Літаратура і Мастацтва без свабоды немагчымыя

Да апошняга часу ў рэдакцыі галоўнай беларускай літаратурна-мастацкай газеты панавала адносная свабода. Пра Генадзя Бураўкіна ці Ніла Гілевіча, па-ранейшаму пісаць не асабліва спяшаліся, але...

 

Нягледзячы на ўсе высілкі літаратараў, мастакоў і журналістаў зрабіць прастору для творцаў усялякіх відаў і рознага прызначэння агульнай, каб на ўваходзе не трэба было паказваць «корачкі» чужых і сваіх колераў, выступы было не абавязкова начытваць з падрыхтаванага загадзя аркуша, а якасць вызначалася не па камандзе зверху, сама прастора для дэмакратыі пакуль аказваецца не падрыхтаванай. На шляху да папулярызацыі беларускай літаратуры і мастацтва ў каторы раз апынулася ўласна «Літаратура і Мастацтва» — дзяржаўны рэдакцыйна-выдавецкі агрэгат, які выпускае часопісы і газеты, у тым ліку і 77-гадовую ўжо па ўзросце газету «ЛіМ».



За даўжэзную гісторыю свайго існавання «ЛіМ» перажываў разнастайнае: і культурны росквіт, калі між радкоў і яшчэ глыбей зацікаўленыя маглі вычытаць усё, што было гэтак істотна, актуальна і настолькі ж забаронена, і моманты поўнай няпэўнасці, калі за адзін дзень мянялася кіраўніцтва выдання.

Да апошняга часу ў рэдакцыі галоўнай беларускай літаратурна-мастацкай газеты панавала адносная свабода. Пра Генадзя Бураўкіна ці Ніла Гілевіча, па-ранейшаму пісаць не асабліва спяшаліся, але рэцэнзіі на кнігі незалежных выдавецтваў выходзілі на зайздрасць часта. Аглядальнікі маглі дазволіць сабе і «правакацыйную» (па «лімаўскіх» мерках) думку выказаць: напісаць, да прыкладу, што беларускія рускамоўныя літаратары — другасныя, кіруючыся толькі ўласнымі разважаннямі ды не зважаючы на тое, што большасць аўтараў у тым жа Саюзе пісьменнікаў Беларусі на чале з яго старшынём Мікалаем Чаргінцом — пішуць па-руску. Адным словам, літаратурныя працэсы, калі не ў поўнай меры, то, прынамсі, самымі істотнымі сваімі эпізодамі знаходзілі адлюстраванне на старонках «ЛіМа».

У канцы жніўня адбылося паседжанне ў Міністэрстве інфармацыі, дзе разглядалі працу ўсяго холдынга. Да апошняга моманту нарады не гучала аніякіх прэтэнзій, паведаміла «Беларускім навінам» крыніца, блізкая да рэдакцыі літаратурнай газеты: міністр Уладзімір Русакевіч хваліў «ЛіМ» за якасную працу, рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч прапаноўваў сумесныя палемічныя праекты па літаратуры… Але тут слова папрасіў Мікалай Чаргінец, ён дастаў цэлую даследчыцкую працу — ксеракопіі старонак і артыкулаў «ЛіМа», дзе былі падкрэсленыя імёны, фразы, цытаты. У выдзеленым ён угледзеў нацыяналізм, абвінаваціў аўтараў у шавінізме. Пазней кіраўнік СПБ звярнуўся непасрэдна да рэдактара газеты Анатоля Казлова. Маўляў, таварыш рэдактар са сваімі абавязкамі не спраўляецца, з усім гэтым нацыяналістычным націскам, і лінія прэзідэнта з кожным днём скрыўляецца ўсё больш, а хутка наогул з простай ператворыцца ў хвалістую…

На заканчэнне гэтага паседжання, якое, мяркуючы па расповедзе крыніцы, адбывалася ў лепшых партыйных традыцыях, Казлоў прызнаўся, што ўжо стаміўся нешта адстойваць і не супраць пакінуць рэдактарскі фатэль. Пасля гэтага ён напісаў заяву. Рэдактарскія абавязкі стаў выконваць дырэктар холдынга Алесь Карлюкевіч, палосам стала не хапаць матэрыялаў, некаторыя аўтары, баючыся магчымай цэнзуры, перасталі прыносіць свае тэксты.

У рэдакцыі ўжо мусяць пераймацца — пра што ж пісаць? Што ставіць на месца новаўтвораных белых плям? Некаторыя аўтарскія рубрыкі і калонкі знятыя. Гледзячы на цяперашні “ЛіМ”, узнікае ўражанне, што супрацоўнікам гэтай рэдакцыі можна пісаць толькі пра кніжкі «таго» саюза, толькі пра тое, што выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура»… Больш ніякіх «логвінавых» з «галіяфамі», а між тым менавіта апошнія часцей за астатніх выдаюць кнігі ды ладзяць імпрэзы. Час ад часу можна ўзгадаць некага з аўтараў, якія ўваходзяць не ў “той” пісьменніцкі саюз, але так, каб яны не ўспрымаліся асобна ад тэксту ды іх прозвішчы не прываблівалі вока. Беларускі народны паэт — Рыгор Барадулін — таксама пад забаронай. Старонкі аддадзеныя тым, хто нейтральны, ніколі не акрэсліваў сваю пазіцыю або належыць да СПБ.

На пытанне, ці сапраўды ў «ЛіМе» нельга друкаваць «няслушных» аўтараў, Мікалай Чаргінец у тэлефоннай размове са мной заявіў: «Людзі ўсё хочуць падсаліць, а вас нехта хоча выкарыстаць! Гэта няпраўда, вось зараз я вам зачытаю апошні нумар — там ёсць прадстаўнікі розных саюзаў».

На жаль, апошняга нумара пад рукой у старшыні СПБ так і не знайшлося.

Са слоў старшыні СПБ, Казлова з пасады ён ніколі не гнаў, вось толькі рэдактар дрэнна выконваў свае абавязкі. «Ён добры хлопец, проста яму скаладана працаваць было, спраўляцца з задачамі, — сказаў Чаргінец «Беларускім навінам». — Аднак у мяне самае лепшае меркаванне пра яго як пра працаўніка. Крытыкаваць, вядома ж, кожнага можна».

Дырэктар холдынгу і цяперашні рэдактар газеты Алесь Карлюкевіч пра сітуацыю ў «ЛіМе» выказаўся вельмі лаканічна: Анатоль Казлоў «проста звольніўся па ўласным жаданні». І інфармацыю пра тое, што ёсць аўтары, пра якіх пісаць цяпер у газеце непажадана, Карлюкевіч назваў няпраўдай.

Аднак, гартаючы апошні нумар (№ 39) за 16 кастрычніка, адразу кідаецца ў вочы адсутнасць матэрыялаў пра аўтараў Саюза беларускіх пісьменнікаў, адсутнасць іх тэкстаў і рэцэнзій на кнігі незалежных выдавецтваў. Відавочна, нейкія новаўвядзенні ўсё ж адбыліся.

І больш за ўсё гэтыя новаўвядзенні закранулі аддзел літаратурнай крытыкі, які сутыкнуўся з праблемай дыферэнцыяцыі беларускіх пісьменнікаў. Доўга такая сітуацыя працягнуцца не можа. Па словах набліжанай да рэдакцыі крыніцы, двух нумароў газеты можа быць цалкам дастаткова на ўсе “правільныя” выданні апошняга часу. Пісьменнікі ў праўладнай арганізацыі моцна не напружваюцца, не прыносяць свае кнігі на рэцэнзіі, не актыўнічаюць. У супрацоўнікаў рэдакцыі рукі апускаюцца, бо пры наяўнасці жывых тэм існуе немагчымасць іх падымаць, а з абавязковых новых артыкулаў ў «ЛіМе» цяпер мусіць з’яўляцца штонумаровы агляд дзейнасці СПБ…

Безумоўна, доўга такая сітуацыя працягвацца не можа. Калі ніхто зараз не задумаецца пра тое, каму выгадны падзел беларускай літаратуры і — што самае істотнае — ці выгадны ён чытачу «ЛіМа», галоўная літаратурна-мастацкая газета Беларусі пераўтворыцца ў суцэльную белую пляму.


  • Любезная Адэля, тираж у газеты маленький, аудитория еще меньше, всё это возня в банке (не в финансовом учреждении, конечно :). Наши письменники не приспособлены жить в условиях рыночной экономики - остается только пенять на "отсутствие свободы". Но Ваша статья аудиторию расширила, хотя патетика типа "Калі ніхто зараз не задумаецца пра тое, каму выгадны падзел беларускай літаратуры і — што самае істотнае — ці выгадны ён чытачу «ЛіМа», галоўная літаратурна-мастацкая газета Беларусі пераўтворыцца ў суцэльную белую пляму." трохи неуместна. По влиянию она и так "белая пляма".
  • Глыбокапаважаны levko, смешна сыходзіць выключна з прынцыпаў "аўдыторыі" і "тыражнасці", гаворачы пра культурную спадчыну і нацыянальную літаратуру. Можна тады і з беларускамоўнымі людзьмі не лічыцца, раз іх кот наплакаў. "ЛіМ" - не маленькая газяцёнка, гэта выданне з доўгай гісторыяй, і яно займае сваю наседжаную і нагрэтую нішу. Калі ў краіне ўжо існуе газета са шматабяцальнай назвай "Літаратура і мастацтва", бянтэжыць, што гэтыя самыя літаратура і мастацтва так і не праходзяць адбору, каб патрапіць на яе старонкі. Можа быць, вас не бянтэжыць. Тады чытайце пра "Еўрабачанне", там аўдыторыя што трэба. :)
  • Глубокоуважаемый (ая) teda lee, я с Вами полностью согласен. Культура - это та сфера, где государство должно нести основное бремя на ее поддержание и развитие. Никто кроме нас не напишет историю Беларуси, не будет писать по-белорусски и т.д. Я в своем комменте говорил не об этом. Суть в том, что должно быть качество продукта, если ты на что-то претендуешь. Если же ты бездарность и при этом пишешь по-белорусски (представьте себе, такое бывает), то очень велик соблазн списать всё на "гонения и препоны". Экономические факторы я привел только в качестве одного из доказательств востребованности писателя или издания.
  • [quote="levko"]Культура - это та сфера, где государство должно нести основное бремя на ее поддержание и развитие[/quote] Интересно другое, как белорусская (беларуская) культура будет существовать и развиваться, если небелорусское государство(которое дефакто существует здесь и сейчас) плевать хотело на её существование и тем более развитие? И вообще было бы довольно, если бы белорусские литаратура и мастацтво зникли, испарились, накрылись тазом!
  • [quote="levko"]Если же ты бездарность и при этом пишешь по-белорусски (представьте себе, такое бывает), то очень велик соблазн списать всё на "гонения и препоны". Экономические факторы я привел только в качестве одного из доказательств востребованности писателя или издания.[/quote] Дорогой Левко, мы с вами похоже читали разные статьи. В той которую читал я не было попытки оправдать что-то гонениями, а рассказывалось о неком мерзопакостном доносе и о последующем вмешательстве одного государственного деятеля (безусловно популярного и безусловно бездарного) в редакционную политику газеты. В результате чего газета вынуждена освещать по большей части деятельность только государственного союза писателей и оставлять за бортом бОльшую часть белорусской культурной жизни. Если же эта культурная жизнь проходит мимо вас и вашего круга общения, то это характеризует ни чью-то одаренность, а исключительно ваш собственный культурный уровень.
  • [quote="photophoto"]Дорогой Левко, мы с вами похоже читали разные статьи.[/quote] Ничего странного - у каждого свое видение, как бы это ни не нравилось людям, которые переоценивают свой культурный уровень.
  • am
    Узгадаўся анекдот, як Васілі Іванавіч з мухаю эксперыментаваў: крылы абарваў, Бяжы! Быжыць. Адну нагу адарваў. Бяжы! Быжыць... І г.д. Пакуль муха выконваць загады не перастала, з чаго В.А.зрабіў высновы. што без ног яна іх не чуе. У маладой савецкай літаратуры было штось падобнае. Толькі ног ёй хапіла. А пасля Горкі далучыўся да саўка, Аляксей "Толстой"... У РБ ж робіцца з арыентырам на прэцэдэнты. А прэцэдэнт даволі натхняючы, можна сказаць паспяховы. І рэчаіснасць абнадзейвае: с запойнымі дэпрэсіямі і пацямнелымі вочкамі, але пэўныя "няправільныя" пісьменнікі ідуць у "члены" правільнага саюзу, шчэ ножку адарвем, глядзіш - шчэ пара-тройка імянітых далучыцца... Хочацца ж быць бліжэй да народа...