Фінальная праграма “Свята Незалежнасці” 25 сакавіка ў Мінску да 100-годдзя БНР

25 сакавіка ў Мінску на плошчы каля Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца маштабны фестываль да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі “Свята Незалежнасці”. Мерапрыемства афіцыйна дазволена Мінгарвыканкамам.

 

Сцэна

13:00 — збор на пляцоўцы Свята.

13:00 — 14:00 — выступы гуртоў Amaroka і “Мутнаевока”, інтэрактыў ад хадулістаў вулічнага тэатру "Вір".

14:00 — урачыстае адкрыццё.

14:00 — 15:00 — урачыстая частка з зачытваннем 3-й Устаўной граматы, віншавальнымі выступамі запрошаных гасцей, тэатральна-музычнай праграмай, выступамі мужчынскага хора Headspring, спявачкі Таццяны Грыневіч.

Вядучыя ўрачыстай часткі Зінаіда Бандарэнка і Усевалад Сцебурака.

 

15:00 — 18:50 — музычна-віншавальная праграма з выступамі гуртоў і выканаўцаў: Akute, РСП, Юрый Стыльскі (гурт “Дай Дарогу!”), Ігар Варашкевіч (гурт “Крама”), Dzieciuki, Кася Камоцкая (гурт “Новае Неба”), Пётр Клюеў (гурт “ЛСП”), Павел Аракелян, Адэля Вольская і гурт-сюрпрыз.

Таксама ў гэтай частцы праграмы:

віншавальныя выступы вядомых грамадскіх актывістаў, творчых асобаў, прадстаўнікоў СМІ, замежных гасцей, спонсараў і партнёраў Свята;

Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым — сумеснае выкананне беларускіх гімнаў і песень пачатку XX стагоддзя;

прэзентацыя новай песні Лявона Вольскага “Героі не паміраюць”, адмыслова напісанай да 100-годдзя БНР;

розыгрыш падарункаў ад Naviny.by, крамы “Мой модны кут”, кампаніі “Цесляры”, гульнявой прасторы Quvalda, каталога беларускамоўнага бізнесу і паслугаў “Свае.бел”, крамы Symbal.by.

Вядучыя Аляксей Сапрыкін і Юлія Шаўчук.

 

18:50 — 19:00 — віншаванні ад арганізатараў Свята, супольнае ўрачыстае выкананне гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

 

Пляцоўкі на тэрыторыі Свята

На працягу ўсяго мерапрыемства з 13:00 да 19:00 працуюць чатыры тэматычныя пляцоўкі:

♦ Вуліца БНР — прэзентацыйныя стэнды, забавы, падарункі і розныя актыўнасці ад Партыі БНФ, Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пляцоўкі “Арт Сядзіба”, Задзіночання беларускіх студэнтаў, платформы Talaka.by і інфармацыйнай кампаніі “БелаПАН”.

♦ Кірмаш БНР — сувеніры і падарункі ў нацыянальным стылі ад крамаў Symbal.by, Lstr.by, Imbryk.by, Belarusam.by, “Мой модны кут”, беларускамоўная літаратура ад выдавецтваў Arche, “Логвінаў”, “Кнігазбор”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, “Тэхналогія”, разнастайная сувенірная прадукцыя да 100-годдзя БНР ад рамеснікаў і розных вытворцаў.

Таксама на гэтай пляцоўцы забавы “Віртуальная рэальнасць”, гравітацыйны пазл “БНР 100”, манетны атракцыён з клішэ “БНР 100”, дзе кожны зможа самастойна выкаваць сувенірную манету ад гульнявой прасторы Quvalda.

Цягам усяго свята крама “Мой модны кут” праводзіць латарэю-разыгранку з падарункамі, квэст на тэму "НЕ Кароткая гісторыя БНР", будзе працаваць кропка з аквагрымам.

♦ Дзеткі БНР — адмысловую дзіцячую пляцоўку на Свяце ладзіць адукацыйны цэнтр "Крочым разам". На ёй вы пройдзеце па шляхах гісторыі ў гульнях і майстар-класах.

Расклад мерапрыемстваў на пляцоўцы:

14:00 — рухомая гульня “Прыемна пазнаёміцца”;

14:20 — майстар-клас “Герб зямлі маёй Пагоня”. Кожны ўдзельнік зробіць сабе невялікі сцяг з нацыянальным сімвалам — гербам “Пагоня”;

15:00 — рухомая гульня “Цмок”;

15:20 — майстар-клас “Краіна БНР”. Будуем (пакуль папяровую) краіну разам! І расфарбоўваем яе ва ўлюбеныя колеры;

16:00 — рухомая гульня “Рыцарскі турнір”;

16:20 — майстар-клас “Меч князя Вячкі”. Кожны ўдзельнік зробіць сабе рыцарскі меч;

17:00 — рухомая гульня “Мая палеская бабуля”;

17:20 — майстар-клас “Краіна мрояў”. Малюем каляровым пяском абрысы нашай Бацькаўшчыны.

Таксама ў асобным шатры "Маці і дзіця" можна пакарміць і пераапрануць немаўля.

♦ Ежа БНР — вулічныя кропкі харчавання з гарачымі напоямі, кавай, гарбатай, фуд-кортамі, беларускімі стравамі ад Bulba Frites, e-Draniki, Flash Royal, Don Rico, Coffee Wanted, Coffedream, “Бочка”, “Максхот”, Smart-Coffee ды іншых.

 

 

Конкурс! На працягу ўсяго Свята публікуйце фотаздымкі з тэгамі #БНР100 і #naviny ў вашых сацыяльных сетках і атрымлівайце падарункі ад Naviny.by і партнёраў фестывалю.

 

Уваход на мерапрыемства вольны. Падтрымаць падрыхтоўку “Свята Незалежнасці” ў Мінску і іншых кутках Беларусі варта на Talaka.by.

 

Фірмовы стыль Свята і 100-годдзя БНР можна спампаваць тут: https://goo.gl/zZBJhq.

 

Афіцыйны сайт мерапрыемства: bnr100.by.

 

Падзеі ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/bnr100minsk
https://www.facebook.com/events/208650129719570/

 

Дата правядзення: 25 сакавіка 2018 года.

Месца: плошча Парыжскай Камуны, 1 (пляцоўка каля Вялікага тэатра оперы і балета).

Час мерапрыемства: 13:00 — 19:00.

 

Поўная праграма і ўсе падрабязнасці на bnr100.by.

Афіцыйны хэштэг свята #БНР100.

 

Выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Беларусі і гістарычнай сімволікі БНР узгодненыя з Мінгарвыканкамам і ГУУС.

 

Дазвол Мінгарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства № 1/2-22/1935 ад 01.03.2018.




Оставьте комментарий (0)
  • Финальная программа спектакля будет на нарах. За всё в этой жизни надо платить, а не только получать.
  • Стыльскі мог бы і ў Берасьці паспяваць!
  • Стыльскі мог бы і ў Берасьці паспяваць!
  • https://ok.ru/video/479520754307