Легендарныя «Вогненыя калясніцы» пераклалі на беларускую мову

Калекцыю праекта «Беларускія ўікэнды» папаўняе ўладальнік чатырох прэмій «Оскар» Вогненыя калясніцы». Паказы знакамітай спартыўнай драмы пройдуць у Мінску 26-28 кастрычніка ў кінатэатры «Масква».

26 кастрычніка ў 19:00 адбудзецца прэм’ерны паказ з удзелам спецыяльных гасцей. Пераклад і агучку фільма на беларускую мову выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

У 1981 годзе фільм рэжысёра Х’ю Хадсана «Вогненыя калясніцы» прыцягнуў увагу ўсёй сусветнай кінасуполкі. Ён стаў уладальнікам дзвюх узнагарод Канскага кінафестывалю, «Залатога глобуса», трох прэмій BAFTA, а таксама прыза публікі на МКФ у Таронта. Карціна таксама была ўдастоена чатырох статуэтак «Оскар» — за лепшы фільм, за лепшы сцэнарый, за лепшыя касцюмы і за лепшы арыгінальны саундтрэк.

Стужка распавядае пра супрацьстаянне двух атлетаў-бегуноў на летніх Алімпійскіх гульнях у 1924 годзе ў Парыжы. Адзін з іх — студэнт Кембрыджа, другі — шатландскі місіянер. У цэнтры ўвагі карціны — не толькі барацьба цела і духа, але і супрацьстаянне светапоглядаў герояў.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Бэн Крос і Іэн Чарлсан. Адзначаная Амерыканскай кінаакадэміяй музыка грэчаскага кампазітара Вангеліса абыйшла першыя радкі хіт-парадаў усяго свету, а таксама прагучала на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане.




Оставьте комментарий (0)
  • Смотрел когд ато по бт.хороший фильм.
  • Смотрел когд ато по бт.хороший фильм.
  • Смотрел когд ато по бт.хороший фильм.