Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет шутит: Британия освободила Беларуси место в ЕС
    «Вы погодите, осенью еще американцы Трампа выберут, вот тогда шок будет».
  2. Белорусы стучат на коррупционеров, но пока бесплатно
    Еще никто не заслужил вознаграждения за информацию о коррупционном преступлении, сообщили в Генпрокуратуре.


Общество

Новы выгляд вежы ў Навагрудку абурыў беларусаў


У інтэрнэце з’явіліся здымкі касцельнай вежы Навагрудскага замка пасля кансервацыі аб’екта. Блогеры абураюцца, што зараз гістарычнае збудаванне выглядае, як катэдж старшыні калгаса. А спецыялісты кажуць, што па-іншаму захаваць вежу было немагчыма.


Фота Турыстычна-інфармацыйнага цэнтра ў Навагрудку 

Навуковым кіраўніком праекта з’яўляецца Сяргей Друшчыц — намеснік гендырэктара ААТ “Белрэстаўрацыя”. На рахунку прадпрыемства — аднаўленне палаца ў Нясвіжы і замка ў Міры.

Навагрудскі замак знаходзіцца ў аварыйным стане з 1907 года. Аднак кансервацыя распачалася ўсяго некалькі гадоў таму, прычым сталага фінансавання не было, таму працы даводзілася прыпыняць.

Узімку 2013-га было праведзена ўмацаванне грунтоў. Зроблена парадку 100 свідравін, у якія залілі адмысловы раствор. Па словах спецыялістаў, гэта ўнікальная тэхналогія, якая ў Еўропе была ўжыта ўпершыню.




Арыгінальныя кавалкі вежы пакінулі некранутымі

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звяртае ўвагу, што падчас кансервацыі касцельнай вежы не зробленае размежаванне паміж аўтэнтычнымі і цяперашнімі канструкцыямі:

“Праз тры-чатыры гады розніца паміж сучасным і старажытным візуальна не будзе бачная, таму было важна зрабіць гэтае размежаванне — характарам або колерам матэрыялу”.

Але па словах Сяргея Друшчыца, адрозненне паміж аўтэнтычнай і дабудаванай часткай захавалася.

“Арыгінальныя кавалкі вежы знаходзяцца ў некранутым стане. Усё, што было да пачатку нашай працы, на 100% ёсць і зараз”, — кажа ён.

Уважлівы глядач таксама заўважыць металічную канструкцыю — па праекце яна часовая. Але прыбіраць яе будуць не раней, чым праз год. Гэты час спецыялісты будуць назіраць за вежай, паколькі яна стала значна цяжэйшай.

Цэглу для кансервацыі архітэктурнага помніка выраблялі на замову на Гарынскім будаўнічым камбінаце, што на Століншчыне.


Так праходзіла кансервацыя ў красавіку 2014-га.
Фота Антона Кінковіча
 

“Вежа ўяўляла сабой руіну ў аварыйным стане, — кажа Сяргей Друшчыц. — Наша мэта — яе захаваць, і ў будучыні, калі на гэта знойдуцца грошы, пачаць аднаўленне замка”.

Па словах спецыяліста, сённяшні выгляд касцельнай вежы — гэта адзінае выйсце, якое магло быць для збудавання:

“У сваёй працы мы абапіраліся на ўзор аднаўлення падобных аб’ектаў ў Чэрску (Польша), Каўнасе (Літва), Мядзінінкай (Літва)”.


Дабудоўваць сцены ці пакінуць помнік некранутым?

Па словах Антона Астаповіча, любая рэстаўрацыя ці кансервацыя выклікае ў грамадстве дыскусію, аднак пакінуць некранутай вежу ў Навагрудку, як прапаноўваюць некаторыя блогеры, было небяспечна.

“Тыя, хто кажуць “Лепш бы помнік наогул не чапалі!”, не разумеюць, што вежа проста сышла б уніз. Яе абавязкова трэба было ўмацоўваць”, — кажа эксперт.


А нядаўна помнік выглядаў вось так.
Фота nn.by
 

Сяргей Друшчыц дадае, што вежа была ў аварыйным стане: “Тое, што камусьці падабаліся руіны, побач з якімі было небяспечна знаходзіцца, гэта справа густу. Але наша задача — захаваць помнік”.

Архітэктар-рэстаўратар Зміцер Савельеў тры тыдні таму быў у Навагрудку і на свае вочы бачыў вынікі кансервацыі вежы замка:

“Кансервацыя руінаў — вельмі адказны шлях, які не заўсёды на 100% задавальняе чаканні. Здалёк касцёльная вежа зараз выглядае, як маляўнічы абрыс малюнка Напалеона Орды. Зблізку ўжо бачна адрозненне паміж сучаснай цэглай і аўтэнтычнымі матэрыяламі. Але, на мой погляд, праца зроблена далікатна. У Навагрудку кансерватары паспрабавалі знайсці баланс паміж часам і грашыма. І пакуль выглядае больш-менш прыйстойна”. 

Архітэктар адзначае, што “шлях кансервацыі ў дадзеным выпадку аптымальны, бо няма зараз ні грошай, ні матэрыялаў у дзяржавы, каб адбудоўваць замак. І пакінуць руіны, якія з кожным годам разбураюцца, таксама нельга. Таму добра, што вежа будзе закансерваванаю. Магчыма, у будучыні ўлады знойдуць грошы на якаснае аднаўленне славутага замку”.

Па словах навуковага кіраўніка з “Белрэстаўрацыі”, у Навагрудку рэальна аднавіць дзве вежы з сямі. Агулам будаўнікі працуюць на аб’екце няпоўныя два гады, асноўнае аднаўленне прыйшлося на зіму. Наперадзе праца над астатнімі вежамі, дзядзінцам, схілам.

На будоўлі занятыя беларускія спецыялісты. Па словах Сяргея Друшчыца, у іх ёсць досвед працы па аднаўленні помнікаў гісторыі і культуры.

Оценить материал:

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева