Tsi rasmaulyaetse vy pa-belarusku?

Здаецца, што сёння беларускую мову прасцей вывучаць за мяжой, чым непасрэдна ў рэспубліцы. У той час, калі ў Беларусі праводзяць...

Здаецца, што сёння беларускую мову прасцей вывучаць за мяжой, чым непасрэдна ў рэспубліцы. У той час, калі ў Беларусі праводзяць моўныя рэформы, уводзяць рускамоўныя падручнікі па гісторыі краіны, выключаюць курсы прафесійнай лексікі беларускай мовы з вузаўскіх праграм, еўрапейскія ВНУ прапануюць вывучэнне беларускай мовы ў сваіх вышэйшых навучальных установах.

Так, з верасня студэнты Карлава універсітэта ў Празе змогуць вывучаць дзяржаўную мову беларусаў. З гэтай ініцыятывай выступілі студэнты інстытута славістычных і ўсходнееўрапейскіх ведаў філасофскага факультэта універсітэта. Як паведамляе «Наша ніва», двухсеместравы курс беларускай мовы для пачаткоўцаў будзе выкладаць доктар Юрась Бушлякоў. Дэкан філасофскага факультэта доктар Міхал Стэглік у афіцыйным лісце з гэтай нагоды выказаў спадзяванне, што вывучэнне беларускай мовы стане «крокам на шляху ўзаемаразумення і больш цесных стасункаў з усімі беларусамі, якія маюць дэмакратычныя погляды».

Але звязванне беларускай мовы з апазіцыяй, якое больш ўласціва дзяржаўнаму ўяўленню моўнай сітуацыі, хутчэй выключэнне за мяжой. У большасці выпадкаў у еўрапейскіх краінах мову вывучаюць студэнты-славісты, якія цікавяцца яе гісторыяй, а не палітычным статусам.

Як расказаў «Беларускім навінам» старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Сяргей Запрудзкі, часцей за ўсе адпаведныя курсы існуюць у тых універсітэтах, дзе вядуцца навуковыя даследванні ў гэтай галіне, — у ВНУ Берліна, Дрэздэна, Йены, Лейпцыга, Ольдэна (Германія); у Віленскім педагагічным універсітэце (Літва); ва універсітэтах Беластока, Варшавы, Кракава, Любліна (Польшча); ва універсітэце Будапешта (Венгрыя); ва універсітэце Бостана (ЗША).

Навучанне праходзіць з дапамогай падручнікаў, падрыхтаватых у гэтай краіне. У Польшчы падручнікі па беларускай мове друкаваліся з 70-х гадоў, ва Украіне — з сярэдзіны 90-х. У Германіі толькі за апошнія пяць гадоў было выдадзена некалькі новых навучальных дапаможнікаў, у прошлым годзе з’явіўся беларускі падручнік для венграў. Амаль за выключэннем Канады ўсе выданні створаны на аснове афіцыйнага варыянта беларускай мовы — «наркамаўкі». Падручнікі таксама ў вялікай колькасці можна знайсці ў Сетцы, на англамоўных карыстальнікаў арыентаваны беларускі партал «Правапіс», на беларускамоўных — беларуская версія інтэрнет-энцыклапедыі «Вікіпедыя». Іншаземцы маюць магчымасць вывучаць мову на курсах Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску.

Сяргей Запрудзкі таксама звярнуў увагу, што лінгвістычныя даследаванні праводзяць беларусісты амаль усіх еўрапейскіх дзяржаваў, напрыклад Аўстрыі, Чэхіі, Швецыі, але таксама Ізраіля, Канады, Украіны. Паводле яго слоў, лінгвісты-беларусісты больш актыўныя за літаратуразнаўцаў, таму гісторыя і асаблівасці мовы вядомы за мяжой больш, чым помнікі літаратуры.

Старшыня арганізацыі беларусістаў тлумачыць складанасць з сітуацыяй таксама знешняй палітыкай, якую праводзіць афіцыйны Мінск. Ён лічыць, што ўрад павінен разумець неабходнасць захадаў па прапагандзе дзяржаўнай мовы, бо знаёмства з ёю, цікавасць да яе дае падставы развіваць больш цесныя стасункі і супрацоўнічаць. Дзяржава, калі захоча, знойдзе магчымасць фінансаваць выкладчыкаў за мяжой, напрыклад у Кіеве, дзе дасюль беларуская мова не выкладаецца, упэўнены беларусіст. Да таго ж, прагматычны Захад часцей кіруецца прагматычнымі ж прычынамі, як рэнтабельнасць і неабходнасць мовы. Таму нядрэннымі Сяргей Запрудзскі лічыць хутчэй перспектывы лінгвістычных даследаванняў за межамі Беларусі, а не вывучэнне непасрэдна мовы.

На думку намесніка старшыні міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай, вельмі важную ролю ў вывучэнні беларускай мовы адыгрывае таксама актыўнасць дыяспары, яе зацікаўленасць у арганізацыі факультатываў і гурткоў. Яна расказала «Беларускім навінам», што намаганні прыватных ініцыятываў часам больш эфектыўныя і могуць зрабіць больш.

Фактычна з кожным годам беларусы маюць усё менш патрэбы тлумачыць за мяжой, што беларуская мова існуе і не толькі адрозніваецца ад рускай, але з’яўляецца самастойнай. Але тэндэнцыя дома не самая аптымістычная: можа адбыцца так, што праз колькі дзесяцігоддзяў нарвежцы ці беларусы, якія выраслі за межамі рэспублікі, будуць размаўляць па-беларуску лепш за саміх так званых носьбітаў мовы.


  • Так, я размаўляю па-беларуску :) Мне вельмі шкада, што ня толькі прадстаўнікі ўлады, але і шараговыя грамадзяне глядзелі на беларускамоўнасьць як на прыналежнасьць да чагосьці. Прыкладам, калі ты беларускамоўны, то: 1. ты БНФавец; 2. ты выкладчык беларускай мовы, літаратуры ці гісторыі; 3. ты нацыяналіст; 4. ты дзівак Нехта спытае, чаму глядзелі? А таму, што апошнім часам людзі пачалі адэкватна ўспрымаць беларускаю мову, кажу аб гэтым грунтуючыся выключна на ўласным вопыце. Калі ў мяне пыталі, чаму я размаўляю па-беларуску, я адказваю, таму, што я беларус. Прыкольна, калі б адзін, да прыкладу немец спытаў у іншага немца, чаму той размаўляе па-нямецку? Я пэўны, усё стане на свае месцы. І ні будзе ніхто задаваць такога кшталту пытаньняў :)
  • Я понимаю и даже говорю чутка. Но неохотно. и очень редко.
  • На якой мове размаўляць - асабістая справа кожнага. Я не прыхільнік моўнага гвалту. Але пэўны, што цяперашняе становішча з мовай павінна зьмяняцца.
  • няма зацікаўленых у маім асяродзьдзі. я калісьці спрабаваў перайсьці цалкам на беларускую мову, але нічога не атрымалася, бо ніхто не падтрымаў мяне - так, казалі, наша родная мова - беларуская, але мы яе ня ведаем дастаткова добра (сьмешна :-) і таму нам нязручна ёй карыстацца як штодзённай мовай зносінаў... артыкулы ці справаздачы таксама фактычна забаронена пісаць па-беларуску ў нашай установе, бо дырэктар не аматар беларускасьці... ну і што рабіць, падкажыце, калі ласка? :-)
  • [quote="Vitriol2"]ну і што рабіць, падкажыце, калі ласка? :-)[/quote] Отойти от России и начать всех проживающих в Беларуси учить бел. языку
  • [quote="enjoynow"]Отойти от России и начать всех проживающих в Беларуси учить бел. языку[/quote] вот и получается - реально бел мова не нужна большинству беларусов - их устраивает русская...
  • Печальный результат руссификации. Свели Беларусь всего лишь до уровня географического названия с исчезнувшей национальной культурой.
  • gervasij i Vitriol2, Ну их (большинство) кому не нравится беларуская мова и где (?) - в Беларуси! Подавляющее большинство находится в постоянном затмении разума насчёт национальной принадлежности ("мы разговариваем по-русски") и будущего их же страны. Вы молодцы. Не смотря на то, что у меня стёрлись навыки общения на практически никогда не существовавшей роднай мове (кроме "урокау" беларускага), я целиком поддерживаю ваши усилия по её возрождению. Пока не перенесут границу с запада на восток ничего, как ни печально, не изменится. Сколько можно нации (пустое слово пока ещё) плакаться, что "мы не нужны ни Европе, ни России, но по крайней мере Россия ближе к нам по духу"! Какой-то зашуганый народ постоянно занимающийся недооценкой своего потенциала и способностей. Эх...
  • [quote="enjoynow"]Какой-то зашуганый народ постоянно занимающийся недооценкой своего потенциала и способностей. Эх...[/quote] СИЛЬНО.., верно, не могу не согласиться!
  • [quote="enjoynow"] "мы не нужны ни Европе, ни России, но по крайней мере Россия ближе к нам по духу"! [/quote] Ни кому не нужна такая Беларусь,какую мы сегодня имеем. А имеем мы сегодня коврик для вытирания ног сотканный из нашего зашуганного народа и экономику, напоминающую натуральное хозяйство времён феодализма.
  • [quote="Vitriol2"]няма зацікаўленых у маім асяродзьдзі. я калісьці спрабаваў перайсьці цалкам на беларускую мову, але нічога не атрымалася, бо ніхто не падтрымаў мяне - так, казалі, наша родная мова - беларуская, але мы яе ня ведаем дастаткова добра (сьмешна :-) і таму нам нязручна ёй карыстацца як штодзённай мовай зносінаў... артыкулы ці справаздачы таксама фактычна забаронена пісаць па-беларуску ў нашай установе, бо дырэктар не аматар беларускасьці... ну і што рабіць, падкажыце, калі ласка? :-)[/quote] Так, даволі тыповы выпадак. Я сам калісьці сутыкнуўся з рознага кшталту фобіямі наконт беларускай мовы. Асабісты прыклад. Я цалкам перайшоў на беларускую мову ў 2002 годзе. Я карыстаюся мовай і на працы, і дома, карацей усюды. На працы былі выпадкі, калі мне заўважалі наконт мовы. Не, там не былі супраць мовы, проста казалі, што мы ўсе па-расейску неяк зручней, прасьцей і г.д. Але мяне не атрымалася пераканаць. Празь нейкі час панства супакоілася і ўжо ніхто не зважаў на мову. Усё добра, усе разумеюць. Ня трэба чакаць не ад каго падтрымкі ў пляне ўжываньня мовы, проста гэта трэба зрабіць. Гэта як у любой справе, альбо ты яе робіш, альбо не. Тут пытаньне глыбейшае, я ўжо ў нейкай галінцы форуму казаў, што пачынаць трэба зь сябе. Трэба прыняць гэтае рашэньне, і ўсё. Выкарыстаньне роднай мовы я расцэньваю выключна як САМАВЫЗНАЧЭНЬНЕ СВАЁЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦІ, для мяне гэта не палітыка, гэта не прэзэнтацыя сваёй фанабэрлівасьці, гэта не забаўка. Я БЕЛАРУС і таму размаўляю ПА-БЕЛАРУСКУ. Што да рознага кшталту ныцікаў, хай ныюць, яны будуць ныць пры любой уладзе і пры любым вэктары дзяржаўнай палітыкі. Раю трымацца ад такіх таварышаў як мага далей, по пэсымізм, рэч вельмі небясьпечная. І яшчэ адна рэч. Ня трэба хвалявацца за беларускі народ і чакаць калі ж ён зробіцца сьвядомым, можна не дачакацца :) Трэба самаўдасканальвацца і прагрэсіраваць. Тое, што мы зараз маем у розных галінах жыцьця - рэч часовая, абавязкова надыдзе хвіліна, калі спатрэбяцца зьмены, а хто дужы да зьменаў, той хто мацнейшы (фізычна і маральна), адукаваны, выхаваны і альтэрнатыўны. Не чакайце калі зьменіцца асяродзьдзе само па сабе, зьмяняйце яго сваім асабістым прыкладам. Ведаеце дзеля чаго варта жыць? Дзеля шчырай усьмешкі на вуснах чалавека які менавіта так (усьмешкай) рэагуе на пачутую ад кагосьці родную мову. Усьмешку жыцьця, усьмешку спадзяваньня на лепшае, усьмешку шчырую.
  • Вяртаньне да пытаньня :) Некаторыя рэчы дапаможа зразумець вельмі добры кліп http://nrsm.org/article/233/ Ласкаво просімо :)
  • Бацка об белорусов ноги вытирает. И похваляет за толерантность.
  • [quote="Изяслав Дернизахер"]Бацка об белорусов ноги вытирает. И похваляет за толерантность. [/quote]
  • [quote="Изяслав Дернизахер"]Бацка об белорусов ноги вытирает. И похваляет за толерантность.[/quote] Аб мяне ніхто яшчэ ногі не абчышчаў, і я такого не дазволю рабіць нікому, "ні бацькам ні маткам". Усяго найлепшага.