Валеры Леванеўскі прымусіў VELCOM завесьці кнігу скаргаў


Фота IREX/ProMedia

Валеры Леванеўскі адсудзіў учора 20 тысячаў кампенсацыі за маральны ўрон у гарадзенскага прадстаўніцтва кампаніі VELCOM.





Іскавая заява аб нарушэнні правоў спажыўцоў была пададзена яшчэ 6 снежня. У той дзень Валеры Леванеўскі спрабаваў заключыць дамову ў фірменным цэнтры кампаніі Velcom. Аднак кансультант адзела продажу Зміцер Макарэвіч адмовіў Леванеўскаму у заключэнні новай дамовы, таму што не былі выканана папярэдняя.





Валеры Леванеўскі папрасіў паклікаць кіраўніка фірменнага цэнтра і даць кнігу скаргаў і прапановаў. Кіраўніка на месцы не было, а кнігі скаргаў (па словах кансультанта продажаў Зміцера Макарэвіча ) ніколі не было.





І ў сваёй іскавой заяве Леванеўскі патрабаваў прызнаць адмову заключэння дамовы парушэннем правоў спажыўца і спагнаць з VELCOMа кампенсацыю за маральны ўрон.





"Апроч гэтага VELCOM парушае правы спажыўца і завышае кошты на свае паслугі, чым парушае правы спажыўца. Дзякуючы мне кніга скаргаў і прапановаў ўжо з’явілася ў фірмовым цэнтры кампаніі і людзі могуць пісаць скаргі на кампанію..." — кажа Валеры Леванеўскі.





Velcom таксама павінен заплаць 60 тысячаў пошліны за судовыя цяжбы. //"Пагоня"