Фестываль \"Мова CUP\" прайшоў у Мінску
28 верасня сотні мінчукоў наведалі незвычайны фестываль “Мова Cup” — месца, дзе ўсе размаўляюць па-беларуску і займаюцца спортам. Такім чынам вядомыя спартсмены далучыліся да папулярызацыі роднай мовы.
Турніры прайшлі па лёгкай атлетыцы, плаванні, міні-футболе, гіравым спорце, бадмінтоне. Апроч традыцыйных відаў спорта, было арганізавана спаборніцтва па кіданні мабільных тэлефонаў і забег мужчынаў з дзяўчынай на плячах.
Ідэя праекта належыць журналісту “Прэсбола” Сяргею Шчурко і вядомай спартсменцы Аляксандры Герасімені.
Обсудим?