Пасол Швецыі — лепшы беларускамоўны праект

\"Самымі ўдалымі беларускамоўнымі праектамі\" удзельнікі круглага стала назвалі пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана і мастацкую галерэю \"Ў\"…

 

Пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана і мастацкую галерэю "Ў" удзельнікі круглага стала назвалі "самымі ўдалымі беларускамоўнымі праектамі", паведаміў БелаПАН прэс-сакратар II фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Алесь Сержановіч.

ЭрикссонПаводле яго слоў, падчас круглага стала, які адбыўся ў Мінску вечарам 23 мая, памочнік пасла Швецыі ў Беларусі па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская падкрэсліла, што перад дыппрадстаўніцтвам не стаяла пытанне мовы камунікацыі з беларускім грамадствам. Пры вельмі вялікім уплыве Стэфана Эрыксана пасольства адразу вырашыла, што такой мовай павінна быць беларуская.

Удзельнікі пасяджэння адзначылі "вельмі пісьменнае будаванне стасункаў з грамадскасцю і пазіцыянаванне сваіх культурніцкіх праектаў" з боку галерэі "Ў", сказаў Сержановіч.

Рэкламіст Зміцер Вайноўскі звярнуў увагу на тое, што ўсе беларускамоўныя праекты павінны быць беларускімі па ментальнасці, але не толькі па форме. На яго думку, шматлікія культурныя і рэкламныя праекты на беларускай мове не маюць поспеху менавіта з-за адсутнасці нацыянальнага стрыжню.

У якасці прыкладу такіх няўдалых праектаў каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі" Севярын Квяткоўскі назваў беларускамоўную рэкламу, у якой беларускія дзяды граюць на разанскіх балалайках і спяваюць беларускія песні.

На думку брэнд-менеджара піваварнай кампаніі "Крыніца" Ігара Корзуна, паспяховасць рэалізацыі ў краіне беларуска- і рускамоўных культурных рэкламных праектаў звязана з тым, што "беларускамоўныя беларусы ніяк не могуць зразумець рускамоўных беларусаў", і нельга чакаць адметных зрухаў, "пакуль беларускамоўныя не будуць прызнаваць рускамоўны складнік айчыннай культуры".

Генеральны дырэктар ЗАТ "БелКП-Прэс" Галіна Малішэўская ("Комсомольская правда" в Белоруссии") звярнула ўвагу на вялікую цікавасць чытачоў да айчыннай культурнай спадчыны. Паводле яе слоў, выданне пра беларускага мастака Івана Хруцкага ў серыі "100 вялікіх мастакоў", уключанае ў гэты праект па прапанове міністра культуры Паўла Латушкі, мела нашмат большую папулярнасць, чым наступныя выданні серыі.


  • Более важно, ЧТО говорить, а не на каком языке.