаем да рэалізацыі канкрэтнай стратэгіі па “захопу” ўлады: трэба ўсім жаніцца і выйсці замуж, нараджаць дзетак і выхоўваць іх на падмурку хрысціянскіх прынцыпаў і нацыянальнай ідэі. Праз 18 гадоў яны ўвойдуць у моц і скінуць Мікалая I, бо з Аляксандрам I, як вы бачыце, у нас не атрымоўваецца. Заклікаю ўсіх далучацца да гэтай адзінай пераможнай стратэгіі!
2) Безумоўна, пэўная адукацыя мусіць быць. Але толькі яе мала. Намі ж амаль 20 гадоў кіруе чалавек аж з двума вышэйшымі адукацымі...
— Я смотрю, ты в чёрном списке у нас. Изменил ли ты свою позицию, пока сидел и думал (надеюсь)? Мы же вас гетеросеков-недочеловеков терпим... как в том фильме "планета обезьян"...
цыбуля73
— Я вельмі рады, што ў вашым чорным спісе. І я буду ў ім заўсёды.
— Дима, я вопросов не задаю. Просто хочу посочувствовать. Сидеть страшно тяжело. А те, кто вас пытают сейчас, не представляют этого. Не могут представить.
Илья
— Ілья, вялікі дзякуй за падтрымку. Вы ведаеце, тым людзям, каторыя сядзелі за бальшавізмам, было значна-значна цяжэй. У параўнанні з імі мы сядзім цяпер, як бы цяжка не было ў зонах/турмах, як у санаторыі.
— Я так понял, что из “Молодого фронта” вы уходите и присоединяетесь к БХД?
Игорь, Минск
— Так, Ігар, з “Маладога фронту” я сыходжу, але ні да якіх структураў пакуль што не далучаюся.
— 1) Якія для Вас найвялікшыя сямейныя каштоўнасці? 2) Ці ўмееце Вы гатаваць? І якая страва вам найбольш падабаецца? 3) Ці ўмееце Вы адпачываць? Якім чынам?
Вераніка
— 1) Найвялікшая сямейная каштоўнасць і найвялікшая для сям’і дабраславенне — гэта дзеткі.
2) Мне вельмі падабаецца гатаваць, і я з радасцю гэта часта раблю. Са страў я найбольш люблю дзеруны.
— 1) Як Ваша здароў'е? 2) Як пачуваецеся пасля вянчання і новай ролі для Вас — мужа?
Ганна, Брэст
— Вялікі дзякуй, здароўе добрае. І Бог бласлаўляе ім шматкроць, каб пасвячаў я сябе Ягонай справе.
У новую ролю мужа я толькі ўваходжу. Пачуваю сябе радасна і натхнёна.
— Цитата: «Я імкнуся не да ўлады, а да змены цяперашняй улады». Добра... а можа ўдакладніце, што ў цяперашней уладзе выклікае ў вас найбольшую непрыязнасць? Ды як быць з думкай, што любы народ, на кожным моманце свайго развіцця, мае менавіта тую ўладу, якую заслугоўвае?
pooh
— Абсалютна з вамі згодны. Беларускі народ заслугоўвае тую ўладу, у ярме якой ён цяпер знайходзіцца. Не задавальняе мяне ў беларускім рэжыме ягоная бязбожнасць і антыбеларускасць.
Перад гэтым 70 год мы жылі ў падобнай краіне, якая называла сябе «Союз нерушимый республик свободных». І гэты “нерушимый союз” рухнуў з такім лязгам, якога ніхто не чакаў.
І я перакананы, што пытанне канца сучаснага бязбожнага і антыбеларускага рэжыму — гэта пытанне вельмі кароткай гістарычнай перспектывы. Наш час імкліва набліжаецца, а іхні час непазбежна сыходзіць.
На этом онлайн-конференция завершена. Благодарим наших читателей за вопросы и Дмитрия Дашкевича за откровенные ответы.
Обсудим?