З зэдлікам праз усю Амерыку

Двое беларускіх вандроўнікаў Аўгіня Манцэвіч і Верасень нарэшце вярнуліся ў Мінск. Падчас падарожжа яны прайшлі каля 30 тысяч кіламетраў і пабывалі ў 14 краінах...

Двое беларускіх вандроўнікаў Аўгіня Манцэвіч і Верасень нарэшце вярнуліся ў Мінск. Падчас падарожжа яны прайшлі каля 30 тысяч кіламетраў і пабывалі ў 14 краінах. 17 красавіка беларускі зэдлік быў пастаўлены ў воды праліву Бігля, які злучае Ціхі і Атлантычны акіяны. Naviny.by папрасілі Жэню распавесці пра гэтае доўгае і незвычайнае падарожжа.

табурет
Рух «З зэдлікам да акіяну» некалькі гадоў таму нарадзіўся ва Ўкраіне і хутка набыў прыхільнікаў у розных краінах. Яго фармальныя мэты — аднесці зэдлікі (табурэткі) да кожнага з чатырох акіянаў, а глыбінная сутнасць — выконваць ролю культурных паслоў сваіх краінаў, дзяліцца з іншымі народамі свету сваёю культураю. Дэвіз праекту: «Менавіта гэта мы называем воляю».

— Вы наведалі шмат краінаў. У параўнанні з імі як вы ацэньваеце ўзровень жыцця ў Беларусі? Ці праўда кажуць, што добра там, дзе нас няма?

— Узровень жыцця ў Беларусі высокі, калі параўнаць з краінамі Цэнтральнай Амерыкі, Эквадорам, Перу, Балівіяй. Там ён нашмат ніжэйшы, але там і больш свабоды. Там людзі могуць казаць што заўгодна, а большасць насельніцтва альбо падтрымлівае сваю ўладу, альбо ставіцца да яе абыякава. Мы не былі ні ў адной краіне, дзе была б дыктатура, дзе немагчыма было б пратэставаць на вуліцах.

— Якая краіна вам спадабалася больш за астатнія?

— Нельга сказаць, якая спадабалася больш, усе краіны абсалютна розныя, вылучыць адну я не магу. Напрыклад, у Мексіцы мне спадабалася кухня. У Перу — горы. У Коста-Рыцы — акіян і ўзбярэжжа. У Балівіі— абарыгены-індзейцы. Аргентына вельмі падобная да Беларусі, такая ж спакойная, там і клімат падобны да нашага. У Бразіліі неверагодныя пейзажы, джунглі, людзі там добрыя.

— Можа, якая-небудзь краіна вам не спадабалася, а ўспаміны пра яе ўганяюць у жах?

— Мне не спадабалася ўзбярэжжа Перу. Гэта краіна вельмі розная на ўзбэрэжжы і ў гарах. Горы проста неверагодныя, там і людзі вельмі добрыя, і чыста, і пейзажы прыгожыя, а на ўзбэрэжжы вельмі-вельмі брудна і людзі сквапныя. Там немагчыма доўга знаходзіцца, таму што, па-першае, пустыня і няма чаго рабіць, па-другое, акіян халодны — не паплаваеш. Людзі дзе ідуць, там і кідаюць смецце. Там трупы жывёлаў гніюць літаральна ў рэчках, і так смярдзіць, што немагчыма побач прайсці.

Яшчэ ў Гандурасе нядаўна быў палітычны пераварот — прэзідэнта выгналі з краіны за тое, што ён хацеў балатавацца на другі тэрмін. Цяпер там вельмі шмат паліцэйскага кантролю на дарогах, а паліцэйскія падобныя да нашых міліцыянтаў — злыя і без усмешак.

У Бразіліі вельмі дорага, і хоть усё астаняе там цудоўна — і людзі, і прырода, — але там нельга сабе дазволіць, напрыклад, пераначаваць у гатэлі.

на вяршыні высачэннай пясчанай дзюны ў Перу
на вяршыні высачэннай пясчанай дзюны ў Перу

— Як вы пераадольвалі моўны бар’ер?

— Англійскую мову я ведала, таму ў ЗША праблем не было. Цяжкасці ўзніклі, калі мы ўехалі ў Мексіку, таму што мы абсалютна нічога не разумелі. Я, напрыклад, ведала пару словаў — як сказаць «дзякуй» ці «калі ласка», але не разумела, што мне адказвалі. Даводзілася пастаянна тлумачыць на пальцах. Калі мы сустракалі кагосьці, хто ведаў англійскую мову, вельмі радаваліся, таму что маглі з ім паразмаўляць і спытаць, як сказаць нейкае слова па-іспанску.

Кожны раз мы больш і больш павялічвалі свой слоўнікавы запас, і дзесьці праз тры месяцы пачалі нармальна размаўляць па-іспанску. Канечне, слоўнікавага запасу часам не хапала, але самі мы маглі сказаць усё, што хацелі, замяняючы іншымі словамі, і разумелі ўсё таксама.

Цяжка было, калі мы прыехалі ў Бразілію, дзе партугальская мова. Хоць яна і падобная да іспанскай, але абсалютна іншая. Аднак адаптацыя адбылася хутчэй, праз два тыдні мы ўжо маглі штосьці сказаць і шмат што разумелі.

Пад канец мы па-іспанску размаўлялі ўжо амаль як па-англійску. Складанасці ўзнікалі, толькі калі пісалі штосьці, таму што не ведаем дакладна арфаграфіі.

— А якім чынам перамяшчаліся па краінах?

— Амаль увесь час аўтастопам. На аўтобусе праехалі літаральна пару разоў у Балівіі, дзе самыя танныя аўтобусы і за сто кіламетрў можна заплаціць адзін даляр.

У ЗША вельмі цяжкі аўтастоп, асабліва ў вялікіх гарадах. Па-першае, ад’язджаць ад вялікіх гарадоў заўсёды цяжка. Па-другое, у ЗША людзі вельмі напалоханыя тэлебачаннем, тэрарызмам, бандытызмам, і там вельмі моцна працуе закон. Там кіроўцы баяцца браць людзей на дарогах, таму што, калі нешта здарыцца падчас падарожжа, на іх можна падаць у суд. Можна чакаць ледзь не паўдні, покуль нехта падбярэ — машын вельмі шмат, але ніхто не спыняецца.

Чым бяднейшая краіна, тым лягчэй спыніць машыну. Вельмі лёгкі аўтастоп у Патагоніі, Аргентыне, таму што там тры тысячы кіламетраў — прамая дарога і нічога няма вакол. Таму кіроўцы грузавікоў, каб не заснуць, падбіраюць аўтастопнікаў.

— Ці былі ў вас праблемы з візамі?

— Калі мы адпраўляліся, у нас былі толькі візы ЗША і Мексікі. Калі рухаліся далей, у папярэдняй краіне рабілі візу ў наступную. З візай ЗША не патрэбны візы ва ўсю Цэнтральную Амерыку, таму першай мы рабілі калумбійскую візу ў Панаме. Было даволі цяжка, таму што Калумбія не сябруе з Венесуэлай, а мы сябруем, і нам сказалі, што нашы візы будуць рабіць больш доўгі час, чым астатнім. Чылійскую візу таксама цяжка зрабіць — вельмі доўга, але нам дапамагла падтрымка іншых амбасадаў, Міністэрства культуры, у нас быў ліст падтрымкі, дзе абсалютна розныя арганізацыі ставілі пячаткі і прасілі, каб нам дапамагалі ў перасоўванні.

У падарожжы я зразумела, што ў нашай краіны вельмі дрэнная знешняя палітыка, таму што пастаянна даводзілася рабіць гэтыя візы. Напрыклад, расіянам візы амаль ва ўсе краіны Лацінскай Амерыкі ўвогуле не патрэбныя. З намі ездзіла літоўка Вайда, якой таксама, як жыхару Еўразвязу, не патрэбныя візы. А мы мала таго, што рабілі гэтыя візы, дык яны яшчэ былі для нас больш дарагімі і выдаваліся на карацейшы час. Напрыклад, мексіканскую візу рассіянам і украінцам паставілі на пяць год, а нам — на паўгады. Віза ЗША на аднаразовы ўезд каштуе 100 даляраў украінцам на пяць год, расіянам — на год, а нам — на паўгады. Каб атрымаць шматразовую візу, нам дводзілася плаціць на 100 даляраў больш…

— У блогу вы пісалі, што часта прыходзілася растлумачваць, што такое Беларусь. Ці часта вы сустракалі людзей, якія ведалі пра нашу краіну?

— У больш развітых краінах — Коста-Рыцы, Бразіліі, Аргентыне — людзі калі не ведалі дакладна, што такое Беларусь, дык чулі, што гэта былы Савецкі Саюз і прыкладна ведалі, што гэта побач з Расіяй.

Беларускіх эмігрантаў мы сустракалі толькі ў ЗША. Я ведала, што іх шмат у Аргентыне, але нам не давялося іх пабачыць. Калі мы ўжо вярталіся назад, то выпадкова знайшлі Цэнтр балгарскай культуры «Кірыл і Мефодзій». Там былі балгары, якія пазнаёмілі нас з нашчадкамі ўкраінскіх эмігрантаў. У іх ёсць свая суполка выхадцаў з краінаў былога СССР, у якую ўваходзяць адна літоўка, некалькі ўкраінцаў, некалькі расіянаў і адна беларуска. На жаль, з ёй нам не давялося сустрэцца, але потым мы спісаліся ў фэйсбуку.

— Раскажыце пра бытавыя дробязі вашага падарожжа: дзе вы шукалі начлег, дзе мыліся, чым харчаваліся...

— Начлег мы шукалі кожны вечар, калі прыязджалі ў новае месца. Мы проста падыходзілі да якіх-небудзь хат і прасіліся пераначаваць, спявалі за гэта, гралі беларускую музыку. Спачатку ў ЗША ў нас была палатка, а потым мы яе падарылі расійскай табурэтнай камандзе. Яе было цяжка цягаць, і ў тропіках такія дажджы, што іх не вытрымае ніводная палатка. Часам начавалі ў цэрквах, часам — проста на вуліцы, калі было цёпла. Часам — на запраўках, у гаражах, у закінутых будынках, у адкрытых кузавах грузавікоў.

З ежай праблем не было. У Балівіі, напрыклад, не праблема пад’есці дзесьці на вуліцы — першае, другое і трэцяе за паўтары даляры. Але калі мы прасіліся дзесьці начаваць, то нас там абавязкова кармілі, гасціннасць людзей не дазваляла ім пакласці нас спаць, не накарміўшы вечарам, а потым яшчэ і раніцай.

беларусы калядуюць у вёсцы Карані Пампа ў Балівіі
беларусы калядуюць у вёсцы Карані Пампа ў Балівіі

Мыліся там таксама. А калі было вельмі спякотна, мы нават проста прасілі вады з калодзежа і паліваліся. Вопратка, у асноўным, была адна і тая ж, мы яе нават выкідалі, дарылі, каб аблегчыць свой заплечнік. Мне пашчасціла: у Буэнас-Айрэсе мы начавалі ў адной жанчыны, у якой было шмат непатрэбнай вопраткі. Яна мне падарыла цёплыя рэчы, якія спатрэбіліся ў Патагоніі, дзе ўжо стала холадна. Штосьці даводзілася купляць, але літаральна два разы, можа быць, калі што-небудзь зношвалася.

— Ці запомніліся вам якія-небудзь нацыянальныя звычаі?

— Мы пабывалі на традыцыйным пахаванні ў гарах Перу і на сустрэчы Раства Хрыстова, чулі традыцыйныя песні, танцавалі традыцыйныя танцы. Іх танцы проста бясконцыя, песня можа цягнуцца 20 хвілінаў і калі танцуеш, кожны куплет здаецца апошнім, але за ім пачынаецца яшчэ адзін, і так бясконца. На кожнае свята яны граюць музыку адмысловага кшталту і рознымі інструментамі. Напрыклад, на сустрэчы Раства яны граюць скрыпкамі і арфамі, там мелодыя аднаго тыпу, яна прыгожая, але калі шмат песен паслухаеш, надакучвае.

Раство ў перуанскай глыбінцы — мясцовыя індзейцы слухаюць беларускія народныя песні і спяваюць гасцям свае
Раство ў перуанскай глыбінцы — мясцовыя індзейцы слухаюць беларускія народныя песні і спяваюць гасцям свае

— Якія трапічныя расліны ці незвычайных жывёл вы бачылі?

— Бачылі, як растуць, і каштавалі бананы, манга, маракую, карамболь ды ўсялякія іншыя фрукты, назвы якіх я зараз нават не ўзгадаю. У джунглях вельмі высокая трава, там усё вельмі высокае. Яшчэ бачылі, як у дзікай прыродзе растуць кактусы. Бачылі розных птушак — туканаў, папугаяў, бачылі кракадзілаў, скарпіёнаў, велічэзных павукоў і мурашоў. У Гватэмале мы жылі ў доме, дзе было некалькі вялізных павукоў, але яны нікога не чапалі і мы жылі з імі мірна, падружыліся.

— За такое доўгае падарожжа вы, напэўна, знешне вельмі змяніліся, схуднелі?

— Насамрэч, не. Усе так думаюць, але я абсалютна не схуднела, якая была, такая і засталася, таму што праблем з ежай не было. Мы маглі пагаладаць адзін дзень, але заўсёды ведалі, што альбо вечарам, альбо на наступны дзень мы зноў паямо. У нас быў нармальны, звычайны рэжым жыцця.

— Ці здаралася вам хварэць?

— Здаралася. Нічога сур’ёзнага, але я спалохалася, калі ў Калумбіі ў мяне з’явілася алергія — апух увесь твар, вочы, рот, і на скуры з’явіліся чырвоныя кропкі. Гэта было чатыры дні, мне далі таблеткі нібыта ад алергіі, але нічога не дапамагала, потым я схадзіла ў лякарню, дзе мне доктар прапісаў нейкія вельмі танныя лекі, і ўсё прайшло.

А алергія там можа з’явіцца на што заўгодна, нават на рыс, які там ядуць кожны дзень. Увогуле, у Калумбіі знаходзіцца 80% сусветных эндэмікаў — раслінаў ці жывёлаў, якія больш нідзе не сустракаюцца.

У іншых «табурэтачнікаў» з-за клімату гнаіліся раны, не зажывалі, з-за вільгаці з’яўляўся грыбок на скуры, некаторыя пакутавалі на горную хваробу. Але гэта вылечвалася, і мы моцна не пакутвалі.

— Падчас падарожжа не ўзнікала жаданне ўсё кінуць і вярнуцца дадому?

Не, не ўзнікала, я нават не сумавала. Толькі дзесьці на дзесяты месяц ужо пачало хацецца дадому, і мы пачалі думаць, калі будзем вяртацца. А так усё падарожжа настолькі насычанае, што няма часу думаць пра дом.

— Як сябе зараз адчувае зэдлік? Увогуле часта даводзілася яго рамантаваць?

— Асноўная праблема з ім была ў тым, што крышка пару разоў адлятала, але мы яе прыклейвалі. А дзесьці на дзесяты месяц падарожжа на зэдлік наехаў грузавік і разламаў. Мы неяк з горам папалам яго склеілі, падбілі дошчачкамі, убілі цвічкі, хоць да гэтага ён быў зроблены зусім без цвікоў.

Што зараз з нашым зэдлікам, невядома, мы яго пакінулі на ўзбярэжжы акіяну. Можа, хтосьці забраў, а можа, ён і дагэтуль там стаіць.

Жэня Манцэвіч (Коста-Рыка, прыгарад сталіцы Сан-Хасэ)

— Раскажыце, хто ўваходзіў у вашу каманду «табурэтачнікаў»?

— Беларусаў выязджала чатыры чалавекі, але адна дзяўчына засталася ў Нью-Ёрку і не паехала далей. А падарожнічалі ў асноўным мы з Вераснем. Яшчэ адзін удзельнік беларускай каманды — Кірыл — падарожнічаў асобна ад нас. У дарозе вельмі цяжка з людзьмі, з якімі хоць у чымсьці разыходзяцца погляды…

Былі у нас яшчэ тры хлопцы-ўкраінцы, дзве дзяўчыны і двухгадовае дзіця. Расійская каманда напачатку складалася з васьмі чалавек, але потым іх засталося толькі трое. На пэўны час да нас далучаўся адзін фін і адна літоўка…

— Ці выканана ваша місія? Ці мо зараз трэба несці зэдлікі да іншых акіянаў?

— Раней Лёня, які прыдумаў гэты праект, аднёс зэдлікі да Атлантычнага акіяну, потым - да Індыйскага і Паўночна-Ледавітага. А вось да Ціхаха запрасіў удзельнічаць у праекце сваіх сяброў… Ніхто не абавязаны несці зэдлікі да іншых акіянаў. Думаю, што з імі пакончана, павінны з’яўляцца новыя ідэі.

фінальная кропка вандравання — мыс Горн
фінальная кропка вандравання — мыс Горн

— Што вы збіраецеся рабіць зараз?

— Пакуль не ведаю, мы толькі прыехалі, адпачываем.

— Плануеце вяртацца ў журналістыку? (Да падарожжа Жэня працавала на тэлеканале Белсат. — аўт.)

— Я б вярнулася, але не ведаю яшчэ, куды дакладна. Насамрэч, думак вельмі шмат — ці то паехаць у Варшаву, ці то ў Мінску застацца, ці то ў вёску паехаць жыць і займацца там гаспадаркай…

— Пра што часцей за ўсё па вяртанні пытаюцца родныя, сябры?

— Пытаюцца, як нам Беларусь зараз, якая краіна больш спадабалася. Здзіўляюцца, што такія радасныя прыехалі і не такія ўжо і стомленыя. Кажуць, што мы пакуль радасныя, але пажывем яшчэ пару тыдняў у Беларусі — і станем такімі ж сумнымі, як і яны.


  • "У падарожжы я зразумела, што ў нашай краіны вельмі дрэнная знешняя палітыка, таму што пастаянна даводзілася рабіць гэтыя візы. Напрыклад, расіянам візы амаль ва ўсе краіны Лацінскай Амерыкі ўвогуле не патрэбныя" Больш паказальна, што украінцам віза не трэба так жа як рускім у Сальвадор, Гондурас і Гватэмалу. І шмат яшчэ куды. А нам трэба. Цікава яшчэ, што наш МЗС не ведае, што нам трэба віза у Гандурас. http://www.mfa.gov.by/visa/bcbf692788ca458e.html Я быў у двух пасольсвах Гандураса ў Сальвадоры і Белізе нядаўна. Трэба віза, а МЗС на сайце піша безвізавы.
  • Ну, можно порадоваться уже тому, что они хотя бы слышали о существовании Гондураса. А то ж легко подумать, что Гондурас - синоним Беларуси.
  • Молодцы ребята, создали себя массу позитивных воспоминаний и увидели много нового.
  • [quote="Vvolche"]Молодцы ребята, создали себя массу позитивных воспоминаний и увидели много нового.[/quote]Главное, осмелились на такое опасное и хлопотное, хотя познавательное дело. И, возможно, увлечет за собой последователей. Да и тех, кто там где-то хотел бы остаться.
  • "Аўгіня Манцэвіч і Верасень нарэшце вярнуліся ў Мінск. Падчас падарожжа яны прайшлі каля 30 тысяч кіламетраў і пабывалі ў 14 краінах. 17 красавіка беларускі зэдлік быў пастаўлены ў воды праліву Бігля, які злучае Ціхі і Атлантычны акіяны. Naviny.by папрасілі Жэню..." Так Аугиня вернулась - скоро будет забрасывать навины продуктами женской непосредственности :). А почему "папрасили Жэню"? Нада "Аугю".
  • [quote="нет"]Главное, осмелились на такое опасное и хлопотное, хотя познавательное дело. И, возможно, увлечет за собой последователей.[/quote] Да, решится, на свой страх и риск, на такое путешествие не каждый. Ну как говорил Вергилий - "Audaces fortuna juvat".
  • Спадарыня Жэня цудоўным чынам забылася напісаць, што менавіта дапамоге Беларускай Амбасады ў Аргенціне ёй і астатнім беларусам зрабілі візу у Чылі, бо не было другога шляху на мыс Горн акрамя як праз тэрыторыю Чылі. І пры чым тут дрэнная знешняя палітыка? Не трэба путаць боб з гарохам! Калі патрэбна віза беларусам каб падарожнічаць у Лацінскай Амерыцы трэба разумець, што такое Расія і Украіна і што такое Беларусь для гэтых далекіх краін. Калі расеяне і украінцы як турысты пакідаюць шмак грошаў у сваіх падарожжах па гэтых краінах, то і префірэнцыі ім даюць - не трэба візы, бо іх БОЛЬШ чым беларусаў.. Шкада, што Женя на самой справе не цікавілася беларусамім ў Аргенціне, а распавядае пра балгар, украінцаў і іншых, а ім там шмат і Цэнтр ёсць беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага і гэтак далей... Хай пагледзіць на сайце Бацкаўшчыны. На самой справе вельмі сумна чытаць, што выйшла 4 беларуса, адна засталася каўбасу лопаць у Амерыцы, з другім не паладзілі... Не могуць беларусы быць разам і за мяжоё, усё спрачаюцца..
  • [quote="Vvolche"]Да, решится, на свой страх и риск, на такое путешествие не каждый. Ну как говорил Вергилий - "Audaces fortuna juvat".[/quote]Латинские пословицы, изречения и крылатые выражения на "A" AUDACES FORTUNA JUVAT - смелым помогает судьба. http://www.latinpro.info/latin_proverbs_a.php .
  • [quote="rizo99"]Спадарыня Жэня цудоўным чынам забылася напісаць, што менавіта дапамоге Беларускай Амбасады ў Аргенціне ёй і астатнім беларусам зрабілі візу у Чылі, бо не было другога шляху на мыс Горн акрамя як праз тэрыторыю Чылі.[/quote] мне чамусьці здаецца, што спадарыня Жэня шмат чаго забыла напісаць, асабліва ўлічваючы, што пісала не яна. а яна проста адказвала на пытанні, зададзеныя журналістам :) тут жа ў кароткім інтэрв"ю апісваецца год жыцця, а не навуковая праца наконт знешней палітыкі Беларусі. Дарэчы, вашае выказванне пра прэферэнцыі ў залежнасці ад колькасці прадстаўнікоў нацыі лічу нейкім трызненнем. Ці вы не ведаеце, колькі жыхароў у той жа Літве? rizo99! напішыце вы на навіны.бай пра беларусаў Аргентыны. я бачу - вам ёсць што сказаць ;)
  • [quote="mono"]напішыце вы на навіны.бай пра беларусаў Аргентыны. я бачу - вам ёсць што сказаць ;)[/quote] Ужо даўно ўсё напісана, можна пачытаць: Сяргей Шабельцаў Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рэіміграцыя ў СССР. Выдавецтва Бацькаўшчына. Каму цікава, могуць купіць і паглядзець :) Mono, Літва уваходзіць у ЕЗ, не іх паслуга, што ім без віз у Гандурас. :) А тое, што прадстаўнікі гэтых не зусім развітых краін (Сальвадор і Гандурас) не ведаюць, што не трэба віз беларусам, дыг гэта их асабістыя асабістасці :) Я быў у Сальвадоры без візы і на руках маю беларускі пашпарт. Яшчэ хачу дадаць, што такія цудоўныя вывады - краіны Лацінскай Амерыкі лепш чым Беларусь, можна зрабіць толькі, калі чаго курнуць, і наогул цягнуць за вушы рэаліі да таго тэзісу, што у Беларусі ўсё блага.
  • [quote="rizo99"]Літва уваходзіць у ЕЗ, не іх паслуга, што ім без віз у Гандурас[/quote] Іх заслуга, што яны ўваходзяць у Еўразвяз.
  • [quote="rizo99"]А тое, што прадстаўнікі гэтых не зусім развітых краін (Сальвадор і Гандурас) не ведаюць, што не трэба віз беларусам, дыг гэта их асабістыя асабістасці :) Я быў у Сальвадоры без візы і на руках маю беларускі пашпарт. [/quote] Я да гэтай группы ніякага дачынення не маю, але я быў таксама у ЦА два месяца і вярнуўся месяц назад. І па гэтаму свежай візавай сітуацыяй добра валодаю: http://forum.awd.ru/viewtopic.php?f=875&t=121364 Сітуацыя пастаянна меняецца. Плюс мясцовы бардак. Але зараз беларусам не трэба віза толькі у Нікарагуа, таму што там прэзідэнт Даніель, вялікі сябр Чавеса і Лукашэнкі. Трактараў "Беларусь" пагэтаму там і шмат. У Гандурас віза трэба дакладна зараз. Але здаецца нейкі час назад яе адмянілі, а потым зноў вярнулі. Па гэтаму на сайце МЗС, я так думаю, проста састарэлыя дадзенныя. Сальвадор таксама трэба.
  • [quote="mono"]Дарэчы, вашае выказванне пра прэферэнцыі ў залежнасці ад колькасці прадстаўнікоў нацыі лічу нейкім трызненнем. Ці вы не ведаеце, колькі жыхароў у той жа Літве?[/quote]Мову, на якой гаварыла большасць жыхароў Літвы (гэтаксама як і ўсёй дзяржавы), называлі русінскай (па сучаснай тэрміналогіі - старабеларускай). Адначасова частка балтаў у Літве, асабліва ў паўночнай яе частцы - Аўкштайтыі, захоўвала сваю мову, якая звалася літоўскай. На вельмі блізкай мове гаварылі таксама жыхары Жамойці. http://gazeta.grodno.by/32_77/t6.htm . По данным всеобщей переписи населения по состоянию на 6 апреля 2001 года в Литовской республике проживало 3 483 972 постоянных жителей [4]. Со времени предпоследней переписи 1989 года население республики сократилось на 190,8 тысячи человек (5 %). Естественный прирост населения составил 30,7 тысяч человек (родилось 546,1 тыс., умерло 512,4 тыс.) Сальдо миграции — отрицательное (иммигрировало 72,2 тыс., эмигрировало 296,7 тыс. жителей). http://ru.wikipedia.org/wiki/%CD%E0%F1%E5%EB%E5%ED%E8%E5_%CB%E8%F2%E2%FB .