Другие материалы рубрики «Политика»

  1. Независимость Беларуси. Лукашенко уперся в тупик
    Идентичность, которую рисовал Лукашенко, что Беларусь — это оазис бывшего СССР, из которого взято самое лучшее, работала достаточно эффективно…
  2. 27 июля: перечеркнутый День независимости
    Беларусь, скорее всего, выживет, но будет еще долго становиться сама собой…


Политика

Рух «За свабоду”: калі грамадская рада прі Адміністрацыі прэзідэнта — сур’ёзна, то ў яе войдзе Мілінкевіч


Намеснік старшыні руху «За свабоду» Віктар Карнеенка каментуе магчымасці супрацоўніцтва ў межах грамадскай кансультацыйнай рады, створанай пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Па словах намесніка старшыні руху «За свабоду», арганізацыя пагаджаецца ўвайсці ў гэтую групу, створаную кіраўніком адміністрацыі Уладзімірам Макеем, каб скарыстаць новыя магчымасці працы на карысць краіны. Шмат што залежыць ад таго, вырашэннем якіх пытанняў будзе займацца група. Калі чакаецца, што вынікі працы групы змогуць рэальна паўплываць на стратэгію развіцця Беларусі, даць адказ на геапалітычныя выклікі часу, то цалкам верагодна, што ў групу ўвойдзе Аляксандр Мілінкевіч.

Віктар Карнеенка лічыць мэтазгодным, каб ствараемая група ўзяла пад увагу два блокі пытанняў: па-першае, гэта ўнутраная палітыка, а па-другое, новыя геапалітычныя выклікі і месца Беларусі ў міжнароднай супольнасці. Безумоўна, гэта два ўзаемазвязаныя патанні і яны павінны вызначаць парадак дня ў дзейнасці групы.

«Мы не збіраемся быць статыстамі-назіральнікамі і чакаць калі пад абломкамі краіны загіне дыктатура, альбо наадварот. Трэба выкарыстаць усе магчымасці для пазітыўных перамен», — кажа Віктар Карненнка.

Намеснік кіраўніка руху «За свабоду» таксама адзначыў, што афіцыйнага запрашэння прыняць удзел у працы групы (акрамя тэлефоннай прапановы чыноўніка) арганізацыя не атрымала і казаць пра статус і паўнамоцтвы прадстаўніка, а таксама пра рэгламент працы групы зарана.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...