Міколу Статкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні
Бацька Міколы Статкевіча атрымаў афіцыйны адказ ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пра тое, што ягонаму сыну адмовілі ў датэрміновым вызваленьні. Мікола Статкевіч адбывае пакараньне на "хіміі" ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004. Палітык абураны рашэньнем уладаў.
Паводле афіцыйнага адказу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні Міколы Статкевіча разгледзелі яшчэ 31 ліпеня. Сам палітык нічога пра гэта ня ведаў. У той час ён адбываў пакараньне ў Баранавіцкай спэцкамэндатуры.
Мікола Статкевіч паведаміў
Кіраўніцтва спэцкамэндатуры ў вёсцы Блонь паведаміла Міколу Статкевічу, што да канца студзеня пытаньня пра тое, ці адпусьціць яго дадому на выходныя, наагул, разглядацца ня будзе.
Артур Фінькевіч, актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", які адбывае пакараньне на "хіміі" ў Магілёве за палітычныя графіці, таксама Новы год сустрэне ў інтэрнаце спэцкамэндатуры. Яму паведамілі, што ў сьвяточныя дні нават не дазволяць выйсьці ў горад.
Паўлу Севярынцу, які адбывае пакараньне ў вёсцы Малое Сітна, паабяцалі, што 31 сьнежня адпусьцяць на два дні наведаць бацькоў у Віцебску.