Севярынцы адчынілі хрысціянскую інтэрнэт-краму kroplia.by
Воля і Павел Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму
У
Kroplia.by плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, “Беларускую хрысціянскую азбуку”, “Хронікі Нарніі”, энцыклапедыю “Люблю Беларусь”, “Беларусалім” ды іншыя), і дыскі серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”.
“Зараз у Беларусі амаль уся сувенірная прадукцыя і большасць кнігаў для цэркваў ідзе з Расеі, радзей з Польшчы. Беларускамоўнае даводзіцца збіраць па каліўцы. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамеснікам аўтарскія рэчы з беларускай і хрысціянскай сімволікай, каб у вернікаў усё-такі была магчымасць выбраць сваё. Кропля камень точыць”, — патлумачыла Вольга Севярынец, зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік.
“Беларусі вельмі патрэбны такі хрысціянскі “Сымбаль.бай” — цэнтр дызайнерскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў, — кажа Павел Севярынец. — Таму для нас kroplia.by — хутчэй не камерцыйны, а дабрачынны праект. Менавіта праз яго мы хочам падтрымаць партал “Krynica.info”.