Арыштаваны лідар "Маладога фронту"

 

Сустаршыню незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча сёньня раніцай арыштавалі і зьмясьцілі ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта ён пасьпеў паведаміць па мабільным тэлефоне сваім паплечнікам, пакуль міліцыянты не забралі ў яго тэлнфон. Дашкевіч з’яўляецца падазраваным у справе аб дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. //Радыё "Свабода"