Мікола Аўтуховіч: воля хутка, а вось да свабоды яшчэ нялёгкі шлях

Палітвязень Мікола Аўтуховіч, які адбывае судовы прысуд у гарадзенскай турме № 1, даслаў ліст Паўла Севярынцу.

Гэта першы ліст Міколы Аўтуховіча пасля таго, як ён ускрыў сабе лязом жывот, і датаваны ён 13 кастрычніка, адзначае прэсавая служба БХД.

У лісце Мікола Аўтуховіч дзякуе за падтрымку ўсім людзям, хто перажывае і моліцца за яго.

«Не хвалюйся моцна. На вайне, як на вайне, — піша Мікола. — У мяне ўсё добра, інакш і быць не можа. Настрой у парадку, трымаюся. Воля хутка, а вось да свабоды яшчэ нялёгкі шлях».