Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Наша пасланне Польшчы

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Калі ўзрушаная хрысціянскім абуджэннем XVI ст. Вялікая Літва пад пагрозай маскоўскай акупацыі злучылася з Польшчай, і Контррэфармацыя пачала паланізацыю Беларусі — духовая, узнёслая, рамантычная беларушчына хлынула насустрач ёй на Захад, аддаючы Кароне ўсю сябе .

Беларусь — радзіма патрыярха польскай літаратуры Адама Міцкевіча, галоўных пісьменнікаў Рэчы Паспалітай эпохі Асветніцтва Францішка Багамольца, Адама Нарушэвіча, Францішка Князьніна, Юльяна Нямцэвіча; класікаў прозы і паэзіі, ад Уладзіслава Сыракомлі да Генрыка Сянкевіча. Беларусь стварыла Польшчы опэру і сімфонію, падаравала ёй нацыянальны гімн і паланэз Агінскага.

Каталіцызм і лаціна, рацыянальныя і бліскучыя, кшталтавалі натхнёную і паэтычную беларускасць, расхінаючы перад ёю ўсю Еўропу. Дзякуючы гэтаму, Міцкевіч здолеў стаць сусветным лідарам рамантызму, а гістарычныя раманы Генрыка Сянкевіча, лаўрэата нобэлеўскай прэміі, чытала ўся планета. Менавіта таму "Пан Тадэвуш", "Дзяды", "Крыжакі", "Патоп" захавалі для чалавецтва і Вялікую Літву, і Рэч Паспалітую абодвух народаў у вобразах, кодах і асобах.

А якую яшчэ папулярную мастацкую літаратуру пра ранняе хрысціянства мог афіцыйна ўхваліць Ватыкан, як не "Quo Vadis"!

Магутны, усепаглынальны беларускі ўплыў дагэтуль віруе ў польскай музыцы. Бацька польскай оперы — беларус Станіслаў Манюшка. Пачынальнік польскага сімфанізму — наш Мечыслаў Карловіч. Найвядомейшы ў свеце паланэз — Міхала Клеафаса Агінскага.

З Беларусі ў Польшчу ўвесь час веяла духоўнасцю — ад часоў пабожнага Ягайлы, ад "Берасцейскай Бібліі" Мікалая Радзівіла Чорнага, "Новага Запавету" Буднага, ад каталіцкай, пратэстанцкай, вуніяцкай, праваслаўнай публіцыстыкі па-польску. І нездарма: паглядзіце на сённяшнюю хрысціянскую Польшчу, радзіму папы рымскага Яна Паўла ІІ.

Больш ідэалу! Больш рамантызму! Свабоды! Духу! — так гучыць перададзенае праз польскую культуру беларускае пасланне Захаду.

Ці памятаюць пра ўсё гэта тыя, хто сёньня разбурае “Белсат”?

З кнігі “Люблю Беларусь”

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • Признаюсь, аплодировал! Цитата: Белорусы, которые ни с какими чиновниками не встречались, продолжают спасать «Белсат», причем иногда довольно странными методами. Так, 20 декабря несколько оппозиционных активистов провели пикет против закрытия польского телеканала возле администрации президента. Чем изрядно повеселили интернет-сообщество. «Мы змагалiсь долгие года и клеймили ўладу из застенка, но пришла беда - и, как всегда, вся надежда лишь на Лукашенко», - иронически резюмировал поэт Дмитрий Растаев.
  • Менавіта пацяпленьне беларуска-польскіх адносін на афіцыйным узроўні з'яўляецца асноўнай прычынай закрыцьця Белсата. Таму ўсё лагічна: пратэст накіроўваецца таму, хто пралабіраваў кардынальнае скарачэньне фінансаваньня Белсату ў польскіх урадавых колах.
  • Паўлік-Больш ідэалу! Больш рамантызму! Свабоды! Духу! — так гучыць перададзенае праз польскую культуру беларускае пасланне Захаду. +++ а каб у 2006 годзе павіншавалі Лукашэка з перамогай на выбара то мо і Беларусь была б другой і прэзыдэнт дугі цітрэці!? 20 сакавіка 2007 г. Інтэвію АФН экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі А. Мілінкевіча. Журналіст: “Ці мелі Вы плян дзеяньняў?” Мілінкевіч: “Для таго, каб ісьці, браць штурмам і СЯДАЦЬ ў ФАТЭЛЬ , для гэтага трэба быць цалкам упэўненым, што ты выйграў выбары. Вось Юшчанка ведаў, што ён выйграў выбары. Мы ж ведалі, што мы ня выйгралі выбараў. РАЗАМ з Казуліным мы набралі ў найлепшым РАЗЕ 30%. 06.02.2008 Радыё СВАБОДА Каштоўнасьці ці ПАПУлізм? Кандыдат ГІСТАРЫЧНЫХ навук Валер Карбалевіч: «У сакавіку 2006 году Лукашэнку падтрымлівала 63% насельніцтва. У такой сытуацыі шанцаў у апазыцыі НЕ было, нягледзячы НА гераізм моладзі НА Плошчы». ++++++++++++++ люблю Беларусь?

  • я понял беларусь - зто польша да