«Ламай сістэму». Як сустракалі Вольскага ў Prime Hall

Горача было ўсім!

 

21 верасня адбыўся доўгачаканы канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску. Больш за 30 песень як на адным дыханні. Што толькі пацвярджае: нягледзячы на ўсе забароны, гэту песню не стрымаць і не спыніць.

Публіка ў Prime Hall сабралася самая розная: ад падлеткаў у рваных джынсах да менеджэраў у касцюмах, якія прыехалі на канцэрт адразу з працы.

 

 

 

Першая частка канцэрту была, так бы мовіць, лірычная. Гучалі песні з праекту «Белая яблыня грому» — на вершы беларускіх класікаў. Нягледзячы на тое, што вялікія канцэрты Вольскаму дазволілі праводзіць нядаўна, сувязь з слухачамі зайздросная: кожную песню падхоплівалі з першых акордаў.

 

 

Другая частка канцэрта складалася з усім вядомых хітоў. Калі загучалі песні «Ламай сістэму» і «Лёгкія-лёгкія», здавалася, усе паўскоквалі з крэслаў і пасунуліся бліжэй да сцэны. Адчуванне было, нібы ты вярнуўся назад гадоў на дваццаць, калі яшчэ было адчуванне, што змены зусім блізка.

 

 

Падпявалі Вольскаму не толькі людзі з пакалення 80-х, але і зусім малыя слухачы, якія сядзелі на шыі ў бацькоў. А гэта значыць, жыве Беларусь і будзе жыць, што дружна гучала са сцэны і ў залі.

 

 

 

Фота і відэа Сяргея Сацюка