Маладыя хрысціянскія дэмакраты партрабуюць перагляду вынікаў «Еўрафэста»

Маладыя хрысціянскія дэмакраты (МХД) выступаюць супраць фальсіфікацыі галасоў на нацыянальным адборачным конкурсе «Еўрафэст». Аб гэтым гаворыцца ў заяве МХД.

«Мы, маладыя хрысціянскія дэмакраты, выступаем супраць фальсіфікацыі галасавання на «Еўрафэсце». Бо тое, што фальсіфікацыя адбылася — відавочна. Кім Ланская была прызначана і па якіх якасцях — невядома. Але ж па усіх сацыяльных апытаннях яна стаіць на апошніх месцах, а дзесьці галасы за яе не прывышаюць і 3 %.

«Еўрабачанне» — гэта конкурс, важны для прэстыжу любой краіны. А Беларусь ізноў будзе выступаць на нізкаякасным узроўні.

Дадзены выпадак паказвае, што рэжым ганьбіць не толькі, палітычную, эканамічную, грамадзянскую сістэмы Беларусь, але і культуру Беларусі перад усім светам, абражаючы тым самым увесь народ!

Мы патрабуем перагляду галасоў!»