Уладзімір Падгол. МЕРКАВАНЬНЕ. Правал плану па ліквідацыі апазіцыі
Нядаўна ў інтэрнэце з’явілася сенсацыйные, шакуючае прызнаньне былога палкоўніка спэцслужбаў Уладзіміра Барадача...
Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў. |
Нядаўна ў інтэрнэце з’явілася сенсацыйные, шакуючае прызнаньне былога палкоўніка спэцслужбаў Уладзіміра Барадача: “Мы похерили идею переходного правительства, создание центра демократических преобразований в Беларуси, СНВ. Мы увлеклись собой, но это не политика. Это детство или маразм, в лучшем случае это семейная прелюдия бессовестных идиотов. Мы вершим уже не глупость, а преступление”.
Што ж адбылося, што давяло аўтара да такога адчаю?
План А
З год таму палкоўнік У.Барадач, які эміграваў у Германію, выступіў з ініцыятывай стварэньня “переходного правительства, центра демократических преобразований в Беларуси, СНВ (совета национального возрождения)”.
Барадач звярнуўся да кіраўніцтва ўсіх апазіцыйных партый, палітычных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі з адным пытаннем: «Согласны ли Вы поддержать нашу инициативу и выставить своих кандидатов на выборах в интернете представителей белорусской оппозиции в Координационный Совет (далее — Совет), который в последующем сможет являться координирующим и руководящим органом всех политических сил Беларуси в борьбе за демократические преобразования и восстановлению законности и конституционных прав граждан нашей страны?».
«Участие в выборах, независимо от результатов голосования для участника, является согласием на объединение и выполнение всех директив и решений Совета. После выборов Совет совместно с другими структурами, представители которых участвовали в выборах, выработает единую доктрину, стратегию и тактику борьбы, представит гражданам социально-экономическую, политическую и национальную программы выхода из кризиса и развития Беларуси. Выборы дадут возможность удовлетворить амбиции политиков, показать рейтинг и доверие граждан ко всем политическим структурам и лидерам, объединить все силы, создать систему и показать людям нашу готовность и способность участвовать и влиять на происходящие процессы в стране.
Совет станет полномочным представителем оппозиции в Беларуси и за рубежом. Только объединенная, системная и не подконтрольная спецслужбам сила способна реализовать стремление граждан к переменам», — быў перакананы Барадач.
Вынік такога сцэнара мог быць толькі адзін: інтэрнэт-параза ўсіх лідэраў апазыцыі. Тактычна маральнае зьнішчэньне апазыцыі палкоўнік падстаўляў пад інтэрнэт-ярмошыну і кіберафіцэраў КДБ, узброеных кітайскімі інтэрнэт-зьнішчальнікамі. У выніку галасаваньня ў інтэрнэце жыхароў Беларусі ў штаб апазыцыі мог быць абраны А.Лукашэнка разам з усёй сваей камандай ці не абраны ніхто ўвогуле. Уяўляеце вынік: нулявы ці мінусавы рэйтынг усіх лідараў апазыцыі, запісаных Барадачом на палітычны подыюм?
Гэту перспектыву ўсе разгледзелі і не паддаліся на правакацыю. Тады палкоўнік сам канстатаваў “сьмерць апазыцыі”. На другім этапе свайго плана ён пачаў бэсьціць тых, каму прапаноўваў узяць удзел у конкурсе:
“Костусев теоретически поддерживает Раду БНР, а на практике (что гораздо выгоднее режиму) не выполняет ее решения о бойкотах выборов, которых не существует в стране после 1994 года. Но дело не в Костусеве, а в майоре КГБ, который дает ему указания”.
“Все силы политических агентов, зарубежных офисов и некоторых партий Лукашенко брошены на то, чтобы не допустить создание теневого правительства или реальной неуправляемой властью силы, которая будет бороться за власть. Обращаю внимание на тех уважаемых политиков, которые подписали обращение «Нет правительства, кроме Рады»: Лявон Борщевский, Владимир Колос, Алексей Король, Владимир Мацкевич, Александр Милинкевич, Владимир Некляев, Владимир Подгол, Татьяна Протько, Павел Северинец, Алексей Янукевич и еще 24 человека, среди которых цвет нашей интеллигенции... Фактически это откровенная фикция, в которую втянуты по инерции уважаемые люди. Люди, представляющие разные политические организации, никогда не выполнявшие требования БНР по объединению и бойкоту выборов, вдруг бросились защищать святую реликвию Беларуси, которую никто не пытается осквернить? Потому что в таком виде она устраивает власть, и сторонники режима в данной команде обвели вокруг пальца всех остальных. Один из подписантов данной инициативы — Милинкевич с чувством полного достоинства улетел в Брюссель с лукашенковской программой модернизации режима…”.
“Для продвижения в Европе идеи встречной модернизации режима спецслужбы укрепили свою оппозицию в составе «Говори правду», «За свободу», БНФ и даже основные офисы за рубежом. Этой оппозиции власть дает возможность изображать видимость оппозиционной деятельности, даже формирует и подымает их рейтинг среди населения для НИСЭПИ. В 2010 году ее использовали по одиночке, а сейчас для убедительности приказали объединиться и создать свой блок НЯМ (Некляев. Янукевич, Милинкевич). Их голос стал крепче, а вскоре станет единственным. В Брюсселе они заявляют о признании авторитарного режима и необходимости его совершенствования (помощи)”.
«А нас не пригласили!» — возмущается Андрей Санников. Как солдат поясню дипломату. Во-первых, приглашена „обьединенная оппозиция“ с места «сражения». Во-вторых, это результат летаргического сна другой части оппозиции, включая И.Сурвилу, Пазьняка, Бородача, Лебедько, Вячорки и самого Санникова. Пазьняка уже 14 лет не приглашают, скоро забудут и про Санникова”.
Праўда, у планы палкоўніка, відаць, не ўваходзіў адлуп (у вельмі інтэлігентнай форме), які далі яму публічна некаторыя лідары апазыцыі...
Тое “што” і “як” рабіў цягам года палкоўнік спэцслужбаў пад выглядам спробы аб’яднаньня апазыцыі, насамрэч было спробай яе дыскрэдытацыі. Логіка па-армейску кандовая:
1. Ахвяра рэжыму — палкоўнік спэцслужбаў робіць тытанічныя высілкі па аб’яднаньню, імкнецца утварыць СНВ і Штаб;
2. Плануе правесьці інтэрнэт-галасаваньне, прызначае кандыдатаў і потым па выніках стварае штаб па кіраўніцтву ўсёй апазыцыяй;
4. Але выбары не праводзіць і прычынаў не тлумачыць. Хутчэй за ўсё, прапанаваныя кандыдаты зразумелі небясьпечнасьць прапановы;
5. Праз год палкоўнік канстатуе сьмерць апазыцыі і яе завербаванасьць маёрамі.
Ідэялогія палкоўніка для Захаду: апазыцыі няма, ёсьць толькі НЯМ. Ням аддайце Нам. І тады на Захадзе будуць лічыць самаахвярных змагароў здохлымі цуцыкамі.
План В
Трэба аддаць належнае палкоўніку. Канстатаваўшы вынікі сваёй працы як “детство или маразм, в лучшем случае — семейная прелюдия бессовестных идиотов... не глупость, а преступление”, палкоўнік тут жа прапануе План В:
“…надо собраться КХП, ОГП, БХД, Европейской Беларуси, СНВ, патриотическую интеллигенцию и предложить им свою доктрину, стратегию, тактику борьбы за демократическую Беларусь, предложить систему борьбы”.
Планы палкоўніка Барадача па ліквідацыі беларускай апазыцыі праваліліся. Яны былі замаскіраваныя псэўдапатрыятычнай ідэялогіяй, гучнымі, як рухавік расійскага зьнішчальніка. Іх анатомія мусіць паслужыць добрым урокам усім, хто жадае адраджэньня беларушчыны не армейскімі камандамі, а руплівай пакрокавай працай па яднаньню нацыі на супольныя дзеяньні.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Обсудим?