Габар Пінтэр. РАСТВО. Святы вечар добрым людзям!

Габар ПІНТЭР

Габар ПІНТЭР

Арцыбіскуп, Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь.

Дарагія браты і сёстры,

як вы ведаеце, я знаходжуся ў Беларусі толькі чатыры месяцы. Для мяне гэта новае служэнне, новая краіна, новае аблічча Касцёла, але ёсць і штосьці нязменнае, аднолькавае заўсёды і ўсюды ва ўсім свеце, гэта наш Пан, які дорыць Самога Сябе кожнаму з нас!

Папа Францішак, разважаючы пра Божае Нараджэнне, казаў: “Гэтае Дзіця вучыць нас таму, што сапраўды важнае ў нашым жыцці. Ён нарадзіўся ў беднасці гэтага свету, таму што для Яго і Яго сям’і не было месца ў гасцініцы. Знайшоў прытулак і падтрымку ў хлявушку і быў пакладзены ў яслях. Тым не менш, менавіта з гэтай галечы з’яўляецца святло славы Божай. Адсюль для людзей простага сэрца пачынаецца шлях сапраўднага вызвалення і вечнага збаўлення.”

Ад імя Святога Айца жадаю, каб увесь беларускі народ мог прыняць прыходзячага Збаўцу, задумацца над галоўным і нязменным у нашым жыцці і з надзеяй паглядзець у будычыню. Бог пажадаў прыйсці ў гэты свет маленькім і патрабуючым, каб мы не баяліся прыходзіць да Яго з нашымі слабасцямі і страхамі. Кожны раз, калі вашыя сэрцы будуць напоўнены радасцю, як і тады, калі будзеце перажываць моманты трывогі і неспакою, памятайце, што Бог нарадзіўся, каб быць Богам з намі.

Усіх шчыра віншую са Святам Божага Нараджэння і жадаю, каб у сэрцы кожнага з вас гасцілі супакой і радасць Дзіцятка Езуса!