Беларусь — краiна цмокаў!

 

1 сакавіка ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбылася прэзентацыя новага турыстычнага сімвала Беларусі па версіі кампаніі "Будзьма беларусамі".

На думку прадстаўнікоў кампаніі "Будзьма", самым прывабным турыстычным сімвалам Беларусі з'яўляецца цмок, прэзентацыя якога стала часткай праекта па фарміраванні сучаснага культурнага кода і візуальнай прасторы краіны на аснове нацыянальнага падыходу.

Праект стартаваў у кастрычніку 2011 года, калі журналіст Дзмітрый Навіцкі адправіўся шукаць драконаў на Палессе. Пазней гісторыю і характар міфічнай істоты актыўна абследавалі ў студыі tut.by, на старонках часопіса "Большой", у інтэрнэце. Юлія Рудзіцкая, аўтар анімацыйнага роліка "Будзьма беларусамі!" у рамках праекта стварыла некалькі арыгінальных вобразаў цмока, на аснове якіх на некалькіх інтэрнэт-рэсурсах прайшло галасаванне, па выніках якога і быў выбраны турыстычны сімвал Беларусі.

На здымках:
4 — лідар гурту "Нагуаль" Леанід Паўлёнак;
5 — тэлевядоўца, музыкант Андрусь Такінданг.

 

Фота Вольгі Кляшчук