Алесь Міхалевіч: паветра свабоды — самае карыснае для чалавека
9 верасня на сайце Naviny.by адбылася анлайн-канферэнцыя з Алесем Міхалевічам.
9 сентября на сайте Naviny.by прошла онлайн-конференция с Алесем Михалевичем — кандидатом в президенты на выборах 2010 года и единственным участником той кампании, в отношении которого не закрыто уголовное дело за Площадь.
Алесь Михалевич. Родился 15 мая 1975 года в Минске. В 1999 году окончил юридический факультет Белорусского государственного университета по специальности «политология», был аспирантом Института государства и права Национальной академии наук Республики Беларусь. С 1995 по 1999 годы — председатель Задзіночання беларускіх студэнтаў. С 1993 года член Партии БНФ, был заместителем председателя. Исключен из партии в июне 2008 года «за нарушение партийной этики и дисциплины». Восстановлен 11 октября 2014 года решением съезда партии. Председатель союза «За модернизацию». Кандидат в президенты на выборах 2010 года. Обвиняемый по уголовному делу о массовых беспорядках 19 декабря. Получил политическое убежище в Чехии. Женат, воспитывает двоих детей. |
8 сентября Алесь Михалевич вернулся в Беларусь из Чехии, руководство которой предоставило белорусскому оппозиционеру политическое убежище. Одним из основных поводов для возвращения стало освобождение всех политзаключенных.
Михалевич решил вернуться в Минск, понимая, что может быть задержан и осужден. На границе политик действительно был задержан, однако вскоре отпущен.
«С учетом того, что Михалевич добровольно прибыл на территорию Республики Беларусь, управлением Следственного комитета по Минску с согласия прокурора принято решение не заключать его под стражу, а применить к нему меру пресечения в виде подписки о невыезде и надлежащем поведении», — заявили в Следственном комитете Беларуси.
***
— Алесь, с возвращением! Дайте совет простому белорусу — идти на выборы или не идти. Если идти, то что делать на участке — голосовать против всех, за Короткевич или портить бюллетень.
Александр, Минск
— Дзякуй, Аляксандр! Чатыры з паловай гады я не быў у Беларусі. Мушу сустрэцца з рознымі людзьмі, сабраць інфармацыю і вырашыць, што рабіць самому. Думаю, што па вашым пытанні не маю права даваць параду іншым людзям.
— Чаму вы вырашылі сысці з палітыкі?
Зміцер, Крэва
— Я сышоў з палітыкі, будучы ў эміграцыі. Бо, знаходзячыся ў эміграцыі, заставацца ў палітыцы немагчыма. Для мяне было нечаканасцю, што мяне ўчора выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Таму мушу агледзецца і вырашыць, ці вяртацца у грамадска-палітычнае жыццё. Пакуль я ўпэўнены ў адным: буду рабіць усё магчымае, каб у Беларусі выконваліся правы чалавека і Беларусь стала прававой дзяржавай.
— Як вы свежым вокам ацэньваеце сітуацыю ў краіне? Ці ёсць у апазіцыі шанцы аб’яднацца? А ў Лукашэнкі — прайграць выбары?
М.А.Кей
— Беларусь — краіна непрадказальная. Можа здарыцца ўсё.
— Алесь, добрый день! Если ничего не путаю, Вы же не звали людей на Площадь 19 декабря? А Вам вменяли организацию «массовых беспорядков». Когда КГБ «лепило» дело, какие деяния Вам пытались приписать?
Алексей, Минск
— З маёй згоды на маім сайце падчас выбараў 2010 года быў размешчаны заклік прыйсці на плошчу для ўдзелу ў мірных акцыях пратэсту. У гэтым і заключаецца мая “віна”. Мяне таксама падазравалі ў шпіянажы, а асноўная “віна” заключалася ў тым, што я не захацеў зачытаць для тэлебачання тэкст і зганіць іншых кандыдатаў — Саннікава і Статкевіча.
Алесь Михалевич рассказывает, как он убегал от КГБ |
— Ці атрымоўвалі вы “сігналы” з Мінску пра тое, што зараз можна вяртацца, што гэта не небяспечна?
Дм. Н.
— Не, такіх сігналаў я не атрымліваў. Я казаў, што вярнуся пасля таго, як улады вызваляць палітзняволеных, і я вярнуўся.
— А с каким багажом вы приехали в Минск? На фотках только одна сумка. Что было в ней? И где остальное нажитое вами за границей имущество?
Следопыт, Смиловичи
— Я працягваю здымаць кватэру ў Чэхіі.
У сумцы былі цёплыя рэчы і ўсё неабходнае для доўгага жыцця ў турме. Статкевіч не дасць схлусіць, што ў турме летам вельмі горача, а зімой вельмі халодна. Я гатовы там зімаваць.
На жаль, я не захапіў з сабой ніводнага касцюма, бо думаў, што першыя месяцы ён мне не спатрэбіцца.
— Алесь, а за счет чего вы жили все эти четыре с лишним года за границей?
Фінінспектар
— Большасць гэтага часу я меў нармальную працу, атрымліваў заробак. Сярод іншага працаваў спецыялістам па экспарце ў прыватнай фірме. На працягу аднаго года у мяне была стыпендыя для завяршэння доктарскай дысертацыі. За гэта я ўдзячны стыпендыйнай праграме імя Кастуся Каліноўскага, бо па выніках стаў доктарам сацыяльных навук.
— Вчера на пресс-конференции Вы сказали, что, возможно, займетесь правозащитной деятельностью. А как Вы собираетесь зарабатывать деньги? Уже думали, где будете работать? В какой сфере?
Елена
— Дзякуючы беларускай уладзе я стаў спецыялістам у галіне працэсаў экстрадыцыі і міжнароднага росшуку (калі адна краіна просіць выдаць грамадзяніна з другой краіны). Ужо маю напрацаваную базу кліентаў у гэтай галіне. Спадзяюся, яны не адмовяцца са мной працаваць і пасля майго вяртання ў Беларусь. Не выключаю, што буду працаваць і ў галіне экспарта. Але пакуль яшчэ прыглядаюся да сітуацыі.
— Вы ці не першы палітуцякач, які вярнуўся ў Беларусь. Ці раіце гэта зрабіць таксама Пазьняку і Саннікаву?
Навум, Прага
— Кожная сітуацыя індывідуальная. Я не маю права ім нешта раіць.
— Вы агент КГБ или теперь уже и иностранных разведок?
Любопытный, Брест
— Агентам КДБ з юрыдычнага пункту гледжання я быў каля тыдня — з моманту падпісання згоды аб супрацоўніцтве да прэсавай канферэнцыі, на якой я заявіў, што супрацоўнічаць з КДБ не збіраюся. Дарэчы, ніколі не напісаў ніводнага даноса.
Замежныя спецслужбы ніколі мне супрацы не прапаноўвалі. Бо ведаюць, што я адмоўлюся з імі супрацоўнічаць гэтаксама, як і з беларускай. Лічу, што любая супраца са спецслужбамі для публічнай асобы з’яўляецца непрыймальнай.
— С кем из представителей оппозиции Вы планируете встретиться в первую очередь? Не собираетесь ли Вы принять участие в завтрашнем пикете возле ГУМа, в котором заявлено участие Статкевича, Некляева, Лебедько, Северинца?
Ирина, Минск.
— Учора ўвечары я ўжо шмат з кім сустрэўся. Напрыклад, у Астраўцы мяне сустрэў першы намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Найбольш хачу сустрэцца з былымі палітзняволенымі — Ігарам Аліневічам і Міколам Статкевічам.
Ці йсці заўтра на пікет, яшчэ не думаў.
— Алесь, почему Вы дали согласие войти в инициативную группу Татьяны Короткевич и можете ли Вы стать ее доверенным лицом в случае регистрации кандидатом в президенты?
И второй вопрос: как Вы относитесь к заявлениям некоторых политэмигрантов по поводу того, что большинство оппозиционных политиков и негосударственных СМИ, которые работают в Беларуси, завербованы спецслужбами?
Петр, Минск
— Не так даўна з’езд Партыі БНФ прыняў рашэнне аб маім аднаўленні ў гэтай партыі. І калі партыя вырашыла падтрымаць вылучэнне Таццяны Караткевіч, я ўвайшоў у ініцыятыўную групу, бо лічу што партыйныя рашэнні абавязковыя для выканання. Таксама я заяўляўся ў ініцыятыўнай групе Міколы Статкевіча, бо мяркую, што вылучэнне палітычнага вязня кандыдатам у прэзідэнта — цікавы і эфектыўны крок.
Людзі маюць права мець сваё меркаванне. Але я лічу, што ў спецслужбаў проста не хопіць кадраў? каб ахапіць большасць журналістаў. А вось на апазіцыйных палітыкаў хопіць.
— Ці разглядалі вы такі вырыянт уз'яднання з сям'ёй: застацца жыць ў Еўропе, а каб сям'я пераехала да вас?
В.А., Віцебск
— Зразумела, што разглядаў. І магчымасці такія былі. На шчасце, меркванне маіх жонкі і дзяцей супадае з маім. Мы хочам жыць у Беларусі.
— Алесь, какое пиво вкуснее — белорусское или чешское?
Мария, Минск
— Як адказваюць мае сябры-чэхі на пытанне, ці спадабалася ім беларускае піва — “гарэлка ў вас добрая”.
— Дарагі Алесь! Вельмі рады бачыць цябе такім шчаслівым (мяркуючы па фотаздымках) і на свабодзе. Спадзяюся, хутка пабачымся. А пытанне такое: табе давялося здзейсніць невялікае падарожжа па Беларусі пасля доўгага перапынку, што больш за ўсё здзівіла. Карацей, першыя ўражанні.
Алесь Чыгір, Бабруйск
— Дзякуй, Алесь. Спадзяюся, хутка сустрэнемся, і на свабодзе :)
Здзівіла, што адэкватныя і прафесійныя людзі могуць меркаваць, што вайну на ўсходзе Ўкраіны развязалі Злучаныя Штаты Амерыкі. Сіла прапаганды ўражвае.
— Алесь, футбол вчера смотрели? Как вам Люксембург?
Заўзятар, Барысаў
— Я якраз сустракаўся з сябрамі і сям’ёй, глядзець футбол не было калі.
— Скажите мне как человеку, никогда не покидавшему страну. Воздух родины действительно пьянит? Хочется поцеловать родную землю?
А.В.И., Минск
— Паветра ў Беларусі цудоўнае. Але для чалавека самым карысным з’яўляецца паветра свабоды.
— Алесь, якія ў вас зараз зносіны са спадаром Янукевічам. Памятаю, ён не хацеў аднаўляць вас у партыі, але з’езд прыняў рашэнне на вашу карысць.
Андрэй, Паставы
— Праявай палітычнай культуры ёсць уменне эфектыўна супрацоўнічаць з іншымі людзьмі, хай бы яны мелі і іншыя меркаванні або часам не любілі адзін аднаго. Партыя БНФ з’яўляецца добрай школай дэмакратыі і палітычнай культуры. Упэўнены, што Аляксей Янукевіч зрабіў і яшчэ шмат зробіць для Бацькаўшчыны.
— Каковы ваши планы? Будете, как Статкевич, сотрясать оппозиционное болото или уйдете в тень, как в свое время Козулин? Как вам вообще наша оппозиция со стороны? Спасибо.
Игорь Николаевич, Минск
— Я толькі ўчора вярнуўся. Атрымліваю асалоду ад магчымасці быць з сям’ёй і сустракацца з сябрамі. Пра палітыку падумаю пазней.
— Сегодня многие считают вас жертвой режима. А может просто вы стали жертвой собственных амбиций, когда, не собрав 100 тыс. подписей в 2010 году, решили играть по навязанным властью правилам игры?
Димулик, Минск
— Ніколі не лічыў сябе ахвярай. Ва ўсіх сваіх праблемах вінаватыя мы самі. Думаю, я дастаткова прадэманстраваў, што правілы для сябе пішу сам.
— Так все же расскажите, как вам удалось убежать от КГБ. Может, вы раньше и рассказывали, но я что-то не нашел. Расскажите. Может, пригодится :)
Вася, Брест
— Я выехаў праз Расію ва Ўкраіну па сваім старым пашпарце. Вельмі раю прыйсці ў міліцыю і заявіць, што вы згубілі пашпарт, каб мець іх на руках некалькі.
— Троли на форумах пишут, что у вас в Праге закончились деньги, поэтому вы и вернулись в Минск. Что ответите?
Energetik, Минск
— На вялікі жаль, зарабляць грошы ў Чэхіі нашмат прасцей, чы у Беларусі.
— Почему ваша жена и дочь за всё это время не переехала к вам в Прагу?
Борис, Минск
— Бо спадзяваліся і чакалі, што я вярнуся ў Менск.
— Алесь, с приездом! Прокомментируйте, пожалуйста, расклад на эти выборы. Получается четыре кандидата. Кто из них кто, по вашему мнению. Про Лукашенко можете опустить.
С уважением, Эдуард, Минск
— Асабіста знаёмы толькі з Таццянай Караткевіч. Лічу яе вельмі прыстойным чалавекам.
— Ці будзеце вы і далей падтрымліваць Таццяну Караткевіч у яе выбарчай кампаніі?
— Будзе залежыць ад рашэння Партыі БНФ, сябрам якой я з’яўляюся.
— Як сустрэлі вас вашы дзеці — ці пазналі тату? І якія вашы адносіны да новай палітычнай кааліцыі пад кіраўніцтвам Мікалая Статкевіча?
Ю.В., Минск
— Дзеці нядаўна былі ў мяне ў Чэхіі. Вельмі шчаслівыя, што я дома.
Вельмі паважаю Міколу Статкевіча і зычу яму поспехаў.
— Сразу после вашего отъезда многие говорили, что КГБ специально вас отпустил. Это так? Или наши чекисты просто проспали ваш побег?
Towarisch, Minsk
— Запытайцеся, калі ласка, ў Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
— В первых интервью на родине вы говорили, что занимались в Чехии бизнесом. Вы сейчас состоятельный человек? На что тратили заработанное?
Дядя Дима, Минск
— У Чэхіі, акрамя працы наёмнага супрацоўніка, я быў зарэгістраваны прыватным прадпрымальнікам. Вялікіх грошай не зарабіў, але з большасцю даўгоў выбарчай кампаніі разлічыўся.
— Как у вас с чешским языком? Если МИД пригласит — пойдете? Кстати, с возвращением!
Марина Константинова, Минск
— Чэская мова ў мяне ўзроўню В2. Пры новай уладзе — з задавальненнем папрацаваў бы у МЗС.
— Алесь, чем вы отличаетесь от остальной оппозиции?
Олег, Минск
— Тым, што я не з’яўляюся апазіцыяй.
— Вчера много читал о вас, в фейсбуке вся лента была в ваших портретах, но так и не понял, как вы жили в Чехии. В смысле чем зарабатывали? Или беженцу полагаются выплаты? Спасибо.
Остроумов, Минск
— Я ўжо сказаў, я працаваў спецыялістам па экспарце і як прадпрымальнік аказваў юрыдычныя паслугі.
— С возвращением! Как думаете, не станете ли вы первой ласточкой по возвращению белорусских политэмигрантов на родину — Пазьняка, Сивчика, Наумчика, Санникова, Бондаренко...
— Кожны з пералічаных вамі людзей мае індывідуальную сітуацыю і павінен прымаць рашэнне сам. Асабіста паважаю кожнага з іх, незалежна ад іх рашэння пра вяртанне.
— Пытанне наконт вашых амбіцыяў. Сёння вы цікавы журналістам і грамадству, бо вы – падзея. Але праз дзень-два вы сыйдзеце ў цень! Такі расклад вам падыходзіць? Бо я мяркую, што амбіцыі ў вас былі. Вы ж пйшлі у 10-м годзе ў прэзідэнты.
Веселінка, Брэст
— Амбіцыі, безумоўна, у мяне застаюцца. Пытанне — у якой сферы я буду іх рэалізоўваць. Калі беларускія ўлады і надалей будуць забараняць мне выезд за мяжу (на сёння я знаходжуся пад так званай “падпіскай аб нявыездзе”), прыйдзецца рэалізоўваць амбіцыі ў грамадскай, а магчыма нават у палітычнай сферы. Бо ў нашай краіне бяспечна займацца бізнэсам пакуль немагчыма. Але, як кожны чалавек, я спадзяюся на максімальна шырокія магчымасці для рэалізацыі сваіх амбіцыяў.
На этом онлайн-конференция завершена.
Благодарим Алеся Михалевича и наших читателей.
Обсудим?