Амбасадар Украіны: Дзякуй беларускай зямлі, што нарадзіла такога сына

18 лістапада амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім усклаў кошык жывых жоўта-блакітных кветак да помніка беларускаму Герою Украіны Міхасю Жызнеўскаму – на могілках ў вёсцы Сцяг Працы, што пад Гомелем.

На радзінныя могілкі амбасадар Кізім прыехаў з бацькамі беларускага Героя Украіны – Нінай і Міхаілам Жызнеўскімі. Бацькі паклалі чырвоныя ружы да помніка сыну, а кіраўнік дыпламатычна місіі – вялікі кошык з кветкамі колеру ўкраінскага нацыянальнага сьцягу.

“Наша дзяржава, – сказаў  пры гэтым Ігар Кізім, – помніць сваіх герояў і ніколі іх не забудзе. Ведаеце, былі нават заканадаўчыя захады, каб прысвоіць беларусу Жызьнеўскаму найвышэйшае званне Украіны. Дзякуй беларускай зямлі, што нарадзіла такога сына, а бацькам – што яго выхавалі. Ёсць людзі, якія гатовы абараняць волю, свабоду, дэмакратыю, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся. Мы ўдзячны радзіне, што быў такі чалавек.  Мы ганарымся тым, што наша ўкраінская дзяржава памятае сваіх герояў не на словах, а на справе. Што б ні здарылася, мы будзем заўсёды тут з радзінаю, будзем дапамагаць, чым зможам, будзем камунікаваць, абараняць тую справу, за якую аддаў жыццё Міхась Жызнеўскі”.

Напярэдадні амбасадар Украіны меў сустрэчы з кіраўніцтвам гораду і вобласці па эканамічных і гуманітарных пытаннях. Гомельшчына ўнікальная тым, што мяжуе адразу з чатырма ўкраінскімі абласцямі. Таму, па словах дыпламата, у амбасады ёсць абавязкі і ў справе развіцця памежнага супрацоўніцтва, каб і ў іншых рэгіёнах былі такія цесныя стасункі, як у Чарнігава з Гомелем. 

Амбасада, да прыкладу, падтрымлівае праекты, якія паспрыяюць суднаходзтву па Дняпры – гэтага вымагаюць і дамоўленасьці прэзідэнтаў абедзвюх дзяржаваў. Украіна зацікаўлена ў арганізацыі зборкі камбайнаў ААТ “Гомсельмаш”. Гаворка таксама ідзе і пра мажлівасць трансляцыі ў Беларусі ўкраінскіх тэлеканалаў, вывучэнне роднай мовы ўкраінцамі, якія жывуць у Беларусі.

Са свайго боку Украіна арганізоўвае ў Луцкім універсітэце падрыхтоўку выкладчыкаў беларускай мовы з тым, каб яны займаліся навучаннем роднай мовы беларусаў, якія стала жывуць ва Украіне.

Абмяркоўвалася і ідэя адкрыцця ў Гомелі ўкраінскага консульства.

Амбасадар Кізім адказаў і на пытанне пра нядаўняе затрыманне ў Мінску журналіста Украінскага радыё Паўла Шаройкі, раней – паэта Сяргея Жадана, а таксам пра таемнае знікненне ў Гомелі маладога ўкраінца Паўла Грыба.

“Мне цяжка каментаваць гэтыя падзеі. Я не разумею, што адбываецца. І не таму, што я ня так даўно ў Беларусі. Такія дзеянні мне падаюцца не зусім лагічнымі. На высокім узроўні мы дамаўляліся на цывілізаваную працу, скіраваную на пазітыўны вынік. Але ёсць такія моманты, калі беларускі бок не надта адкрыта тлумачыць, чаму так адбываецца. Падобнае было і з Паўлам Грыбам, які нечакана знік тут, у Гомелі. І я да гэтага часу не атрымаў адпаведнага адказу, ці мелі дачыненне да гэтага мясцовыя ўлады, дакладней, спецслужбы. Выпадак з Паўлам Шаройкам быў такім жа неспадзяваным. Наколькі я ведаю, ён хадзіў з сябрам-журналістам, які, уласна кажучы, яго і здаў. Спадзяюся, непаразуменні будуць пераадолены і Павел будзе на волі. Зноў-такі я ня бачу логікі ў дзеяннях беларускага боку. Пытанне гэтае пад кантролем, але яснасці пакуль няма”, – сказаў  Ігар Кізім.

Украінскі амбасадар усклаў таксама ў Гомелі кветкі да помніку Тарасу Шаўчэнку ў скверы, які носіць яго імя. Наведаў амбасадар і курсы ўкраінскай мовы, якія ладзяцца сёння ў Гомельскім цэнтры беларускай культуры.


  • Жил грешно, да и умер смешно. Опповский недо Хорст Вессель.
  • Белорусскому бандэре,цветочки от хохляндии принёс.Туда ему и дорога.Скоро все бандэрлюги будут там где и этот.Эту мразь надо было закопать на хохляндии.Там таких как он уже много закопали и ещё много закопают.Молодцы шахтёры,давят бандэровскую сволочь.