11 траўня адбудзецца ўганараваньне ляўрэатаў прэміі Партыі БНФ


11 траўня а 19:00 у сядзібе Партыі БНФ адбудзецца ганаровае ўшанаваньне ляўрэатаў прэміі БНФ. Нагадаем, што прэмію выдаецца штогод у трох намінацыях.

У намінацыі «Культура» вылучаны музыка Зьміцер Сасноўскі, адзін з заснавальнікаў «Свабоднага тэатру» Уладзімер Шчэрбань і музычны прадусар Віталь Супрановіч. У намінацыі «Адукацыя/навука» — выдавец Зьміцер Колас, аўтар ідэі Балта-Чарнаморскага энергетычнага калектару Станіслаў Гусак і эканаміст Валеры Дашкевіч (пасьмяротна). У намінацыі "Грамадзкая чыннасць" — лідэр «Маладого фронту» Павал Севярынец, сябры Сойму Партыі БНФ Валянціна Трыгубовіч і Ўладзімер Кішкурна.

У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка, фатограф Ігар Крашэўскі, перакладчык Лявон Баршчэўскі, палітыкі Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч, грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая, рэжысёр Сяргей Патаранскі. Старшынём журы ёсьць мастак Аляксей Марачкін, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.