Павел Севярынец. СТАГОДДЗЕ БХД. 12 ключавых ідэяў хрысціянскай дэмакратыі

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

 

1. Хрысціянскія каштоўнасці — падмурак сумленнай палітыкі. Хрысціянства так ці інакш тычыцца ўсіх сфераў чалавечага жыцця, уключна з палітыкай — і менавіта яно ляжыць у падмурку заходняй цывілізацыі. Біблія  змяшчае прынцыпы справядлівага кіравання і адказвае на ўсе пытанні, датычныя таго, як трэба будаваць жыццё ў чалавечай супольнасці.

 

2. Дэмакратыя. Існуе моцная сувязь паміж хрысціянскімі каштоўнасцямі і дэмакратыяй. Грамадзяне мусяць мець магчымасць легальным шляхам змяніць уладу і уплываць на прыняццё рашэнняў, якія іх тычацца. Прававая дзяржава азначае падзел уладаў,  свабоду слова, сумленныя выбары.

 

3. Персаналізм. Кожны чалавек — унікальны вобраз і падабенства Божае. Асоба, а не безаблічны індывід ці  калектыў — кропка прыкладання сілаў у практычнай палітыцы. Паводле Марытэна, не чалавек існуе для дзяржавы — а дзяржава існуе для чалавека.

 

4. Субсідыярнасць. Рашэнні мусяць прымацца на тым узроўні, на якім існуе праблема. Улада мае быць як мага бліжэйшай да грамадзянаў. Структуры вышэйшага ўзроўню павінныя браць на сябе вырашэнне толькі тых задачаў, якія асобны чалавек альбо мясцовая супольнасць не адужае. Моцнае мясцовае самакіраванне, забяспечанае адпаведным бюджэтам — грунт для магутнасці ўсёй дзяржавы.

 

5. Папулярызм (народнасць). Для таго, каб улічыць інтарэсы ўсіх сегментаў і асобных людзей, патрэбны цэласны погляд на грамадства. Хрысціянска-дэмакратычная палітыка мае ахопліваць інтарэсы як мага больш шырокіх колаў людзей.

 

6. Інтэгральны гуманізм. Уся гісторыя чалавецтва сведчыць пра свядомае ці несвядомае імкненне да Боскага ідэалу — і задача хрысціянскага дэмакрата заключаецца ў яднанні гэтага чалавечага памкнення з адкрыццём, увасобленым у Хрысце, тут і цяпер, у рэальнай гісторыі.

 

7. Агульнае дабро. Агульнае дабро  ёсць мэтай дзяржаўнай улады — і ўяўляе сабой справядлівае пераразмеркаванне дабротаў дзеля агульнага развіцця. Кожны чалавек адказны перад грамадствам у тым, як ён рэалізоўвае права быць творцам уласнага лёсу.

 

8. Салідарызм. Для зладжанага ўзаемадзеяння і каардынацыі розныя пласты грамадства мусяць быць гатовыя саступаць адно аднаму: гэта вынікае з іхняй узаемазалежнасці і узаемапавагі. Салідарнасць урэшце рэшт працуе на агульнае дабро. На міждзяржаўным узроўні салідарызм азначае, што багатыя краіны мусяць дапамагаць бедным.

 

9. Камунітарызм. Місія чалавека на зямлі — не ў асабістай канкурэнцыі з іншымі людзьмі альбо ў выкананні вызначанай функцыі у механізме дзяржавы, а ў тым, каб найбольш поўна рэалізаваць сябе ў натуральных ячэйках грамадства: сям’і, царкве, прафесіі, супольнасці, краі. Трэба абараняць свабоду, аўтаномію і цэласць гэтых ячэек, у тым ліку і ад дзяржаўнага кантролю.

 

10. Сацыяльная рынкавая эканоміка. Рынак паўсюль, дзе магчыма — рэгуляванне толькі там, дзе неабходна. Эканамічная дзейнасць павінна служыць чалавеку, а не падначальваць яго.

 

11. Адзінства чалавецтва. Хрысціянская дэмакратыя разглядае чалавецтва як унікальную і цэласную супольнасць з узаемнай залежнасцю і адказнасцю. Пераадоленне супярэчнасцяў магчыма праз няспынны дыялог культураў і цывілізацыяў.

 

12. Хрысціянская этыка. Прабачэнне, пакаянне, імкненне да згоды, цярплівасць ёсць не толькі асабістымі або духоўнымі, але таксама і палітычнымі каштоўнасцямі. Палітыка мусіць мець маральны падмурак. Ператварэнням павінна папярэднічаць маральнае ўдасканаленне людзей.

 

 

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 

 


  • 12. Хрысціянская этыка. Прабачэнне, пакаянне, імкненне да згоды, цярплівасць ёсць не толькі асабістымі або духоўнымі, але таксама і палітычнымі каштоўнасцямі. Палітыка мусіць мець маральны падмурак. Ператварэнням павінна папярэднічаць маральнае ўдасканаленне людзей. +++= мо хопіць насіць лайкі на К.М. 38? “Палітыка палітыкай, а ВЯСНА зноў да нас ладна і неадольна, як жыццё, як новае нараджэнне. Забыцца б нам на ўсе спрэчкі, сцішыць галасы, напаленыя ды ўзвінчаныя да крыку, і чакаць, як свайго першынца, гэтага ўсеадольнага абуджэння, і дагаджаць яму, і РАДАСНА разумець кожны Рух. Мы ж каторае дзесяцігоддзе тузаем зямлю, як няўмелая і нядобрая павітуха, навыперадкі хвалімся інтэлектамі, тужачыся растлумачыць, чаму бяднеем і на хлеб, і на шчодрасць душэўную. Ды таму, што за гады ўсемагчымых эксперыментаў РАЗВУЧЫЛІСЯ разумець простую логіку Жыцця і Хлеба. Забыліся, што зямля − жывая, што дырэктывамі і нават самымі правільнымі лозунгамі ёй не дапаможаш, як не ЗАБАРОНІШ загадам нараджэнне, калі ПРЫЙШОЎ яму час. Ці не такі ЧАС абуджэння здароваго СЭНСУ прычакалі мы? Ці ГАТОВЫЯ нашы душы і рукі да новай сяўбы?» (Александр Лукашенко, «Вялікі передел?», «Беларусь», № 3, 1991 г.)
  • Молодцы преподали упражнение на беларуской мове.Навошта?