Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет 1 апреля: русский тоннель, презервативы по рецепту и смартфон в тесте
    1 апреля многие интернет-ресурсы имеют вполне легальное оправдание той фигне, которую обычно публикуют...
  2. В Могилеве вандалы снова повредили бюст Тарасу Шевченко
    Это уже не вандализм, а проявление сепаратизма, считает глава местного объединения украинцев «Дніпро»…


Общество

Шэраг мерапрыемстваў пад агульная назвай “Верасень 1939: трагедыя ўз’яднанай Беларусі?” пройдзе 17 верасня ў Гродна


17 верасня ў Гродна пад агульнай назвай “Верасень 1939: трагедыя ўз’яднанай Беларусі?” адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтым гістарычным падзеям. Мерапрыемствы рыхтуюцца супольна шэрагам недзяржаўных арганізацый і грамадскіх ініцыятываў.

У праграме акрамя інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 году ў Гродна, якая мае назву “На крок ад заўтра” і ўзяць удзел у якой зможа ўзяць кожны прысутны, таксама прэзентацыя унікальных фота з гісторыі міжваеннай Гародні, музычна-вершаванае прадстаўленне “Сага пра Гародню” па матывах гарадзенскай лірыкі першай паловы ХХ ст.

Адбудзецца і першы ў гісторыі Гродна публічны беларуска-польскі “круглы стол”, удзел у якім возьмуць беларускія і польскія гісторыкі і публіцысты. Асноўныя пытанні, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне: Якое месца занялі вераснёўскія падзеі 1939 года ў беларускай гісторыі? Якое значэнне мелі гэтыя падзеі для гісторыі Другой Сусветнай вайны? Ці можна разглядаць падзеі 17 верасня ў адрыве ад савецкіх рэпрэсій 30-50-х гадоў? Мы кажам вызваленне ці акупацыя Беларусі, разважаючы над наступствамі верасня 1939 года для гістарычнага лёсу беларускага народу? Ці можа беларуская ацэнка гэтых падзеяў адрознівацца ад польскага погляду на 1939 год?

Свае даследаванні і погляд на падзеі 70-і гадовай даўніны ў Беларусі прадставяць, між іншых, Алесь Смалянчук “Камуністычныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Верасень 1939-чэрвень 1941 гг”; Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч “Гародня і гарадзенцы ў вераснёўскіх падзеях 1939 года”; Дзмітры Люцік “Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі. 17-25 верасня 1939 года”; Андрэй Пачобут “Абарона Гародні ў верасні 1939 года”; Антон Астаповіч “Ушанаванне памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій”, ды інш.

Мерапрыемствы пройдуць у памяшканні ТАА "Палоніка" (Гродна, вул. Будзёнага 48а), пачатак — 18.30.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева