Уладзімір Сцяпан. АЎТАР. Кніжкі, як смецце?

Усё сыходзіцца на тым, што кнігі выкідае на сметнік моладзь. Выкідае таму, што не чытае і чытаць не збіраецца. Чытанне лічыць шкоднай звычкай...

 

Уладзімір Сцяпан
Уладзімір Сцяпан. Празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак. Нарадзіўся ў пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «жывапісец». Працаваў мастаком-афарміцелем, з 1987 па 2003 год — у творчым аб'яднанні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання. Піша прозу, абразкі, грэгерыі і хайку. Новыя творы друкуе на сайце litara.net, у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і «Полымя,» а таксама ў сваим блогу ul-sciapan.livejournal.com. З’яўляецца адным з аўтараў зборнікаў «Жнівеньскі праспект» (1988), «Тутэйшыя» (1989). Выпусціў кнігі прозы «Вежа» і «Сам-насам» (абедзьве 1990). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман У.Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла». Сябра СП Беларусі з 1991 года.

За апошнія гадоў пяць неаднойчы бачыў выкінутыя з кватэр кніжкі. Самыя розныя… І шматтомныя зборы твораў і аднатомнікі, і ў мяккіх вокладках, і ў цупкіх. Навуковыя, рэлігійныя, мастацкія, прозу, вершы…. Бачыў сарамліва пакінутыя кнігі і на лесвічных пляцоўках, побач з ліфтам, у двары дома, пры дзвярах пад’ездаў. Ад кніжак пазбаўляюцца, як ад абрыдлых, а часам хворых сабачак і котак…

На сметніках кніжкі глядзяцца жахліва.

Можна сказаць, што гэтыя кніжкі старыя, вось іх і выкінулі, каб не трымаць дома старызну. Вядома, можна і так. Можна і далей разважаць у гэтым накірунку… А старому месца дзе? На сметніку, на могілках, у крэматорыі… Але кніга не мэбля, якая састарэла, паламілася, прасядзелася-праляжалася, не вопратка, якая знасілася, не ежа, якая сапсавалася і зрабілася небяспечнай… Нават, не тэлевізар з лядоўняй, якія перасталі працаваць, а гаспадарам надакучыла займацца рамонтам. Калі не пазбавіцца, то яны будуць адно займаць каштоўныя метры прасторы ў чыстых і ўтульных пакоях.

Кніга толькі ўмоўна можа лічыцца старой, па даце свайго нараджэння-выдання.

Днямі, на сметніку ў сваім двары, ўбачыў сапраўдную невялікую хатнюю бібліятэку. Частку кніжак высыпалі, як гнілую бульбу, у шэры кантэйнер, частку кінулі побач, бо не месціліся, астатнія растрыбушаныя валяліся вакол …

Сумна глядзець. Я падыйшоў і пачаў перабіраць томік за томікам. Захапіўся. Пераглядаў, абмацваў. Большая частка кніжак-смецця была ў добрым стане, некаторыя ў ідэальным. Яно і зразумела, бо раней і выдавалі нашмат лепш. Вокладкі цвёрдыя, папера белая, нават не пажаўцела за сорак і пяцьдзесят гадоў. Па ўсім відаць, што захоўваліся ў шафах за шклом, бо карэньчыкі крыху павыгаралі. Усе гэтыя кніжкі, з выкінутых на сметнік, выдадзеныя яшчэ за Саветамі. У пяцідзесятыя, шасцідзесятыя і сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя і тысячагоддзя. Руская і сусветная класіка: Чэхаў, Гіляроўскі, Віктор Гюго, Бальзак, Бажоў, О’Генры, Пушкін, Лермантаў, Дастаеўскі, Чэстэртон, Джэк Лондан, Галсуорсі, Марк Твен…. Трапілася таксама ілюстраваная гісторыя КПСС, запакаваная ў кардонкі, гісторыя Другой Сусветнай вайны, кніжка Мао… Шмат кніжак пра чэкістаў-рэвалюцыянераў і ваенныя подзвігі, некалькі ілюстраваных выданняў па кулінарыі, тры важкія тамы энцыклапедыі пра жывёльны свет….

Карацей, кніжак на сметніку было пад дзве сотні, не менш.

Стары чалавек кнігі на сметнік выкідаць не будзе.

Па-першае — цяжка столькі перанесці, перацягнуць. Па-другое — звычка жыць сярод кніжных паліц. Ад такой звычкі цяжэй адмовіцца, чым ад курэння. Па-трэццяе — кніжкі — грошы, няхай сабе і не вельмі вялікія, а хто выкідае на сметнік грошы. Ёсць і чацьвёртае, і пятае, і шостае тлумачэнне…

Усё сыходзіцца на тым, што кнігі выкідае на сметнік моладзь. Выкідае таму, што не чытае і чытаць не збіраецца. Чытанне лічыць шкоднай звычкай, непатрэбнай, не вельмі прэстыжнай…

Толькі не трэба мне даводзіць, што той, хто выкінуў бібліятэку на сметнік чытае кніжкі ў электронным выглядзе. Магу запэўніць — не чытае ён ні ў якім выглядзе. А калі не чытае сам, то і дзеці яго чытаць не будуць.

Вам трэба прыкладаў пра моладзь «бездухоўную», то калі ласка.

Мой сусед — саракагадовы бізнесовец, жыве з другой жонкай, адпачывае выключна ў Турцыі і Егіпце (усё ўключана). Атрымаў кватэру ў спадчыну, зрабіў еўрарамонт. Тэлевізар з вялікім экранам, кампутар, музыка, джакузі… У кватэры дзве кніжкі. Адна — кішэннага памеру, Данцова, а другую разгледець не паспеў. Ён чытае адно газету — «Камсамольская праўда», і тое ў прыбіральні...

У другога, не менш паспяховага суседа, у трохпакаёвай кватэры ёсць толькі Біблія… Здаецца, старонак дзесяць ён прачытаў.

У трэцяга прадпрымальніка-суседа з кніжак толькі школьныя падручнікі яго дзяцей. Ні газет, ні часопісаў не заўважаў.

Старыя кніжкі, як старыя бацькі…

Але можна і бацькоў на сметнік…

Можна…

Ды праўда, як не паварочвай, як не круці, заўсёды на баку моладзі. З гэтым нічога не паробіш. Будучыня за імі. За маладымі, здаровымі, энэргічнымі, хацеў сказаць разумнымі, дасведчанымі, але не скажу…

P.S. Не стане выкідаць кніжкі на сметнік пятнаццацігадовы чалавек, не выкіне і той каму пяцьдзесят, шэсцьдзесят…

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • "Стары чалавек кнігі на сметнік выкідаць не будзе". Прапаную звузіць пошук. Жанчына выкідаць ілюстраваныя выданні па кулінарыі не будзе. Гэта нестары мужчына, бацька якога, парцейны, баюся, ужо нябожчык, быў міліцыянерам або вайскоўцам.
  • Слишком апокалиптично... Хотя с другой стороны посмотришь в телевизор, то увидишь что это мог сделать каждый второй из ньюсмейкеров БТ))))) Хотя в Бернемуте (Великобритания), где учился, возле мусорного бака нашел английское История ВКП (б) под редакцией И. Сталина 1948 года издания.... А кроме того там же я нашел потрясающий учебник по социологии))))
  • [quote="k-kletski"]А кроме того там же я нашел потрясающий учебник по социологии))))[/quote] ** и что, забрали?
  • [quote="ролдж"]міліцыянерам або вайскоўцам.[/quote] * вайскоўцу належыла бібліятэка... але выкінуў не ён.
  • [quote="sciapan"]выкінуў не ён[/quote] я і кажу
  • [quote="k-kletski"]каждый второй из ньюсмейкеров БТ)))))[/quote] ** а чаму кожны другі?
  • я же говорю, что учебник был потрясающий)))
  • /Але кніга не мэбля, якая састарэла, паламілася, прасядзелася-праляжалася, не вопратка, якая знасілася, не ежа, якая сапсавалася і зрабілася небяспечнай…/ - информация имеет свойства актуальности, новизны, релевантности и тд. Т.е. книги могут оказаться неактуальными, ненужными по разным причинам. Я так и не понял – вы возражаете против самого тезиса, что книга может быть нафиг не нужна ее хозяину? Зачем мне, например, сотня дамских и художественно-исторических романов, которые покупала мама в перестроечные времена, и теперь сама на них смотреть не может? Или большинство устаревших вузовских учебников, над которыми корпели в свое время родители?). Кстати, когда я купил квартиру, они мне сплавили всю эту ненужную груду, вместе с книжными шкафами, стоят теперь у меня в подвале. Все в отличном состоянии. Вам они нужны? могу адресок написать:). Или вы просто выступаете за более гуманный способ избавляться от ненужных книг (отдавать их в детдома, больницы, тюрьмы и проч.)? Людям, как моя мама, которые читают по книге в неделю, очень подходит идея буккросинга. Хотя бы просто потому, что только 10% из прочитанных новых книг разных жанров и направлений она хотела бы оставить дома (т.е. перечитать еще раз). При этом к покупке мама относится довольно серьезно, ориентируется не только на собственный вкус, но и на рекомендации разных книжных аналитиков:), имхонет и проч. Т.е. кому-то эти книги могут показаться интересными. Жаль, что у нас эта идея практически не получила развития.
  • [quote="petruha"]Т.е. кому-то эти книги могут показаться интересными. Жаль, что у нас эта идея практически не получила развития.[/quote] ** хорошая идея, и у меня есть книги, которые боьше не открою, а, возможно, кто-то им бы обрадовался... мне не нравиться, когда "хорошие" книги выбрасывают... Хотя, для каждого понятие "хорошие" -- свое.. Спасибо за толковый коментарий.
  • Не знаю, не тронул материал как-то, хотя книги - это мое все. неубедительный пример - парочка бизнес-мужчин, чтобы начинать за нацию волноваться. от ненужных книг следует избавляться, историю КПСС и книжку Мао я сама выбросила бы. Не говоря уже о низкопробных детективах в мягких обложках.