Лявон Вольскі: беларуская мова стала моднай, і гэта добры працэс

Наступны вялікі праект музыкі — зборнік калядных песен са ўсяго свету.

Беларускі музыка Лявон Вольскі прыехаў у ЗША с тыднёвым турам па гарадах усходняга ўзбярэжжа. Пасля выступу ў Вашынгтоне артыст адказаў на пытанні карэспандэнта БелаПАН.

Лявон, падчас дыскусіі ў NED (National Endowment for Democracy) ты расказваў пра “бан”, з якім сутыкнуліся на радзіме ты сам і твае калегі-музыкі. Але ж, вядома, забаронены плод салодкі. Ты адчуваеш, что такім чынам зацікаўленасць да тваіх песень толькі падаграецца?

— Ну якія забароны могуць быць у інтэрнэце? Для гэтага трэба сацыяльныя сеткі забараняць. А так — здымаеш кліп, кідаеш яго ў сетку — і ўсё! І ўчора падчас канцэрту у Нью-Ёрку, і сёння ў Вашынгтоне публіка прасіла выканаць песні з майго новага альбому «Псыхасаматыка», значыцца, слухачы яго ўжо чулі, ведаюць.

— Адсюль падаецца, што ў Беларусі нешта зварухнулася: сцягі ня адбіраюць на стадыёнах, усе носяць вышыванкі, папулярызуюць мову... Што гэта — адліга ці зацішша перад новым ударам?

— Вышываначны бум, беларуская сімволіка паўсюль — безумоўна, гэта выглядае крута. Раней, калі мы толькі пачыналі займацца беларускай музыкай, лічылася, што беларуская мова — гэта калгас, падкрэслівалася, што на гэтай мове стварыць нешта вартасная цяжка, таму што яна «не распрацаваная» — былі і такія выразы. Цяпер іншы трэнд — беларуская мова стала моднай. Гэта добры працэс.

Думаю, усё ўзрушылася таму, што ўлады спалохаліся Рускага свету. Але генеральных зменаў чакаць ня трэба. Пакуль ля стырна застаюцца гэтыя людзі, яны будуць забараняць незалежную творчасць. Мяняецца толькі інтэнсіўнасць: то адліга, то ізноў закручваюць гайкі. Таму што ўжо ўвайшлі ў смак. Ёсць людзі, якім падабаецца гэтым займацца. Менавіта так: яны забараняюць не таму, што гэта іх праца, а таму, што гэта прыносіць ім задавальненне.

— Я чула, што ў лютым у Мінску плануецца нейкі зборны канцэрт да 20-годдзя праекта «Народны альбом». І нібыта ты таксама будзеш выступаць на такой буйной беларускай пляцоўцы упершыню за доўгі час…

— Так, я мушу быць і Вайцюшкевіч таксама сярод гэтых «ворагаў народных». Быццам бы дазволілі, але ж я буду адносіць рэпетыцыю як мага далей да падзеі. Мы ўжо прэзентавалі гэты праект у Беластоку ў верасні, у ім прымае ўдзел пашыраны склад прафесійных музыкаў, таму нам дастаткова літаральна двух-трох рэпетыцый, каб усё ўзнавіць. Мая задача, каб не атрымалася, што людзі парэпетавалі, а потым мерапрыемства адмянілася пад нейкай падставай.

— Як жартуюць артысты, Злучаныя Штаты — гэта добра, але дома чакаюць традыцыйныя “ёлкі”. Чым далей плануеш займацца?

— Трошачкі пачакаю, адпачну пасля выпуска «Псыхасаматыкі». А пасля планую працягнуць працу, пачатую «Белай яблыней грому». Хачу зрабіць альбом па творах растраляных паэтаў, якіх закатавалі ў 1937 годзе. Там ёсць вельмі цікавыя вершы, вельмі вартасныя. І яшчэ адна ідэя — музычны зборнік калядных песень з усяго свету: беларускіх, гішпанскіх, нямецкіх, ангельскіх “кэралаў”. Хачу перакласці іх на мову і запісаць разам з іншымі беларускімі музыкамі. Гэта вялізны праект, але мы паспрабуем паспець да наступнага Новага Году і Калядаў.

 

 

Вашынгтон


  • Вашингтон === ой, а чаму не галiвуд? бо смешно, не могу... потом, у музыкантов обычно хороший слух... а ПСЫхасаматыка определённо режет слух и создает неприятные ассоциации... или в альбоме поётся про разных псин?
  • а так, всё очень искусственно... мы на белорусском палессе и близко так не размавляем... мы не дзякаем и не цякаем там... этот неизвестный мне совершенно вольский очень косит под manic street preachers... https://www.youtube.com/watch?v=uU5trjpFus0