“Маладому фронту” споўнілася 20 гадоў
6 верасня адзначае 20-годдзе “Малады фронт” — незарэгістраваная ў Беларусі арганізацыя беларускай моладзі, якая базуецца на незалежніцкіх пазіцыях.
У гэты дзень у 1997 годзе адбыўся першы з’езд “Маладога фронту”, які аб’яднаў шэраг моладзевых ініцыятываў і асобных людзей.
Старшынямі “Маладога фронту” ў свой час з’яўляліся вядомыя палітыкі Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч.
Арганізацыя за часы сваёй дзейнасці зладзіла больш за дзесяць грамадска-палітычных кампаній, накіраваных на супраціў дзеючым уладам, беларусізацыю, абарону Курапатаў, байкот выбараў і супраць фальсіфікацыі іх вынікаў.
Обсудим?