«Ня можаце зрабіць — не рабіце». У Магілёве павесілі герб горада без «Пагоні»

На ўезьдзе ў Магілёў усталёўваюць святлодыёдныя гербы горада без аднаго важнага яго элементу — Пагоні. На месцы, дзе павінен быць узброены коннік — адтуліна.

На ўезьдзе ў Магілёў усталёўваюць святлодыёдныя гербы горада без аднаго важнага яго элементу — Пагоні. На месцы, дзе павінен быць старадаўні беларускі герб — адтуліна. На прадпрыемстве «Магілёўсвятло» заяўляюць, што ўштукаваць «Пагоню» ў гарадскі герб тэхнічна немагчыма.

Між тым на сайце Магілёўскага гарвыканкаму пададзена, які павінен быць герб гораду. Само слова «Пагоня» ў тэксце ня згадваецца, але апісваецца, як яна выглядае:

«Герб горада Магілёва ўяўляе сабою выяву на блакітным фоне барочнага шчыта трох срэбных вежаў, у адчыненай браме сярэдняй з якіх знаходзіцца срэбраны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Уверсе над брамай на ўсечаным па сваім падножжы круглым чырвоным шчыце пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца срэбны ўзброены коннік з мячом і шчытом», — сказана ў афіцыйным апісанні гарадскога герба Магілёва.


Такім прадаецца герб горада ў шапіках «Белпошты»

Геральдычныя знакі на слупах ліній электраперадачы на Мінскай шашы начэпліваюць як упрыгожанні.

Праваабаронца Аляксей Колчын адным з першых з магілёўцаў звярнуў увагу на адсутнасць «Пагоні» ў гербе. На ягоную думку, не ўштукавалі беларускі сімвал у гарадскі герб свядома, і ў гэтым, кажа ён, небяспека сітуацыі.

«З герба выкінутая гістарычна важная ягоная частка — „Пагоня“. Вядома, што беларускія ўлады з асцярожнасцю ставяцца да гэтай гістарычнай сімволікі. У тым, што выкінутая „Пагоня“, ёсць палітычны падтэкст, і тое, што ў афіцыйна зацверджаным гарадскім сімвалы адсутнічае „Пагоня“ — гэта якраз мяне і зачапіла», — кажа праваабаронца.

«Такога кшталту ігнараванне гістарычнай сімволікі — небяспечныя гульні. Гэта прыводзіць да тых праблемаў, якія мы бачым на ўсходзе Украіны, — мяркуе актывіст. — Калі да сваёй гістарычнай сімволікі пачынаюць ставіцца як не да сваёй, пачынаюць яе дзяліць на вартыя элементы і ня вартыя, то гэта прыводзіць да трагічных падзеяў».

Як заўважае Аляксей Колчын, тэхнічнай складанасці ў тым, каб вырабіць для гарадскога герба «Пагоню», няма, бо зрабілі ж, на ягоную думку, больш складаны элемент — выяву рыцара.

Усталяваннем геральдычных знакаў займаецца магілёўскае прадпрыемства «Гарсвятло». Там заяўляюць, што ніякага свядомага ігнаравання і палітычных падтэкстаў у адсутнасці «Пагоні» няма. Але вырабіць яе немагчыма.

«Конніка зрабіць тэхнічна немагчыма. Мы над гэтым думалі. Некалькі варыянтаў спрабавалі. З цяжкасцю зрабілі рыцара, што ўнізе. Каб не псаваць выгляд, мы вырашылі наагул не размяшчаць конніка ў гербе. Зразумейце, пакуль няма такіх матэрыялаў, каб зрабіць конніка. Калі вырабіць з таго, што ёсць, замест яго будзе проста пляміна», — паведаміў прадстаўнік прадпрыемства.

Магілёўскі гісторык, сябра тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарвыканкаме Ігар Пушкін заўважае, што ёсць рэгламент, якога неабходна трымацца.

«Гарадскі герб афіцыйна зацверджаны, і адпаведныя службы павінны сачыць за тым, каб сімвал падаваўся бязь зменаў. Як тэхнічна зрабіць немагчыма яго, то і ня варта брацца, бо ўносіць змены ў афіцыйна зацверджаныя выявы нельга», — настойвае гісторык.

Герб гораду з «Пагоняй» зацвердзіў сваім указам Аляксандр Лукашэнка ў 2005 годзе.

Прадпрыемства «Гарсвятло» збіраецца вывесіць на слупах Мінскай шашы 20 гербаў без «Пагоні». Дзесяць з іх, як паведамляе Магілёўскі гарадскі інфармацыйна-даведачны партал са спасылкай на кіраўніка «Гарсвятла» Аляксандра Пашкевіча, ужо вывешаныя.


Герб гораду на гарадскім сцягу

Цяперашні герб гораду гістарычны. У 1661 годзе Магілёву яго надаў кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян Казімір Ваза. Тады гораду вярнулі Магдэбургскае права, якога пазбавілі ў 1654 годзе, калі гараджане ўпусцілі у горад маскоўцаў, якія прыйшлі вайной на беларускія землі. 1 студзеня 1661 году магілёўцы паўсталі і перабілі маскоўскі гарнізон.


  • польский король Ян Казимир пожаловал этот герб городу, заменив прежний, вежу. надоели уже со своей погоней.
  • [quote="алихан"] вижу. надоели уже со своей погоней.[/quote] Не усложняйте. Относитесь философски. Герб "Погоня" - это объективная данность истории минувших веков. Грубо говоря, без детализации, он всего лишь олицетворяет всадника-конника, который идёт в атаку, а не трусливо убегает. Полагаю, что именно за это сего образа так и боятся высшие могилёвские чины, поскольку сами кроме кресла ни в каком седле не сидели, сабли в руке не держали, а Историю Беларуси представляют только с 1994-го года. Мне их жаль... История-то и дальше пойдёт, а они так и останутся смутным недоразумением. Неуклюже вцепившимся в хвост понёсшей кобыле... Вперёд своей задницей - незнамо куда. Их задница - это их проблемы. Не берите до головы. )
  • «Такога кшталту ігнараванне гістарычнай сімволікі — небяспечныя гульні. Гэта прыводзіць да тых праблемаў, якія мы бачым на ўсходзе Украіны, — мяркуе актывіст. — Калі да сваёй гістарычнай сімволікі пачынаюць ставіцца як не да сваёй, пачынаюць яе дзяліць на вартыя элементы і ня вартыя, то гэта прыводзіць да трагічных падзеяў». === наверное, самое главное зразумець, хто свой, а хто чужой... и автор статьи явно не свой, а только прикидывается мовай...
  • [quote="алихан"]польский король Ян Казимир пожаловал этот герб городу, заменив прежний, вежу. надоели уже со своей погоней. [/quote] старый хрен не лучше нового... Если говорить о гербе «Гржымала», то смысл изображения на щите расшифровывается следующим образом: крепость — это Небесный Иерусалим, а рыцарь, стоящий напротив распахнутых ворот, — архангел Михаил, охраняющий рай от грешников и бесов. Если воспользоваться этой евангельской логикой при расшифровке сюжета могилёвского герба, всё встанет на свои места. Рыцарь с мечём — бурмистр Язэп Леванович, поднявший восстание. Крепость и башни стоит воспринимать как реально (могилёвский замок), так и метафорически: Могилёв — своеобразный восточный оплот христианской (католической) Речи Посполитой. ничего там больше славянского няма...