Bookster і МТС запрашаюць аматараў літаратуры на публічныя лекцыі

Новы сезон публічных лекцый па літаратуры распачынае ў Мінску кніжны сайт Bookster. Заняткі пройдуць пры падтрымцы кампаніі МТС, першыя — 24 кастрычніка. Са знакамітымі творамі і любімымі аўтарамі пазнаёмяць прафесійныя выкладчыкі і проста аматары літаратуры. У межах курса аб’ядналіся розныя погляды і манера выкладання, таму кожны знойдзе лекцыі на свой густ.

Заняткі пройдуць у фармаце кніжнага клуба: 45 хвілін вы слухаеце лектара, а затым вас запрашаюць абмеркаваць твор. Лекцыі працягнуцца да 11 снежня і будуць пачынацца ў зручны час а 19-й гадзіне. Месца сустрэч — прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).

“Акадэмічную” частку забяспечаць ўніверсітэцкія выкладчыкі: сваю рэцэнзію на “Калекцыянера” Джона Фаўлза прапануе Гражына Паўлоўская, Ганна Бутырчык пазнаёміць з раманам-антыўтопіяй “Атлант расправіў плечы” Айны Рэнд, а Уладзімір Капцаў прадставіць свой погляд на знакамітую “Лаліту” Уладзіміра Набокава.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт павядзе слухачоў сцежкамі рамана “Мадам Бавары” Гюстава Флабэра, культуролаг Максім Жбанкоў пагрузіць у “Чужаніцу” Альбера Камю, пісьменнік Віктар Марціновіч падыме аўдыторыю на “Узроўні жыцця” Джуліяна Барнса.

Усю праграму знойдзеце тут.

Такім чынам, за два месяцы можна прачытаць або наноў адкрыць для сябе восем знакамітых кніг. Усе гэтыя творы знойдзеце ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by, першыя тры дні карыстацца сэрвісам можна бясплатна.

Набыць квіткі на лекцыі можна на bezkassira.by, падрабязная інфармацыя — ў суполках FB і VK і па тэлефоне: +375 29 1060454.