Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Біятлон

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Прыцэлься… страляй! — і бяжы, хутчэй бяжы, каб праз колькі хвілінаў задыхана бухнуцца ў снег, замерці, выцэльваючы чарговую чорную пляму на паражэнне.

Так беларусы жылі стагоддзямі. Спачатку на паляванні, потым у партызанцы падчас войнаў, а цяпер вось — у біятлоне.

Біятлон — гэта нешта вельмі беларускае. Нашыя палясоўшчыкі лётаюць на лыжах па заснежаным лесе і страляюць па мішэнях лепш за ўсіх.

Беларусы ўваходзяць у эліту сусветнага біятлону і выбіваюць залатыя алімпійскія медалі ў індывідуальных гонках, эстафетах, гонках патрулёў з часоў СССР. За незалежнасцю беларускі біятлон дасягнуў піку. Зараз беларусы ўваходзяць у лік фаварытаў у большасці біятлонных дысцыплінаў.

Юрась Кашкароў — алімпійскі чэмпіён 1984 г. у Сараева, чэмпіён свету 1985, 86, 89 гг.; Аляксандр Папоў — чэмпіён свету 1989, 1996, 97 гг., срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 1990 г. у Альбервілі; Алег Рыжанкоў — чэмпіён свету 1996-97 гг.; Вадзім Сашурын — трохразовы чэмпіён свету і чэмпіён Еўропы; Святлана Парамыгіна — пераможца Кубку Свету 1994 г., чэмпіёнка свету 1990, 91, 94 гг., срэбра Алімпійскіх гульняў 1994 г. у Лілехамэры; Алена Зубрылава й Уладзімер Драчоў — чэмпіёны свету й неаднаразовыя пераможцы этапаў Кубку Сьвету, Дар'я Домрачава — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка!

Зборная Беларусі некалькі разоў выйгравала сусветныя эстафеты — і мужчынскія, і жаночыя.

Біятлон — вяршыня беларускага партызанскага іміджу. Лясныя байцы, хуткія, моцныя і па-снайперску дакладныя, ўвесьчас даваліся ў знакі акупантам. Біятлон — сучасная партызанка, толькі бяскроўная, захапляючая і відовішчная.

Калі бачыш, як беларусы й беларускі лятуць па дыстанцыі каньковай хадой, абыходзяць машынаў-немцаў з іх скрышальнай механічнасцю, або рускіх жанчынаў, здольных спыніць на скаку каня і увайсці ў палаючую хату, калі пакідаюць за сабою нарвэжцаў, фінаў, італьянак ды францужанак — пачынаеш разумець, што ў кожным з нас жыве біятланіст.

Беларусы трываюць на грані змогі, апантана сапуць, працуючы на дыстанцыі, стойваючы дыханне заміраюць перад агнявой мяжой — і шчоўк паражанае мішэні ды харавы гул трыбунаў з кожным трапным стрэлам чарговы раз даводзіць: жыве Беларусь!

Усё сучаснае жыццё падначалена пачарговаму бегу навыперадкі і таму, як зрабіць паменей промахаў. І беларускі біятлон сведчыць: беларусы гатовыя стаць у спаборніцтве з іншымі народамі лідэрамі.

 

 

З кнігі “Люблю Беларусь”

 

Працяг будзе

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.




Оставьте комментарий (0)
  • Впервые согласен с вами насчет бреда. Тем более мужской биатлон у нас полностью в загоне. Только вот непонятно " а мы ведь помним, как нас то чудью, то мокшей, то угро-бурятами высокородные свядомые литвины поминают;" Мы - это кто? Мы вообще то на белорусском сайте.
  • Граждане Беларуси русского происхождения. Не из литвинов то есть. А из угро-бурятов.
  • Граждане Беларуси русского происхождения. Не из литвинов то есть. А из угро-бурятов.