Зміцер Вайцюшкевіч у ЗША: я зарабляю эмоцыі, а не грошы

“Каб адчуць, што Беларусь жыве, трэба пабываць у розных кутках і вярнуцца дадому”.

«Забаронены» музыка Зміцер Вайцюшкевіч выступіў перад беларускай дыяспарай у сталіцы ЗША. Канцэрт-кватэрнік, які прайшоў у доме старшыні суполкі БАЗА (Беларуска-амерыканскае задзіночанне) Алесі Кіпель, стаў трэцім выступам артыста ў межах тура па гарадах ЗША і Канады.

— Гэта ўжо другі твой прыезд у ЗША за апошнія 12 месяцаў. Мінулы візіт быў прымеркаваны да святкавання Дня Волі ў Нью-Ёрку...

— Проста віза хутка скончыцца, вырашыў выкарыстаць яе яшчэ раз (смяецца). Я актыўны гастралёр. Мне важныя сустрэчы, кантакты, эмоцыі. Тут я граю ў клюбах, невялізных зальчыках, дамах і нават царквах, але ж асалоду ад гэтага атрымліваю не меншую, чым Вакарчук ці “Бі-2”, якія выступаюць перад шматтысячнай аўдыторыяй. Лічу, што такім чынам падтрымліваецца актыўнае беларусскае жыццё за мяжой. І гэта патрэбна ня толькі тым, хто прыйшоу на канцэрт слухаць Вайцюшкевіча, але важна для саміх артыстаў, якія сюды прыязджаюць. Каб адчуць, што Беларусь жыве, трэба пабываць у розных кутках і вярнуцца дадому.

— Звычайна ў амерыканскі тур артысты едуць, каб зарабіць грошай. Што тычыцца цябе: ты тут зарабляеш альбо, усеж-такі, траціш?

— Скажу, як ёсць: гэтя не бізнэс-тур, не турызм, гэта, перш за ўсё, эмоцыі. Я зарабляю душэўна. А таксама гэта магчымасць услых прагаварыць некаторыя ідэі, важныя для мяне, і асабіста пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, якіх я бачыў дагэтуль толькі ў сацсетках ці на старонках газэты.

— Ты прыляцеў у нью-ёркскі аэрапорт JFK 27 студзеня, калі Дональд Трамп падпісаў свой скандальны іміграцыйны ўказ. Праблем з перасячэннем мяжы не было?

— Не было. Магчыма, таму, што я не надта падобны на прадстаўнікоў забаненных дзяржаў. Але, як і любы беларус, ўсё ж чакаў падвоху. Думаў — а што калі мяне другі раз па візе не ўпусцяць? Але ўсё абышлося. Не магу сказаць, што праз год прыехаў у зусім іншую краіну, аднак ёсць адчуванне, што людзі моцна перажываюць за тое, што тут адбываецца. Мы гэта ўсё праходзілі 23 гады таму. Хацелася б, канечне, каб гэтая “двіжуха” не была скарыстаная на кепскія рэчы, а дала магчымасць прытоку новых ідэй.

Ты ўжо справіў канцэрты ў Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтоне. Куды кіруешся далей?

— Заўтра лячу ў Таронта, потым будзе выступ у Атаве. А завяршу тур канцэртам у Сан-Францыска.

 

Вашынгтон, ЗША

 


  • Честно сказать - тут в моём приятии есть затруднения. Понятие "андеграунд" - это для гонимого музыканта НО! - в своей стране обитания. А тут мне сложновато выступать судьёй...
  • Изя Там и оставайся.
  • Изя Там и оставайся.
  • А я туда ещё и не направился. С получки, разве что.