Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Беларусы, беларусачкі і аборт

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Жыццё і смерць
Прапанаваў я табе,
Дабраславенне і пракляцце.
Выберы жыццё,
Каб жыў ты і нашчадкі твае.

Другі Закон 30:19

 

У Беларусі штогод ад 20 да 30 тысячаў жывых дзетак забіваюць у матчынай нутробе.

А за 20 гадоў, ад 1990-га да 2010-га, толькі паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, было вынішчана 2,7 мільёна зачатых немаўлятаў.

Дзве траціны сем’яў абмяжоўваюцца толькі адным дзіцём.

У 2014 годзе на 83 942 шлюбы было зарэгістравана 34 864 разводы. Для тых, хто не дапяў з першага разу: практычна кожная другая беларуская сям’я развальваецца. Ва ўсім свеце справы горш толькі ў Расеі.

Таму тэма абортаў успорвае Беларусь настолькі ж востра, наколькі скальпель — безабароннае жыццё.

Аборт — гэта забойства. Забойства жывога, непаўторнага, бязвіннага чалавека. Знішчэнне вобразу і падабенства Божага. Тут нават няма чаго абмяркоўваць — гэта трэба разумець.

І той, хто прымушае, і той, хто вырашае, і той, хто праводзіць аперацыю, — гэта за…

Паслухайце.

Ці ўяўляем мы, што ў маленькай істоты, зачатай у жаночым улонні, ужо праз тры тыдні жыцця б’ецца кропелька — сэрца? Ці ведаем мы, што яму цёпла, калі матуля есць або гладзіць яго; халодна, калі яна на скразняку; блага, калі мама хвалюецца — і невыносна балюча, калі яго, голенькага, безабароннага, рэжуць і рвуць на кавалкі?

Няшчасныя беларусы… Ніякая Расея, ніякі камунізм не здолее так нішчыць беларускую будучыню, як робяць гэта абыякавыя, з выразам каменнага цярпення на твары, тутэйшыя.

Мы.

Царква і касцёл разам патрабуюць: спыніце забойства ненароджаных. З таго моманту, як жыццё зачатае, ягонае знішчэнне прынцыпова не адрозніваецца ад крывавага крыміналу або генацыду канцлагераў.

«Толькі б не было вайны» — паўтараюць беларусы, гатовыя апраўдаць усё клопатам пра ўласных дзяцей. Але ціхая і злюцелая вайна з сотнямі тысячаў загінулых невінаватых мірных жыхароў кіпіць ва ўлоннях беларусак поўнай хадой. У гэтым стагадовым генацыдзе ёсць свае каты, свае халаднакроўныя маньякі, свае безгалосыя ахвяры, свае запырсканыя крывёю месцы бойняў… і толькі абаронцаў жыцця зусім вобмаль.

І Беларусь не ведае сапраўдных герояў гэтай вайны пад сэрцам — ані тых матуляў, якія рашыліся нараджаць са смяротнай рызыкай, ані тых, што памерлі, але далі жыццё дзіцяці, ані простых рыцараў з «Легіёна Марыі», што б’юцца і моляцца за кожнага ненароджанага, ані віцебскіх праваслаўных братчыкаў, што ходзяць па інтэрнатах медінстытута ды скрозь цыгарэтны дым у твар пераконваюць будучых гінеколагаў, ані евангельскіх вернікаў з Pro-life, руху за жыццё, што глядзяць у вочы маладым у падземных пераходах і ў якіх у руках трапечуць тоненькія паперкі — мімаходзь, не бяруць, не бяруць…

Мы робім выгляд, што нічога такога не адбывацца.

А пакутлівы выбар у тым, што простая забарона спаронаў і нават крымінальны пераслед за падпольны аборт тут і цяпер справы не вырашае — толькі заганяе ўглыб. І робіць разню таемнай ды яшчэ больш крывавай.

Цэнтр цяжару — гэта стан грамадства. Калі аборт — гэта нармальна, калі няма ўсведамлення факта злачынства, калі і для мужчынаў, і для жанчынаў гэта накшталт «схадзіць, вырваць балючы зуб» — ціхае вынішчэнне нацыі будзе працягвацца.

Адна з ключавых праблемаў — адказнасць мужчынаў. У захаванні і забеспячэнні зачатага жыцця роля мужчыны як абаронцы выключная. А з мужчынскай адказнасцю ў Беларусі — мора праблемаў. У выніку жанчыны застаюцца сам-насам з пытаннямі жыцця і смерці.

Стратэгія абароны жыцця ў Беларусі мусіць зыходзіць з таго, што аборт як забойства нявіннага чалавека недапушчальны. Толькі ў выпадку, калі ёсць непасрэдная пагроза жыццю і здароўю маці, апраўданы падыход  выбару. Жанчына мусіць мець магчымасць пакінуць вынашанае дзіця ў бэбі-боксе, хутка аформіць усынаўленне і, канечне, атрымаць сур’ёзную матэрыяльную падтрымку ад дзяржавы. Нястача? Дапамога сем’ям і матулям павінная вырасці ў разы.

А вось тактыка — гэта хутчэй шэраг паступовых крокаў, мэта якіх — паступова, але няўхільна абмяжоўваць магчымасці для аборта, ратуючы ненароджаных, паралельна са стварэннем магчымасцяў для выхавання народжаных і падтрымкі жанчынаў ды сем’яў.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты (кампанія на чале з Вольгай Кавальковай) ў супрацы з абаронцамі жыцця розных канфесіяў два гады таму дамагліся заканадаўчага абмежавання для правядзення абортаў па сацыяльных паказніках. Калі хтосці ня ведае — дагэтуль мы мелі самае ліберальнае заканадаўства ў дачыненні да абортаў сярод усіх суседзяў. Таксама ў законе было замацаванае права доктара адмовіцца рабіць аборт ( у Італіі, скажам, 90% дактароў рабіць аборт адмаўляюцца).

Зараз БХД настойвае на ўвядзенні «часу цішыні» — абавязковых гадзінаў для цяжарнай, каб падумаць і адмовіцца ад аборту, на забароне клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах, рэкламы штучнага перапынення цяжарнасці і абартыўных прэпаратаў, на абавязковым уведамленні мужа (для замужніх) — у якасці першых крокаў.

Час цішыні — хвіліна маўчання па тых, хто так і не нарадзіўся. Час цішыні — некалькі дзён роздуму для тых, хто яшчэ не забіў.

А пакуль мы чытаем, жуём, блукаем у сеціве — з кожнай гадзінай нас, беларусаў, робіцца ўсё менш і менш.

І беларускае атупенне, беларуская безвыходнасць і беларускі адчай будуць толькі нарастаць, пакуль мы не жахнёмся пекла пад нагамі: забіваючы пад сэрцам новае жыццё, мы забіваем у сабе Бога.

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 


  • Это можно старым и давно знакомым термином назвать: "растекаться мыслию по древу"... И мне меньше всего охота обсуждать тему абортов, тем более, что Павел всё более религиозен и есть чувство, что он уже "одной ногой" в монашеской обители. Вольному - воля, конечно. Я ничуть не возражаю. Пусть будет послушником, "святым отцом"... Пусть от Библии не отрывается, проводит дни в молитвах за нас, грешных. Аминь! Но отмечаю один нюанс: свобода совести обоюдоостра; и публикуясь в роли колумниста в светском издании, пишущему всё-таки следует делать поправку на реальную светскую аудиторию, перед которой он выступает. Аудиторию, которая более прагматична, более приземлённа, может быть, и чем-то ближе к теории Дарвина о происхождении видов. И я не выступаю против Павла Северинца, но гоголевский Манилов как-то органичней смотрится в рамках собственного интерьера, в роли барина в своём поместьи, нежели чем в роли трибуна и глашатая. А Северинец пока где-то среди своих психологических "развилок"... И Бог ему судья.
  • Danis, у тэксьце якраз усё лягічна. Калі Вам не цікавая тэма абортаў - не "расцякайцеся мысьлію па дрэве", нават не чытайце. А Бог існуе, і Ён ня зьнікне - нават калі Вы ня хочаце пра Яго думаць ))
  • Выбачайце, што я не на беларускай мове пiшу... Это исключительно, чтоб не портить её моей корявой орфографией. А к Павлу Северинцу я совершенно доброжелательно отношусь. И едва ли, если он даже прочтёт мою мессагу, она вызовет его негативные эмоции. А ненахальная критика - это нормально. Он человек разумный. ))
  • У Северинца крыша поехала
  • Хорошо, что Северинец и с ним согласные никогда не будут у власти. Религия - зло, а когда она начинает влиять на решение по светским вопросам - зло на порядок большее.