Уладзімір Падгол. ПРАПАНОВА. Паляванне на беларускі бурштын

Вось-вось выпырснуць слівы новымі слязінкамі тутэйшага жывога бурштыну…

 

Настаў час залатой восені. Дрэвы пачалі набываць жоўтыя ды чырвоныя адценні…

Але ўвосень у прыродзе адбываецца і шмат іншых цікавых зменаў. Напрыклад, пачынаюць “плакаць” слівы. Гэта адна з найпрыгажэйшых з’яваў прыроды.

Зараз кожны, хто мае мабільны тэлефон, можа сфатаграфаваць такую цікавую восеньскую праяву ды падарыць імгненне гэтай прыгажосці людзям. Вось мой падарунак чытачам Naviny.by — слёзы сліў, якія я зняў летась у “Месцы спыненага часу”.

Узімку маразы панішчылі гэты цуд. Але ўсё паўторыцца. Вось-вось выпырснуць дрэвы новымі слязінкамі тутэйшага жывога бурштыну.

Калісьці я быў здзіўлены, што еўрапейцы з розных куткоў Эўропы едуць у Беларусь, каб паслухаць кваканне нашых жаб. Сядаюць у крэслы па краях балотаў і слухаюць усю ноч. Але ж мы маем і іншыя прывабнасці.

Вось бы правесці фотавыставу “слёзаў” слівы! Для пачатку хаця б у інтэрнэце. Было б цікава пабачыць і вашыя фотаздымкі беларускага бурштыну.

 

Уладзімір Падгол

Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў .

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.