У Мінску з‘явіцца «Прастора добрых падарункаў»

Вялікая літаратурна-музычная і забаўляльная праграма на Калядным маркеце збярэ беларускіх літаратараў, артыстаў і музыкаў.

24 і 25 снежня ў цэнтры Мінска, у гандлёвым цэнтры«Купалаўскі», пройдзе Калядны маркет «Прастора добрых падарункаў». Праграма аб'яднае лепшыя традыцыі еўрапейскіх калядных маркетаў і беларускай гасціннасці, збярэ самае шырокае кола творчых людзей — больш за 100 удзельнікаў розных відаў і жанраў.

Акцэнт на творчы складнік стане галоўнай адметнасцю Каляднага маркету «Прастора добрых падарункаў» і яго асноўным адрозненнем ад падобнага кшталту мерапрыемстваў і кірмашоў, якія ладзяцца ў гэтыя святочныя дні ў беларускай сталіцы. 

У літаратурна-музычнай і забаўляльнай праграме вас чакаюць выступы вядомых беларускіх літаратараў — празаікаў і паэтаў, тэатральных дзеячаў, бардаў, музыкаў і цэлых калектываў, аўтограф-сесіі, майстар-класы, тэматычныя фотазоны, настольныя гульні і анімацыя, прэзентацыі новых кніг, брэндаў ды іншых адметных тавараў з Беларускай Душой!

 

Падрабязная праграма Каляднага маркету “Прастора добрых падарункаў”

24 снежня, субота

12:00 — выступ тэатра-студыі «Зялёны Яблык» з каляднымі спевамі і музычна-паэтычнай кампазіцыяй «Мой сябра Анёлак» паводле твораў Арцёма Кавалеўскага і з музыкаю Змітра Вайцюшкевіча. Мастацкі кіраўнік — Таццяна Галуза (Бараўляны).

12:30Леанід Дранько-Майсюк з нізкай «Вершаў пра Хомку» і вершамі з «дзіцячага бестсэлера» — кнігі «Цацачная крама».

13:00 — Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 прадстаўляе музычныя выступы Ігара Пішчыкава, Наталлю Хадкевіч, Святлану Мезен.

Ігар Пішчыкаў — лаўрэат многіх гарадскіх і міжнародных фестываляў, конкурсаў народнай творчасці Беларусі,удзельнік музычнага калектыву «Мінскія музыкі» пад кіраўніцтвам Дмітрыя Равенскага. Святлана Мезен — лаўрэат гарадскіх і рэспубліканскіх музычных конкурсаў. Наталля Хадкевіч — выканаўца аўтарскіх песень і духоўнай музыкі, пастаянная ўдзельніца дабрачынных канцэртаў.

14:00 — Гісторык і экскурсавод, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, адзін з арганізатараў найпапулярнейшага «Фэста экскурсаводаў» Павел Каралёў распавядзе пра «Мінск літаратурны».

Пасля выступу адбудзецца Літаратурная экскурсія. Павел Каралёў правядзе шляхамі класікаў беларускай літаратуры, пазнаёміць з адметнымі літаратурнымі мясцінамі Мінска. Вы даведаецеся, з якімі месцамі звязана жыццё Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі і многіх іншых нашых вядомых празаікаў і паэтаў.

Кошт экскурсіі — 8 рублёў, пры папярэднім запісе зніжка — 6 рублёў, дзецям да 12 год — бясплатна. Запіс і дадатковая інфармацыя па экскурсіях — па тэлефонах +375-29-134-28-04, +375-25-545-84-30 (Валерыя).

14:20 — Беларускія спевы на Раство выканаюць Вера, Александрына і Марта Скарабагатыя.

15:00 Алесь Ліпай з нізкай вершаў «Абдымкі».

15:30Валер Залівака з гуртом «Залівістыя шляхцюкі».

16:00 Вячаслаў Корбут з нізкай вершаў «Калядныя байкі».

16:30 — Заўсёды яскравы Раман Абрамчук — зацяты раварыст і лідэр анты-кавербэнда «Гарадскі вал».

17:00 — Феерычны Серж Мінскевіч з песнямі і казкамі для дзетак і дарослых. 

Серж Мінскевіч

17:30 Зміцер Захарэвіч — паэт і песеннік, неаднаразовы ўдзельнік бардаўскіх фэстаў і міжнародных літаратурных форумаў. Як паэт Зміцер шмат працуе над змястоўнасцю сваіх твораў — вершаў і песень — зрэшты, ва ўсім можна будзе пераканацца асабіста!

18:00 — Маладая і абаяльная літаратарка Ніна Лістота. «Залатой мелодыяй Адроджаных струн Дакранаюся сэрца твайго. Я бальзам». Таленавітая паэтка і журналістка працуе ў холдынгу «Звязда». Нядаўна яна з поспехам зладзіла свой першы паэтычны вечар у Літаратурным музеі Янкі Купалы, які так і называўся «Ніна Лістота. Нараджэнне паэта».

 

25 снежня, нядзеля

12:00 — адмыслова з Гомеля першымі цягнікамі завітае слынны бард Андрэй Мельнікаў.

12:30 Уладзімір Боська — паэт, празаік, драматург і фронтмэн музычнага рок-гурту Martin S.

13:00 — Літаратар(ка), паэт(ка) і зорка-тэлевядоўца Валярын(ка) Кустава.

Праспяваем разам з Валярынаю «Калыханку для Бога» ў святочны час Калядаў, каб Усявышні спаслаў нам жаданае. А таксама прыслухаемся да самы прачулых, смелых і жарсных вершаў пра каханне Паэткі Неба. Бо хто з нас не марыць пра існае каханне, а вершы — гэта той падарунак, які заўжды варта дарыць каханым.

13:30 — Незвычайны Віктар Жыбуль з прэзентацыяй новай кнігі «Дзяцел і дупло».

14:00 — этнічна-касмічны імправайзад «ДРЫНДРОЖЫК-трыа».

14:30 — актор і рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Пятроў з прэзентацыяй музычнага спектаклю «Паліто з Бабруйску».

15:00 — «Лепшы паэт у сваёй сям'і, першы перакладчык у сваім тамбуры» Алесь Емельянаў выступіць з праграмаю «Выйсце з літаратуры. Спробы».

16:00 Людміла Шчэрба — «у рамане, вершах ды песнях»: вас чакае прэзентацыя фільмаслова «Уладар рыбаў» і знаёмства з катом Апострафам, хвілінка паэзіі, а яшчэ… упершыню настолькі публічна Элвіс загучыць па-беларуску!

16:30 — «Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта» — найарыгінальнейшая і незвычайная творчая сям'я — Яраш Малішэўскі, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Аксана Спрынчан. Падчас іх выступаў публіку чакае ўнікальнае спалучэнне вершаў, музыкі і спеваў. Буянне фарбаў і мелодыяў, скрыжаванне натхнення і каляднага хараства! Аўтографы ад трох герояў кнігі «Поўны эксклюзіў», якая прыносіць шчасце. 

Яраш і Альжбэта Малішэўскія

17:20 — выступ галоўнага жука-Галіяфа Змітра Вішнёва з цыклам «Зімовыя краявіды».

 

На працягу ўсіх двух дзён з 11:00 да 19:00 будзе працаваць уласна гандлёвая частка, кірмашовая і інтэрактыўная зона. Агулам на Калядным маркеце «Прастора добрых падарункаў», які сёлета ўпершыню арганізоўвае кампанія «ПРАСТОРА БАЙ» разам з гандлёвым цэнтрам «Купалаўскі» і КУП «Камароўскі рынак», будуць прадстаўленыя больш за 70 адметных беларускіх рамеснікаў, майстроў і вытворцаў самых разнастайных сувеніраў і падарункаў.

 

Уваход на ўсе мерапрыемствы Каляднага маркету «Прастора добрых падарункаў» — вольны.

 

Найбольш поўная інфармацыя пра Калядны маркет «Прастора Добрых Падарункаў» — на сайце арганізатараў www.PRASTORA.by.

 

 


  • Угу. Перечитал. Разместили чего угодно - кроме цен на входной билет. === === "У літаратурна-музычнай і забаўляльнай праграме вас чакаюць выступы вядомых беларускіх літаратараў — празаікаў і паэтаў, тэатральных дзеячаў, бардаў, музыкаў і цэлых калектываў, аўтограф-сесіі, майстар-класы, тэматычныя фотазоны, настольныя гульні і анімацыя, прэзентацыі новых кніг, брэндаў ды іншых адметных тавараў з Беларускай Душой!" === === Какая пошлятина в подсунутой читателю рекламе... Мне понравилась интерпретация неизвестного мне автора песни о самодовольном исполнителе "Здравствуй, чужая милая..." Он-они далековаты от меня, я воспринимаю их как стороннюю реальность. Но мне чертовски понравился основопологающий прикол, дробящий всё, что угодно: Сало Духа... Вроде как та же фамилия, но не такое ли написание соответствует действительности ?