Беларусь on/off. “У беларусаў дзве праблемы — нелюбімая праца і дрэнны сэкс”

Музыкант Пётр Клюеў рассказаў, чаго не стае нашым людзям, каб яны адчувалі сябе больш шчаслівымі.

Музыкант Пётр Клюеў шэсць год пражыў за мяжой, але вярнуўся на радзіму, каб “несці ў масы беларускую мову і культуру”. У інтэрв’ю Naviny.by ён распавёў, што здзівіла яго ў Беларусі пасля жыцця ў Еўропе, як можна годна зарабляць у нашай краіне і чаго не стае беларусам, каб яны адчувалі сябе больш шчаслівымі.

 

“Беларусы за мяжой асімелююцца лепш за ўсіх”

Калі я сустракаю беларусаў за мяжой, то бачу, што яны лепш за ўсіх асімелююцца. Вось едзе беларус у Швецыю — праз пару год ён ужо гаворыць на іхняй мове, падтрымлівае шведскія традыцыі і нічым не вылучаецца на фоне мясцовых.

Няважна, якую краіну для эміграцыі абірае наш чалавек. Ён хутка прыстасоўваецца да тамтэйшых рэаліяў і, як правіла, губляе сувязь з радзімай. Гэта вынік савецкага выхавання, калі з беларусаў на працягу 70 гадоў выбівалі ўсё нацыянальнае. І таму, калі я чую, што беларусы такія-сякія, то адказваю: “Не, гэта не беларусы. Гэта — савецкія людзі, якіх у нас, на жаль, яшчэ багата”.

Такім чынам, беларус — ідэальны эмігрант. Вы чулі ў навінах, каб нашы хлопцы вытварылі нешта за мяжой? Ды ніколі!

 

“Я адчуў сябе беларусам у 14 год”

Я рос у заможнай польскай сям’і. З маці размаўляў толькі па-польску, з бацькам — па-руску. Скончыў польскую школу, дзе ўсе дзеці таксама гавораць на польскай. Мяне ноччу разбудзі, я ўзгадаю:

— Kto ty jesteś? — Polak mały.

— Jaki znak twój? — Orzeł biały.

— Gdzie ty mieszkasz? — Między swemi.

— W jakim kraju? —  W polskiej ziemi.

Так што я вырас у абсалютна польскім нацыяналістычным асяроддзі. Па-беларуску размаўляў толькі з бабуляй у вёсцы. Але калі мы падыходзілі да касцёлу, адразу пераходзілі на польскую: не дай бог ксёндз пачуе беларускае слова! Таму што ксяндзы ўсе палякі. Нават калі беларусы, то апалячаныя. Польскі нацыяналізм у Гродне, мне здаецца, быў абаронай ад савецкага ціску. У маёй іншай бабулі, якая жыве ў пары кіламетраў ад мяжы, гадзіннік дагэтуль ідзе па польскім часе.

Карацей, калі глядзець па крыві, то беларус я толькі на 25%. А яшчэ паляк, літовец і рускі. Але я лічу, што нацыянальная самасвядомасць ад генетыкі не залежыць. Тут важна, кім чалавек сябе адчувае. Я сябе адчуў беларусам толькі ў 14 год, калі разам з сябрам пайшоў на курсы гісторыі. Там я пачуў, што ў Беларусі ёсць свая гісторыя, традыцыі і сімвалы. І зразумеў, што гэта ўсё мае, у тым ліку і мова.

 

“Мог паехаць у Оксфард, а вярнуўся ў Беларусь”

У мяне, можна сказаць, было залатое дзяцінства. Я за 11 год ні разу не ездзіў у школу на аўтобусе, мяне вазілі на машыне. Я вандраваў, атрымліваў адукацыю, — карацей, меў усе магчымасці, за што ўдзячны і бацькам, і лёсу.

Разам з тым, выхоўвалі мяне даволі строга. У 16 год, маючы ў кішэні 100 еўра, я з’ехаў з Беларусі. І з таго часу фінансава незалежны чалавек.

Чаму я з’ехаў? Па-першае, я з дзяцінства разумеў, як важна атрымаць якасную адукацыю. І бацькі мяне настройвалі, што гэта магчыма толькі за мяжой. Сапраўды, пабачыць еўрапейскі досвед, вывучыць замежныя мовы ў Беларусі немагчыма. Па-другое, я сапрады хацеў паглядзець свет.

Усё мае аднакласнікі паступілі ў Польшчу, але я вырашыў, што гэта занадта проста. Я не ўспрымаў гэту краіну як замежжа, я ж свае першыя гады пражыў ва Уроцлаве. І пасля ўвесь час прыязджаў у Польшчу.

У выніку я выіграў стыпендыю ў Вене, пасля працягнуў вучобу ў Рыме. Спецыяльнасць мая была звязана з дыпламатыяй. Але магістратуру да канца я не давёў і ў Оксфард не паехаў, хоць была такая магчымасць. Проста яшчэ ў 16 год я зразумеў, што маё пакліканне — гэта музыка. У Аўстрыі і Італіі ў мяне былі першыя канцэрты з незразумелым рэпертуарам, бо я шукаў сябе. А пасля ўсё сышлося: мова, культура, місія. І я вярнуўся ў Беларусь.

 

“Беларусы не вяртаюцца на радзіму, бо іх тут ніхто не чакае”

Ад пачатку я для сябе вырашыў, што пасля вучобы вярнуся дадому. Бо мая мэта была атрымаць якасную адукацыю, вывучыць мовы, паглядзець свет. І ўжо з гэтым багажом ведаў займацца сваёй справай у Беларусі.

Чаму не вяртаецца 90% беларусаў? Прааналізуем. Бацькі разведзеныя, бацька працуе дзе-небудзь на будоўлі і рэгулярна прыкладаецца да бутэлькі, а маці — фельдшар. Гэта я такі тыповы прыклад называю. І дзіцёнку іхняму па-просту няма куды вяртацца.

Што яны гавораць? “Ой, дочанька (ці сынок), з’язджай ты з гэтай Беларусі! Нічога ў цябе тут не выйдзе!” Ім нават абыякава, што там, у Еўропе, іх дочанька, якая скончыла ўніверсітэт, працуе афіцыянткай, ну ці проста ўдала выйшла замуж і сядзіць дома. Ім падаецца, што гэта лепш, чым дасягнуць поспеху на радзіме. І дзеці разумеюць, што дома іх не чакаюць. Яшчэ раз — ім няма да каго вяртацца.

У мяне была адваротная сітуацыя. Я з дружнай каталіцкай сям’і. Мы заўсёды разам снедалі і вячэралі. Малітва да ежы, пасля ежы. Канешне, мяне заўсёды цягнула дадому. Я заўсёды прыязджаў на Раство. Бацькі сустракалі мяне ў аэрапорце, і мы разам ішлі ў рэстарацыю: сын прыехаў — гэта ж свята, разумееце? І пасля яшчэ тыдзень да нас прыходзяць сябры і сваякі, распытваюць, як жыццё-быццё за мяжой.

Пасля я пачаў выступаць у Беларусі як музыкант, то бок пабачыў, што магу тут рэалізавацца.

У Аўстрыі я максімум мог выступаць у барах. У Італіі — тое самае. Не, там нават горш, бо я для іх занадта белы.

 

Што значыць быць “еўрапейскім беларусам”?

Быць еўрапейскім беларусам няпроста. Гэта значыць размаўляць па-беларуску, быць неабыякавым да таго, што адбываецца навокал, а таксама дабівацца справядлівасці і выканання закона.

Так, многіх такая пазіцыя раздражняе. Таму што ты не такі, як ўсе: самы разумны, самы дзелавы — так у нас звычайна кажуць. Але мяне насамрэч слаба гэта хвалюе. Я заўсёды дасягаю пастаўленай мэты.

Я пераехаў у Рым у 2007 годзе. І адразу адчуў, што там іншыя людзі. Мне вельмі спадабаўся іх свабодны менталітэт. У нашых людзей праз савецкі прыгнёт выпрацаваўся комплекс “не дай бог сказаць лішняе”. У Італіі ўсё наадварот — “не дай бог прамаўчаць”. Гэта мяне, зразумела ж, змяніла.  

Я беларус еўрапейскі — нахабны, самаўпэўнены, гучны. Я буду казаць тое, што лічу патрэбным. Нехта можа падумаць, што ў мяне манія велічы, але я дакладна ведаю, што хачу ад жыцця і дасягаю пастаўленых мэтаў. Я сам ствараю сваё асяроддзе.

Калі прыйшоў час аддаваць дачку ў дзіцячы садок, я па ўсім раёне павесіў абвесткі пра беларускамоўную групу, хадзіў да чыноўнікаў і сёння маё дзіця выхоўваецца на мове. Дарэчы, да трох год я размаўляў з ёй толькі па-англійску, жонка — па-беларуску і па-руску. У выніку дачка ў свае пяць год свабодна гаворыць на трох мовах. Польскую яна вывучыць пазней.

 

“Беларусы церпяць і падманваюць, і самі ад гэтага пакутуюць”

Што ячшэ мяне здзівіла ў Італіі, дык гэта сэксуальная свабода. Калі італьянцу падабаецца дзяўчына, ён не будзе паўгады марозіцца. Ён падыйдзе і скажа: “Ты класная, я хачу з табой сэкс”. І дзяўчына можа адказаць: “Ок, я згодна” або “Прабач, дружа, але ты не ў маім гусце”.

У нас не дай бог ты напрамую сказаж дзяўчыне пра сэкс! Нават калі беларуска разумее, што гэта адносіны на раз-два, у глыбіні душы яны марыць пра вяселле і што з гэтым хлопцам пражыве да скону дзён. То бок сама сябе падманвае. А мужчына нібыта павінен выконваць правілы гэтай гульні, каб сэкс не абламаўся. І ў выніку падманвае жанчыну.

Яшчэ адна праблема — у нас сэкс — гэта тэма табу. Людзі баяцца пра гэта гаварыць, баяцца новага вопыту. Яны гадамі гатовыя цярпець незадавальненне замест таго, каб вырашыць праблему.

Я заўважыў, што ў Еўропе больш людзей, якія працуюць з задавальненнем, бо яны абіраюць прафесію паводле паклікання. У нас, на жаль, гэта ўсё яшчэ рэдкая з’ява. Усе ідуць ва ўніверсітэт, таму што той, хто не мае дыплом — гэта ледзь не чалавек другога гатунку. А пасля не ведаюць, куды выкінуць свой дыплом.

У мяне ёсць знаёмы таксіст, які насамрэч выдатны аўтаслесар. Але ён не хоча выйсці з зоны камфорту — арэндаваць гараж, знайсці кліентаў, укласці грошы ў свій бізнэс. Таму круціць стырно і ненавідзіць кожнага пасажыра.

 

“Зарабляю музыкай па 2,5 тысячы долараў у месяц”

У Еўропе людзі не баяцца рызыкнуць. Я сем год ішоў да таго, каб займацца музыкай. За адзін год навучыўся граць на фартэпіяна, па сем гадзінаў займаўся штодзень. Але кліпы і альбомы з’явіліся не адразу. Кім я толькі ні працаваў! І грузчыкам, і тынкоўшчыкам, і піяністам у рэстарацыях, і перакладчыкам. Трэба было зарабляць грошы. І першыя мае альбомы, канешне, былі правальныя.

 

Сёння я зарабляю на жыццё выключна музыкай. Каля 70% маіх выступаў — гэта карпаратывы. Удзел ва ўкраінскім песенным шоу «Х-фактар», канешне, дапамог мне стаць больш пазнавальным. Сёлета адыграў ужо на 25 вяселлях, нават у Эміраты запрашалі — беларуска выходзіла замуж за нейкага мясцовага шейха.

 

Я выступаю кожны дзень: у клубах, рэстарацыях, канцэртных залях. У месяц зарабляю прыкладна 2,5 тысячы долараў. Лічу, што гэтага недастаткова, таму што я ўтрымліваю сям’ю і павінен далей прафесійна разівацца. Мне яшчэ ёсць куды расці.

У Беларусі можна добра зарабляць, але трэба пахаць. Напрыклад, мяне запрасілі на вяселле ў Харкаў. Я прыеду туды, праспяваю тры песні, атрымаю ганарар і назад у Мінск. Тут у мяне літаральна на наступны дзень два выступы ў клубах. На заўтра — рэпетыцыя ў тэатры, далей снова адзін за адным канцэрты ў клубах і рэстарацыях. Так што графік вельмі шчыльны, але я шчаслівы чалавек, бо магу займацца любімай справай.

 

“Я паеду на расійскі “Голас” і буду спяваць там па-беларуску”

Чаму я не псіхануў і не з’ехаў з Беларусі? Таму што я ідэаліст. Я дакладна ведаю, што ў мяне свая місія — наблізіць саветазаваных людзей да свайго, да беларускага. Я памру, але гэта зраблю. Бо хто, калі не я?

 

І скажу шчыра, у мяне на 97% пазітыўны досвед. Я ж выступаю ў модных начных клубах. Пачынаю выступ з кароткай прамовы па-англійску. Нехта думае: «О, замежнік прыехаў». А пасля я пераходжу на беларускую. Ну, і ў публікі разрыў шаблона. «Па-беларуску і па-англійску? Як так, гэта ж вясковая мова!» Я проста збіваю ім праграму. І валю файную модную беларускамоўную музыку.

 

Я нясу беларускую мову туды, дзе яе няма. І калі спускаюся ў бар, да мяне падыходзяць гэтыя дзяўчыны з вялікімі грудзямі і выказваюць сваё захапленне беларускай мовай.

Я неяк прыязджаў да Лепса, а ён кажа: «У вас такой классный язык, почему вы его не цените? Почему украинцы на своем языке поют, а вы нет?»

Вось я чалавек, які гэта выпраўляе. На мае канцэрты ў Расіі і Украіне звычайна прыходзяць рускамоўныя людзі. Яны, можа, упершыню чуюць нашу мову. Але чуюць — вось што важна. Я буду першым беларусам, які выступіць на расійскім “Голасе” па-беларуску.

 

“Беларуская мова становіцца моднай ў нашым грамадстве”

Перамены ў Беларусі — за людзьмі, якія нарадзіліся ў 80-х — пачатку 90-х.

Як бы нас не затушоўвалі, нацыянальная годнасць прабіваецца. Паглядзіце, вышыванкі сталі сапраўдным трэндам. Размаўляць па-беларуску зараз модна, хоць нядаўна яшчэ было, можна сказаць, небяспечна.

Наша бліжэйшая перспектыва — беларускамоўнасць стане натуральнай з’явай, такіх людзей будзе ўсё больш, і ніхто не будзе звяртаць увагу, што гэта нешта незвычайнае.

Узгадайце, год-два таму калі нехта абражаў нашу мову, яму за гэта нічога не было. Нават чыноўнікі маглі дазволіць сабе грэблівае стаўленне. А цяпер хай толькі нехта паспрабуе нешта негатыўнае заявіць, такі адразу шум падымецца! Беларусы не дазваляюць ужо зневажаць сваю мову. Так што перамены непазбежныя.


  • sandra barfinder
    я буду любіць, каб падзяліцца сваім сведчаннем для вас ўсіх людзей у world.am Сандра з Англіі Бара Finder, я выйшла замуж за мой муж прыкладна 2 гады таму мы пачынаем праблемы ў сябе дома, як мы перастанем спаць на адной ложка, змагаючыся аб дробязях ён заўсёды прыходзіць дадому позна ноччу, піць занадта шмат, і спаць з іншымі жанчынамі з side.i ніколі не любяць любы чалавек у маім жыцці, акрамя him.he з'яўляецца бацька майго дзіцяці, і я не хачу страціць яго, таму што ў нас ёсць працаваў так цяжка разам, каб стаць тым, што мы і ёсць today.few месяц таму ён зараз вырашыў жыць са мной і дзіцем, будучы маці-адзіночкай можа быць цяжка часам і так я не з кім звярнуцца да і я быў сэрца broken.i называецца мая мама і растлумачыць усё, што ёй, мая мама распавяла мне пра д-р SAHARAJA SID, як ён дапамог ёй вырашыць гэтую праблему паміж ёй і маім бацькам я быў дзіўна пра гэта, таму што яны былі не кожны іншыя за тры з паловай гады, і гэта было падобна на цуд, як яны вярнуліся да кожнага other.i быў накіраваны да доктара SHARAJA SID на яго адрас электроннай пошты: [email protected] і растлумачыць яму ўсё, каб ён паабяцаць мне не турбавацца, што ён будзе зачароўвае і зрабіць рэчы вярнуцца да таго, як мы, дзе так шмат зноў каханне, і што гэта быў яшчэ адзін жаночы дух, які кантраляваў мой husband.he сказаў мне, што мая праблема будзе вырашана на працягу двух дзён, калі я лічу, што я сказаў OK.So ён заценю для мяне, і праз два дні мая любоў вярнуўся прасіць у мяне прабачэння him.i я так шчаслівая. так што, чаму я вырашыў падзяліцца сваім вопытам з кожным целам, якія маюць такія праблемы кантакту доктара палёгку вялікае заклінальніка на яго электронны адрас: [email protected] і